Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Конкурс автолюбителей в Миорах
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-10-2015, 15:47 Моладзь / Год моладзі  ] • Конкурс автолюбителей в Миорах   |  
 
Назва: Конкурс аўтааматараў у Міёрах      

Конкурс автолюбителей в Миорах 16 кастрычніка маладыя аўтааматары хваляваліся. Прычына таму—дэманстрацыя ўласнай дасканаласці ў вадзіцельскім майстэрстве. Дзесяць хлопцаў і дзяўчат з розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна манеўравалі на аўтадроме, паказалі і тэарэтычныя веды. Прычым сярод удзельнікаў вадзіцеляў па прафесіі няма. Але, назіраючы за адчуваннем машыны і правільнымі, хуткімі рухамі, цяжка гэта ўсвядоміць, як і тое, што стаж амаль ва ўсіх кіроўцаў, у прынцыпе, нявялікі.  

 

 

ніцыятарамі, арганізатарамі аўтаконкурсу выступілі райкам БРСМ (маладзёжны лідар Вікторыя Пяткевіч), аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (галоўны спецыяліст, што курыруе моладзевыя пытанні, Наталля Пяткевіч). Падтрымала цёплымі словамі ўдзельнікаў намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. На конкурснай  варце актыўныя памагатыя—інструктары шаркаўшчынска-міёрскай аўташколы Віктар Рубанік і Аляксей Машара, намеснік начальніка ДАІ Анатоль Мілто, яны і ацэньвалі правільнасць манеўравання, налічвалі балы, прымянялі штрафныя "бонусы". 
Першы этап. Кожны ўдзельнік атрымаў тэарэтычны білет з выявамі на дарогах райцэнтра. На якую паласу скіравацца пры выездзе з Кастрычніцкай на Камуністычную, куды павярнуць, перасякаючы Ле-ніна з аднабаковым рухам, як арыентавацца на раўназначных дарогах, ці можна развярнуцца перад грузавым аўтамабілем, які пачынае рух пасля прыпынку; ці трэба пры кіраванні мець дакумент, які пацвяр-джае заключэнне дагавора абавязковага страхавання—на гэтыя і іншыя пытанні адказвалі падыспытныя. Памылкі былі. Напрыклад, ці дазваляецца перавозіць дзіцяці да 12 гадоў на пярэднім сядзенні без утрымліваючай прылады? Так, акрамя легкавых аўтамабіляў. Або ці мае права вадзіцель не паведамляць у ДАІ пра ўласны наезд на дрэва, калі шкода аўтамабілю ацэньваецца да 400 еўра. Мяркуйце самі. 
Другі этап—практычны. Выконвалі змейку, кальцо, дыяганальную паркоўку, заязджалі ў гараж, фінішавалі. Сяргей Шышкін—галоўны аграном з Дрыгуч—стартаваў першым. Прызнаецца, што на ўласным аўто адолеў бы элементы хутчэй. Павел Сярко—галоўны інжынер хлебазавода, лічыць, што ў аўтамайстэрстве галоўнае—мець прызванне. Аксана Калеснік з аддзела адукацыі, спорту і турызму—нешматлікая прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва. На яе думку, мужчыны і жанчыны ў аўтасправе на роўных. Дзяўчыну крышку падвяла дыяганальная паркоўка, бо нязвыклыя габарыты машыны. Міхаіл Мерзлякоў—ветурач з Дрыгуч—вядомы сваёй актыўнай пазіцыяй. Мае цудоўную сям'ю, якая дэманстравала свае дасягненні і ўменні на сёлетнім конкурсе "Уладар сяла". Яму элементы падаліся нескладанымі, як і штодзённая язда. Правы кіроўцы атрымаў у абласным цэнтры, а вучоба на ажыўленых дарогах заўсёды надае большай упэўненасці. Сяргей Кудрашоў паставіў рэкорд—1 хвіліна 58 секунд, усё адолена беспамылкова, штрафных санкцый не зарабіў. Працуе ў меліярацыі экскаватаршчыкам. За рулём шэсць гадоў. Удзельнічаў у падобных конкурсах тройчы, і заўсёды з перамогамі. Арцём Гуменюк адстаў ад лідара нязначна. Яго вынік—2.22. Працуе таксама ў меліярацыі інжынерам па ахове працы. Мае васьмігадовы вадзіцельскі стаж. Яўген Бабышка—сталяр з ПМК-55—праехаў, што называецца, ліха. Затраціў мала часу, але зрабіў дзве памылкі. Юлія Дабіжа за рулём усяго два месяцы, роўна столькі загадвае Ідолтаўскім ФАПам. Яўген Гарбачонак з аддзела адукацыі, спорту і турызму таксама стараўся. Любіць машыны з дзяцінства, кіруе 8 гадоў. Абсалютна ўсіх скарыла аўталедзі Аксана Жук. Яе час—2.21. Беспамылкова. Ездзіць тры з паловай гады, вядзе гурткі ў Цэнтры дзяцей і моладзі. 
—У шматгадовай гісторыі конкурсу ўпершыню дзяўчына паказвае такі высокі вынік, становіцца прызёрам,—гаворыць Наталля Пяткевіч. 
Менавіта Аксана і атрымала намінацыю "Аўталедзі". Лепшы знаўца правіл дарожнага руху—Сяргей Кудрашоў, за ім—Арцём Гуменюк і Аксана Калеснік. Лепшы ў практычным спаборніцтве зноў жа Сяргей Кудрашоў, за ім—Аксана Жук і Арцём Гуменюк. Агульныя месцы не здзівілі: першы—Сяргей Кудрашоў, другі—Арцём Гуменюк, трэцяя—Аксана Жук. Пераможцы ва ўсіх намінацыях атрымалі прызы, сярод якіх—перфаратар, помпа, набор для догляду за машынай… Шчыра надзяляла падарункамі ўдзельнікаў дырэктар Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне Ірына Крук, якая патлумачыла, што страхаванне—найперш для ўласнай упэўненасці, а не для дэманстрацыі дакументаў. Да таго ж кіроўцы могуць застрахаваць сябе і пасажыраў. 
Удзельнікі выказалі свае пажаданні і прапановы, пазнаёміліся між сабой. Асноўныя мэты—удасканаленне навыкаў і аўтасяброўства—рэалізаваны. 
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Конкурс автолюбителей в Миорах Ініцыятарамі, арганізатарамі аўтаконкурсу выступілі райкам БРСМ (маладзёжны лідар Вікторыя Пяткевіч), аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (галоўны спецыяліст, што курыруе моладзевыя пытанні, Наталля Пяткевіч). Падтрымала цёплымі словамі ўдзельнікаў намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. На конкурснай  варце актыўныя памагатыя—інструктары шаркаўшчынска-міёрскай аўташколы Віктар Рубанік і Аляксей Машара, намеснік начальніка ДАІ Анатоль Мілто, яны і ацэньвалі правільнасць манеўравання, налічвалі балы, прымянялі штрафныя "бонусы". Першы этап. Кожны ўдзельнік атрымаў тэарэтычны білет з выявамі на дарогах райцэнтра.

 

Конкурс автолюбителей в Миорах На якую паласу скіравацца пры выездзе з Кастрычніцкай на Камуністычную, куды павярнуць, перасякаючы Ле-ніна з аднабаковым рухам, як арыентавацца на раўназначных дарогах, ці можна развярнуцца перад грузавым аўтамабілем, які пачынае рух пасля прыпынку; ці трэба пры кіраванні мець дакумент, які пацвяр-джае заключэнне дагавора абавязковага страхавання—на гэтыя і іншыя пытанні адказвалі падыспытныя. Памылкі былі. Напрыклад, ці дазваляецца перавозіць дзіцяці да 12 гадоў на пярэднім сядзенні без утрымліваючай прылады? Так, акрамя легкавых аўтамабіляў. Або ці мае права вадзіцель не паведамляць у ДАІ пра ўласны наезд на дрэва, калі шкода аўтамабілю ацэньваецца да 400 еўра. Мяркуйце самі. Другі этап—практычны. Выконвалі змейку, кальцо, дыяганальную паркоўку, заязджалі ў гараж, фінішавалі. Сяргей Шышкін—галоўны аграном з Дрыгуч—стартаваў першым.

 

Конкурс автолюбителей в Миорах Прызнаецца, што на ўласным аўто адолеў бы элементы хутчэй. Павел Сярко—галоўны інжынер хлебазавода, лічыць, што ў аўтамайстэрстве галоўнае—мець прызванне. Аксана Калеснік з аддзела адукацыі, спорту і турызму—нешматлікая прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва. На яе думку, мужчыны і жанчыны ў аўтасправе на роўных. Дзяўчыну крышку падвяла дыяганальная паркоўка, бо нязвыклыя габарыты машыны. Міхаіл Мерзлякоў—ветурач з Дрыгуч—вядомы сваёй актыўнай пазіцыяй. Мае цудоўную сям'ю, якая дэманстравала свае дасягненні і ўменні на сёлетнім конкурсе "Уладар сяла". Яму элементы падаліся нескладанымі, як і штодзённая язда. Правы кіроўцы атрымаў у абласным цэнтры, а вучоба на ажыўленых дарогах заўсёды надае большай упэўненасці. Сяргей Кудрашоў паставіў рэкорд—1 хвіліна 58 секунд, усё адолена беспамылкова, штрафных санкцый не зарабіў. Працуе ў меліярацыі экскаватаршчыкам. За рулём шэсць гадоў. Удзельнічаў у падобных конкурсах тройчы, і заўсёды з перамогамі.

 

Конкурс автолюбителей в Миорах Арцём Гуменюк адстаў ад лідара нязначна. Яго вынік—2.22. Працуе таксама ў меліярацыі інжынерам па ахове працы. Мае васьмігадовы вадзіцельскі стаж. Яўген Бабышка—сталяр з ПМК-55—праехаў, што называецца, ліха. Затраціў мала часу, але зрабіў дзве памылкі. Юлія Дабіжа за рулём усяго два месяцы, роўна столькі загадвае Ідолтаўскім ФАПам. Яўген Гарбачонак з аддзела адукацыі, спорту і турызму таксама стараўся. Любіць машыны з дзяцінства, кіруе 8 гадоў. Абсалютна ўсіх скарыла аўталедзі Аксана Жук. Яе час—2.21. Беспамылкова. Ездзіць тры з паловай гады, вядзе гурткі ў Цэнтры дзяцей і моладзі. —У шматгадовай гісторыі конкурсу ўпершыню дзяўчына паказвае такі высокі вынік, становіцца прызёрам,—гаворыць Наталля Пяткевіч. Менавіта Аксана і атрымала намінацыю "Аўталедзі". Лепшы знаўца правіл дарожнага руху—Сяргей Кудрашоў, за ім—Арцём Гуменюк і Аксана Калеснік. Лепшы ў практычным спаборніцтве зноў жа Сяргей Кудрашоў, за ім—Аксана Жук і Арцём Гуменюк. Агульныя месцы не здзівілі: першы—Сяргей Кудрашоў, другі—Арцём Гуменюк, трэцяя—Аксана Жук. Пераможцы ва ўсіх намінацыях атрымалі прызы, сярод якіх—перфаратар, помпа, набор для догляду за машынай…

 

Шчыра надзяляла падарункамі ўдзельнікаў дырэктар Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне Ірына Крук, якая патлумачыла, што страхаванне—найперш для ўласнай упэўненасці, а не для дэманстрацыі дакументаў. Да таго ж кіроўцы могуць застрахаваць сябе і пасажыраў. Удзельнікі выказалі свае пажаданні і прапановы, пазнаёміліся між сабой. Асноўныя мэты—удасканаленне навыкаў і аўтасяброўства—рэалізаваны. 

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar