Загадчыца Дзісенскага дзіцячага сацыяльнага прытулку Людміла Калачова шчыра дзякуе райкаму БРСМ і маладзёжнаму лідару Вікторыі Пяткевіч за арганізаваную акцыю "З добрым сэрцам у школу". Нераўнадушныя людзі зрабілі свой унёсак у прыемную і патрэбную справу — падарылі дзеткам канцылярскія рэчы: сшыткі, альбомы для малявання, фарбы, алоўкі, пластылін і іншае. Скрыня дабрачыннасці змяшчалася ў спецыялізаванай "Вясёлцы", што на гандлёвай плошчы.
На працягу ўсяго года актыўна дапамагаюць дзейнасці дзяржаўнай прыродаахоўнай установе "Ельня" 31 захавальнік. З-за любові да прыроды і па закліку ўласных сэрцаў яны добраахвотна аберагаюць лясныя і балотныя ўгоддзі, першымі паведамляюць пра непарадкі і надзвычайныя здарэнні, выяўляюць рэдкіх жывёл
і раслін у самых аддаленых і глухіх куточках,
удзельнічаюць у розных мерапрыемствах.
З адным з такіх захавальнікаў сустрэўся
супрацоўнік раённай газеты.
На працягу ўсяго года актыўна дапамагаюць дзейнасці дзяржаўнай прыродаахоўнай установе "Ельня"31 захавальнік. З-за любові да прыроды і па закліку ўласных сэрцаў яны добраахвотна аберагаюць лясныя і балотныя ўгоддзі, першымі паведамляюць пра непарадкі і надзвычайныя здарэнні, выяўляюць рэдкіх жывёл і раслін у самых аддаленых і глухіх куточках, удзельнічаюць у розных мерапрыемствах. З адным з такіх захавальнікаў сустрэўся наш карэспандэнт.
калектывамі радуе нас адносна нядаўна, бо ўтварыўся ў 2009-м,
а ўпершыню на раённай
пляцоўцы выступіў ў сакавіку
2010-га ў аглядзе мастацкай самадейнасці. Адразу праявіў сябе таленавітым, выбітным, майстравым, і неўзабаве ўзнікла задума: ці не абараніць калектыву званне народнага? І вось 29 снежня
(выдатны пераднавагодні
падарунак) "Азярніцы"
сталі народным гуртом.
У складзе замацавалася 20
пастаяльцаў з таленавітым
кіраўніком Сяргеем
Аляксеевым.
Вакальна-харэаграфічны гурт "Азярніцы" ў параўнанні з іншымі аматарскімі калектывамі радуе нас адносна нядаўна, бо ўтварыўся ў 2009-м, а ўпершыню на раённай пляцоўцы выступіў ў сакавіку 2010-га ў аглядзе мастацкай самадейнасці. Адразу праявіў сябе таленавітым, выбітным, майстравым, і неўзабаве ўзнікла задума: ці не абараніць калектыву званне народнага? І вось 29 снежня (выдатны пераднавагодні падарунак) "Азярніцы" сталі народным гуртом. У складзе замацавалася 20 пастаяльцаў з таленавітым кіраўніком Сяргеем Аляксеевым.
Крэатыўнасцю, знаходлівасцю і адданасцю справе вызначаюцца супрацоўнікі Чапукоўскага СДК. Ставяць мэту прывабіць ва ўстанову культуры як мага больш наведвальнікаў і прадуманымі крокамі ідуць да яе дасягнення. Пагадзіцеся, што ва ўмовах сур'ёзнай канкурэнцыі са спакуслівым Інтэрнэтам, які без лішку паглынае вольны час, гэта даволі няпроста. Дапамагаюць культработнікам творчы падыход, захопленасць і асабістае імкненне да выніку.
Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі сумесна з райкамам БРСМ 16 кастрычніка запрашаюць прыняць удзел у раённым конкурсе майстэрства маладых аўтааматараў. Хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце да 31-го года з вадзіцельскім пасведчаннем катэгорыі "В", гэтая інфармацыя для вас!
За пяць дзён датэрміновага галасавання да урн прыйшлі 5728 выбаршчыкаў — 34,5% агульнай колькасці ў 16594 чалавекі. Дарэчы, гэтая лічба да канца асноўнага выбарчага дня вырасла на 16 жадаючых прагаласаваць. У асноўным за кошт студэнтаў, якія вучацца ў вялікіх гарадах, а вось зарэгістраванымі засталіся па месцы жыцця бацькоў. А ўвогуле, невялікія змяненні ў спісы выбаршчыкаў у большы і меншы бок непасрэдна 11 кастрычніка былі зроблены на 11 участках для галасавання з 26.
Вось і скончыліся групавыя баталіі ў заходняй зоне чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе. Хтосьці паспеў заскочыць у шчаслівую чацвёрку для працягу барацьбы за медалі і званне чэмпіёна вобласці, а нехта будзе адсочваць працяг барацьбы ў інтэрнэце і рыхтаваць газон да наступнага сезона. Пра ўсё гэта падрабязней...
6 кастрычніка пасля 14.00 адбылася афіцыйная цырымонія ўводу ў эксплуатацыю знакавага не толькі для мясакамбіната і раёна аб'екта—халадзільніка для замарозкі і захоўвання мясапрадуктаў магутнасцю 500 тон. Горадаўтваральнае прадпрыемства, якое і да гэтага з'яўлялася безадходным, становіцца яшчэ па-сапраўднаму мадэрнізаваным, сучасным.
Распараджэннем райвыканкама №207р ад 6 кастрычніка прадугледжана, што на падставе рашэння абласной рабочай групы па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння ад 5.09.2015 го. №1 у сувязі з пахаладаннем дазваляецца ўключыць ацяпленне ў медыцынскіх і дашкольных установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках ужо з 6 кастрычніка.