Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Моладзь / Год моладзі
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
10-01-2015, 08:56 Моладзь / Год моладзі  ] • "Экономическое право"
Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці праводзіць адбор кандыдатаў на паступленне ў 2015 годзе на дзённую форму навучання ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "Эканамічнае права" для далейшага праходжання службы ў органах фінансавых расследаванняў КДК. Выпускнікі згаданай установы атрымліваюць кваліфікацыю юрыста з веданнем эканомікі, ім прысвойваецца спецыяльнае званне лейтэнанта фінансавай міліцыі.
6-01-2015, 14:42 Моладзь / Год моладзі  ] • Наши НЕ Кавшелевские ...
Наши НЕ Кавшелевские ... Як у вядомай фразе "Казнить нельзя помиловать", не перасцярогшыся, не паставіш патрэбны знак прыпынку. Так і нам цяжка сцвярджаць што-небудзь адмоўнае ў наяўнасці да таго, што маем.  Маем мы з новага навучальнага года яшчэ дзвюх абаяльных дзесяцікласніц — Яну Бяспальчык і Вольгу Шапель — у нашай утульнай Новапагосцкай школе.
6-01-2015, 14:38 Моладзь / Год моладзі  ] • Аграрный колледж
Аграрнаму каледжу УА "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны" споўнілася 105 год. Знаходзіцца ён у пасёлку Лужасна, за 10 кіламетраў ад Віцебска, і з'яўляецца вядучай установай аграрнага профілю Рэспублікі Беларусь.
27-12-2014, 14:41 Моладзь / Год моладзі  ] • Создавать чудеса просто
Создавать чудеса просто У пераднавагоднія дні кожны чакае нечага незвычайнага. Людзі вераць, што гэты час прынясе ў іх жыццё новыя запамінальныя падзеі, прыемныя падарункі і шчаслівыя сустрэчы. Добра, што ёсць тыя, хто імкнецца гэта ажыццявіць. У чарговы раз у рамках акцыі "Цуды на Каляды" ўдзельнікі валанцёрскага руху "Добрае сэрца" Міёрскага РК ГА "БРСМ" сумесна з Міёрскай РА "БРПА" завіталі на Дзісеншчыну, каб павіншаваць з надыхо-дзячымі святамі тых, каму не стае чалавечай цеплыні і ўвагі. 
19-12-2014, 10:03 Моладзь / Год моладзі  ] • Код победы — старание
Код победы — старание 15 снежня ў Віцебску ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я.Коласа адбылася абласная ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў "Працоўнага семестра-2014". Міёршчыну прадставілі адзінаццацікласніца Туркоўскай ДС-СШ Анастасія Якубава, якая ўшанавана ў намінацыі "Лепшы ўдзельнік студэнцкага атрада", першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" Марына Паўлаўна Кашкур. Міёрскай раённай арганізацыі аб'яўлена падзяка абласнога аператыўнага штаба ў намінацыі "Лепшая раённая арганізацыя ГА "БРСМ" у сферы другаснай занятасці моладзі". Дэлегацыю ўзначальвала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Алегаўна Стальмачонак. 
18-12-2014, 15:56 Моладзь / Год моладзі  ] • Поработали на славу
Абкам ГА "БРСМ" падвёў вынікі працоўнага сяместра 2014 года з вызначэннем лепшых атрадаў, камандзіраў, камісараў, наймальнікаў, штабоў, увогуле па 15 намінацыях. Мінулым летам і восенню студэнцкія і вучнёўскія атрады займаліся будаўніцтвам і рамонтнымі работамі, працавалі ў сельскай і лясной гаспадарцы не толькі ў рэспубліцы. Сярод лепшых удзельнікаў студэнцкіх атрадаў названа Анастасія Якубава — удзельніца сельгасатрада "Рытм", што працаваў у ААТ "Туркова" на Міёршчыне.
9-12-2014, 14:52 Моладзь / Год моладзі  ] • "Человек=свобода"
На працягу паўгода з 1 чэрвеня да 30 лістапада на базе СШ №2 г. Міёры ў рамках супрацьдзеяння гандлю людзьмі адбывалася рэалізацыя міні-праекта "Чалавек=Свабода". Была пададзена заяўка на конкурс, на ўвасабленне задумак вылучана фінансавая падтрымка. Спонсарам выступіла Міжнародная Федэрацыя Чырвонага Крыжа пры падтрымцы Беларускага Грамадства Чырвонага Крыжа.
2-12-2014, 13:34 Моладзь / Год моладзі  ] • Откуда начинается дорожка в милицию
У нашай краіне будучых праваахоўнікаў рыхтуюць дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы — Акадэмія МУС у Мінску і Магілёўскі інстытут МУС. На конкурснай аснове у гэтыя ВНУ прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 25 год, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў. На дзённую форму навучання могуць паступаць асобы з агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
1-12-2014, 12:20 Моладзь / Год моладзі  ] • Лучшие отряды

Канец года — лепшы час для падвядзення вынікаў. З ліку самых заахвочаных удзельнікаў студэнцкіх атрадаў сельскіх школ працоўнымі подзвігамі вызначыліся: Новапагосцкая ДС-СШ, атрад "Зубры" (Рыгор Ціхаміраў); Сіцькоўская ДС-СШ, "Факел" (Андрэй Ганебны); Туркоўская СШ, "Рытм" (Анастасія Якубава); Дзісенская СШ, "Юнацтва" (Марыя Ядрэўская), "Равеснік" (Анастасія Грыдзюшка); Чапукоўская СШ, "Рытм 1" (Павел Лагун), "Рытм 2" (Любоў Мароз); Дварнасельская СШ, "Факел" (Крысціна Карпава); Язненская СШ, "Тэмп" (Яўген Хрол); Цвецінская ДС-СШ, "Альтаір" (Сняжана Кубліцкая); Павяцкая СШ, "Факел" (Канстанцін Сіўко).
Заслужаныя ўзнагароды будуць уручаны працаўнікам да канца года ва ўрачыстай абстаноўцы.


Арына БАРКОЎСКАЯ.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar