Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі » Паўнапраўныя грамадзяне
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-03-2011, 11:46 Моладзь / Год моладзі  ] • Паўнапраўныя грамадзяне   |  
 
Назва:      

Паўнапраўныя грамадзяне
Штогод на Дзень Канстытуцыі стала добрай традыцыяй у рамках спецыяльнай акцыі ГА РК БРСМ уручаць маладым людзям галоўны дакумент кожнага грамадзяніна краіны — пашпарт Рэспублікі Беларусь. Адбылося раённае ўрачыстае мерапрыемства ў Чапукоўскім СДК.

Напачатку канцэртную праграму прапанавалі ўвазе гледачоў мясцовыя юныя артысты. Сумеснымі сіламі яе рыхтавалі работнікі СДК і школы. Сольныя выступленні Яўгеніі Маслоўскай, Дзіяны Маляўка, Сяргея Купчы, Дзіяны Мароз, музычны дуэт цымбалістаў Анастасіі і Арцёма Шышла, “Лебедзі паляцелі” — у выкананні вакальнай групы, паказ моды — калекцыі з ільняной тканіны, якія ўражвалі арыгінальнасцю і творчым падыходам,—аматарскага аб’яднання “Авангарці+”, харэаграфічныя нумары дзяўчат — усё стварала шчырую атмасферу сапраўднага свята. Вялі канцэртную праграму Юля Рудзь і Дзіяна Маляўка.


Паўнапраўныя грамадзяне
Другая частка мерапрыемства — афіцыйная. Кароткі экскурс у гісторыю ўзнікнення пашпартоў зрабілі Дзмітрый Радзіхоўскі і Анастасія Пальчэўская. Дырэктар школы Віктар Іосіфавіч Стацэвіч падкрэсліў, што з галоўным дакументам хлопцы і дзяўчаты не толькі ўваходзяць у дарослае жыццё, тым самым поўнасцю адказваючы за свае ўчынкі, да таго ж, патрыятычнае пачуццё ў свядомасці павінна выхоўваць беражлівыя адносіны да краіны і іншых людзей. Старшыня райвыканкама Ігар Валер’евіч Кузняцоў уручыў пашпарты Дзмітрыю Джаджыеву, Анжэле Альшаўскіс, Андрэю Пяткевічу, Алегу Ермаку, Васілію Андрэеву, Святлане Хован і Ірыне Бялевіч. Юным паўнапраўным грамадзянам рэспублікі выконваючая абавязкі першага сакратара ГА РК БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур уручыла невялікія падарункі ад ГА “Белая Русь”.

Удзельнічалі ў мерапрыемстве таксама начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Таццяна Алегаўна Стальмачонак і старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі маёр Алена Юр’еўна Голуб.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar