З якімі лічбамі выклікае асацыяцыі дзіцячы садок? Упэўнена, большасць
назаве 3, 4 і 5-гадовы ўзрост маленькіх выхаванцаў. Здаецца, што і самому
садку заўсёды столькі ж год, бо тут,
сярод мноства цацак і яркіх кніг,
маленькіх крэсельцаў і рознакаляровых дзверцаў шаф, вясёлых песенек і завучаных чатырохрадкоўяў знайшла пастаянную прапіску самая цудоўная і бесклапотная пара дзяцінства.
І як бы ні спяшаліся наперад стрэлкі гадзіннікаў, дзіцячы садок будзе
верыць у цуды і заставацца
шчырым і непасрэдным, нават калі размяняў трэці дзясятак.
З якімі лічбамі выклікае асацыяцыі дзіцячы садок? Упэўнена, большасць назаве 3, 4 і 5-гадовы ўзрост маленькіх выхаванцаў. Здаецца, што і самому садку заўсёды столькі ж год, бо тут, сярод мноства цацак і яркіх кніг, маленькіх крэсельцаў і рознакаляровых дзверцаў шаф, вясёлых песенек і завучаных чатырохрадкоўяў знайшла пастаянную прапіску самая цудоўная і бесклапотная пара дзяцінства. І як бы ні спяшаліся наперад стрэлкі гадзіннікаў, дзіцячы садок будзе верыць у цуды і заставацца шчырым і непасрэдным, нават калі размяняў трэці дзясятак.
З сямі пытанняў, разгледжаных раённым выканаўчым камітэтам 23 кастрычніка, галоўным стала выкананне задання па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю жылых дамоў, сацыяльна-значных аб'ектаў у раёне і рабоце арганізацый будаўнічай галіны. Кіраваў пасяджэннем старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. У самым пачатку работы Ігар Валер'евіч павіншаваў старшыню Новапагосцкага сельсавета Р. А. Гернат з юбілеем і па даручэнні абласнога Савета дэпутатаў уручыў ёй грамату, такая ж узнагарода-ад раённага выканаўчага камітэта.
22 кастрычніка ва ўгоддзях ААТ "Туркова" прайшоў другі этап занальных спаборніцтваў аратых гаспадарак раёна. Для яго ўдзельнікаў ва ўрочышчы Шчаснага, дзе размешчаны найбольш падыходзячыя сельгасугоддзі паміж вёскай Супорніца і балотным масівам ландшафтнага заказніка "Ельня", загадзя было адмерана 15 участкаў, дзесяць для энерганасычаных трактароў з абаротнымі васьмікорпуснымі плугамі, і астатнія - для счэпак са звычайнымі 3-4-корпуснымі.
23 кастрычніка ў Міёрах адбылася абласная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя пытанні хірургіі" з правядзеннем майстар-класа. У якасці гасцей і выступоўцаў прысутнічалі галоўны хірург упраўлення здравааховы аблвыканкама Сяргей Падалінскі, а таксама загадчыкі хірургічных, анестэзіялагічных і рэанімацыйных аддзяленняў вобласці, выкладчыкі, дацэнты Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта. Віртуозы сваёй справы спынялі ўвагу на важных прафесійных момантах, іх уважліва слухалі калегі па галіне з усіх рэгіёнаў вобласці.
1 лістапада каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх святых, калі веруючыя дзякуюць Богу і аддаюць пашану ўсім святым і тым, чые імёны невядомыя, але дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Ва ўсіх храмах пройдуць набажэнствы. Літургія ў гэты дзень мае радасны характар.
Нашай дарагой матулі-Вользе Фёдараўне Шыманскай-30 кастрычніка спаўняецца 90 год. Нарадзілася на Магілёўшчыне ў шматдзетнай сям'і, дзе выхоўвалася адзінаццаць дзетак (мама другая). Яе тата прайшоў тры вайны, старэйшы брат Віктар ваяваў у Вялікай Айчыннай. Цяжка прайшлі матуліны маладыя гады. Як старэйшая, спазнала жахі і пазбаўленні. Шмат разоў яе заганялі ў Германію, ды збягала, доўга хавалася ў падвале ад немцаў. Прыгадваючы, расказвала нам, як паўзла па бульбяным полі і двое сутак не магла вярнуцца дадому, каб не наклікаць катаў на сям'ю.
21 верасня, якое адпаведна рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН абвешчана Міжнародным днём міру, у радзільным аддзяленні Міёрскай ЦРБ нарадзілася адзінае дзіцятка. Праз тыдзень дзяўчынку з матуляй выпісалі дадому. Непрыкметна праляцеў першы месяц малюткі. Пад пільнай увагай сям'і Лаўрыновічаў яна адчувае сябе добра і хутка набірае вагу.
кінакарціны "Героеўскі", таму сведчаннем шматлікія
банеры па горадзе і сцвярджэнне кіраўніцтва праекта.
Спачатку паказ планаваўся на 15 кастрычніка, але перанесены па тэхнічных прычынах. Па папярэдніх довадах, з-за пераагучвання.
У сталічных кінатэатрах хутка адбудзецца прэм'ера кінакарціны "Героеўскі", таму сведчаннем шматлікія банеры па горадзе і сцвярджэнне кіраўніцтва праекта. Спачатку паказ планаваўся на 15 кастрычніка, але перанесены па тэхнічных прычынах. Па папярэдніх довадах, з-за пераагучвання.