Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Знаёмства з прафесіяй
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
14-03-2011, 15:25 Моладзь / Год моладзі  ] • Знаёмства з прафесіяй   |  
 
Назва:      

Знаёмства з прафесіяй
22 лютага актавую залу ў будынку РАУС запоўнілі старшакласнікі з трох гарадскіх школ райцэнтра — члены маладзёжнай арганізацыі сабраліся, каб бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй міліцыянера, больш падрабязна даведацца, як нясуць адказную службу людзі ў пагонах. Зразумела, што юнакі і дзяўчаты мелі магчымасць вызначыцца з уласным выбарам, атрымаць адказы на пытанні наконт паступлення ў навучальныя ўстановы. Праводзілася гэтае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі БРСМ “Да абароны Айчыны гатоў”. Таму ініцыятыва зыходзіла ад Дзмітрыя Радзіхоўскага—начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама і Марыны Кашкур — першага сакратара РК ГА БРСМ і іншых зацікаўленых асоб.

Работнікі РАУС ахвотна згадзіліся на сумеснае мерапрыемства, тым больш, што надзейныя маладыя кадры заўсёды патрэбны на міліцэйскую службу.
Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце А. П. Чапулёнак пазнаёміў юнакоў і дзяўчат з асноўнымі накірункамі дзейнасці аддзела ўнутраных спраў. Якім павінен быць сучасны міліцыянер? Якімі дзелавымі якасцямі трэба яму валодаць; каго прымаюць на службу — пра гэта і многае іншае пачулі старшакласнікі ад Аляксандра Пятровіча. А потым было знаёмства са зброяй, спецабмундзіраваннем. Прымяралі каску, апраналі бронекамізэльку, памацалі не без гумару наручнікі, пабачылі шмат чаго іншага, што спадарожнічае службоўцам. Тлумачэнні даваў старшы інспектар групы кадраў Яўген Віктаравіч Бунта. Старшакласнікі пабывалі ў службовых кабінетах, сустрэліся з іншымі работнікамі.
Шмат звестак атрымалі яны і пра дзяжурную часць ад старшага інспектара Андрэя Віктаравіча Міхеенкі. Даведаліся нават пра небяспеку ілжывых выклікаў, кожны з якіх па мінімуму можа каштаваць бацькам 140 тысяч рублёў штрафу.

Устаноўленая апаратура дазваляе беспамылкова распазнаваць нумары тэлефонаў, таму “жартаваць” з сур’ёзнай міліцэйскай службай сабе ва ўрон.
Пасля мерапрыемства два юнакі выказалі жаданне ў будучым звязаць свой лёс са службай у органах. Гэта Аляксандр Барок — дзесяцікласнік з СШ №3 і Аляксей Бука — вучань 9 класа СШ №2. Хлопцы атрымалі кансультацыю і прапанову павышаць свой правазнаўчы ўзровень і спрыяць папярэджанню правапарушэнняў у вучнёўскім асяроддзі, паспяхова вучыцца і клапаціцца аб уласнай фізічнай падрыхтоўцы. І зразумела, ім давядзецца ў наступным падтрымліваць сувязь з аддзелам кадраў РАУС.

А. П. Чапулёнак спадзяецца, што да гэтых юнакоў далучацца іншыя жадаючыя.
Як зазначыла ў заключэнне Марына Кашкур, праводзімае мерапрыемства было карысным ва ўсіх адносінах, бо яно ў спалучэнні несла выхаваўчы эфект, прафарыентацыйную накіраванасць і магчымасць паглыбіць веды.

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar