Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Чтобы не стала душа пустой »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Пошта » Чтобы не стала душа пустой
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

3-12-2013, 16:14 Пошта  ] • Чтобы не стала душа пустой   |  
 
Назва: Каб не стала душа пустой      

Любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лякарства для душы. Любіце і шануйце яе святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. Любіце бацькоўскую зямлю, дзе былі выкармлены і ўзгадаваны, і не шкадуйце сваіх сіл дзейсна і годна паслужыць свайму народу, бо вера без спраў мёртвая.

Францыск Скарына.

 

Чтобы не стала душа пустой
Калі адкінуць усялякія амбіцыі і па-сапраўднаму паглядзець на рэальныя абставіны, то можна з упэўненасцю сцвярждаць, што за апошнія 25 гадоў матэрыяльна мы сталі жыць лепш, чаго, на жаль, не скажаш пра маральны стан грамадства.

 

У аб'ёмістай навуковай працы Міністэрства інфармацыі РБ "Белорусский путь" на старонцы 528 чытаю: "Важно указать на то, что нравственная безопасность органично связана с другими формами национальной безопасности и выступает своего рода их "связующим звеном". В самом деле, все формы безопасности в конечном счёте замыкаются на человеке…"

 

20 красавіка 2010 года ў "Пасланні Прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу РБ" сказана: "Словом, добиться динамичного прорыва в нынешних условиях — это значит привести в действие не только экономические рычаги, но и социальные, культурные и другие факторы". У гэтым плане трэба вылучыць і разгледзець маральны і духоўны фактары, якія выступаюць не толькі важнейшымі ўмовамі дынамічнага развіцця дзяржавы, але і фактарамі нацыянальнай бяспекі РБ, і служаць, па словах кіраўніка дзяржавы: "..свайго рода "вакцынай" супраць вірусаў духоўнай дэградацыі".

 

На маю думку, адным з такіх "вірусаў", асабліва ў асяроддзі падрастаючага пакалення, з'яўляецца тое, што дзеці і моладзь вельмі мала чытаюць, не абагачаюць свой духоўны свет літаратурнымі здабыткамі, многа часу праводзяць у інтэрнэце і ля экранаў тэлевізараў.

Помню, калі вучыўся ў школе ў пачатку пяцідзясятых гадоў, у кожным класе напярэдадні летніх канікул даваўся поўны пералік мастацкай літаратуры, неабходнай для вывучэння ў наступным годзе. Без гэтага нельга было разлічваць на добрую ці выдатную адзнаку. І мы падчас летняга адпачынку стараліся прачытаць як мага больш праграмнай літаратуры. Экзэмпляраў на ўсіх не хапала, бо бібліятэчны фонд быў небагаты. Мы "палявалі" на патрэбную кнігу — стараліся яе перахапіць адразу ж па вяртанні.

 

Часу для чытання таксама было няшмат. За лета кожны павінен быў зарабіць у калгасе 50 працадзён. Адзначу, што працадзень — гэта асобая форма ўліку працы. Напрыклад, за 30 сотак скошанага сенакосу налічвалі 1,25 працадня. Хапала і хатніх спраў. Бывала, ідзеш у сем гадзін раніцы ў калгас касіць, а з сабой бярэш кнігу. Пакуль у мужчын перакур — сядзіш у цяньку і чытаеш. Бібліятэка знаходзілася ў вёсцы Турчаны за 3 км. Пасля абеду босы, бо летам абутку не насілі, спяшаешся ў бібліятэку абмяняць кнігу. Адзначу, што чытанне для большасці майго пакалення было не прымусам, а патрэбай, бо яно фарміравала наш светапогляд.

 

Калі вучыўся ў інстытуце і працаваў у школе, пачаў ствараць сваю ўласную бібліятэку. У ёй акрамя мастацкай літаратуры знаходзілася шмат кніг па матэматыцы, фізіцы, педагогіцы, псіхалогіі, логіцы і грамадскіх навуках. Я рэдка звяртаўся ва ўніверсітэцкую бібліятэку. Наадварот, шмат студэнтаў карысталіся паслугамі маёй "кнігарні".

Вось ужо гадоў 12-15 такіх жадаючых не назіраецца. Кажуць, што ў інтэрнэце ўсё можна знайсці без выдаткаў сіл і часу. Але ці ёсць ад гэтага карысць для розуму?

 

Зараз рэгулярна наведваю мясцовую бібліятэку. На жаль, не сустракаю там вучняў. Даўно не бачыў моладзі з томікам Пушкіна, Някрасава ці Купалы.

Не ведаю, якім чынам можна далучыць нашых хлопцаў і дзяўчат да чытання, але добра разумею, што гэта лепшы сродак супраць "вірусу" амаральнасці, п'янства, наркаманіі і г.д.

Кожнаму трэба ўсвядоміць, што кніга стала безабароннай перад часам і лёс яе залежыць ад нашага чытацкага попыту.

 

Фадзей ШЫМУКОВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar