Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Пошта
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
11-07-2012, 09:01 Пошта  ] • Спасибо за благоустройство

Прыехала да сваякоў на радзіму і трапіўся на вочы праблемны артыкул “Добраўпарадкаванне на могілках”, што быў змешчаны ў раённай газеце за 5 чэрвеня. Непрыемна ўразіла тое, што скардзілася на добраўпарадкаванне, праведзенае на могілках ля в. Гараўцы, мая цёзка, бо мяне таксама завуць Марыя Свірко. Жыла я раней ў гэтай жа мясцовасці, але цяпер на пенсіі і пераехала ў Полацкі раён. Вырашыла выказаць сваё меркаванне, бо абсалютна не згодна з той жанчынай, якая скардзілася ў рэдакцыю.

18-06-2012, 15:16 Пошта  ] • Моя война

Моя война Неяк пры сустрэчы Ганна Уладзіміраўна Мельнікава, з якой калісьці працаваў на мясакамбінаце, сказала:

Емяльянавіч, напішы пра вайну. Ты ж быў салдатам.

18-06-2012, 15:12 Пошта  ] • Кровавый след

Кровавый след Дзень Перамогі гэта свята, якое сустракаюць са слязамі на вачах. Вайна пакінула крывавы след, сваім вогненна-смяртэльным крылом закранула амаль кожны дом, кожную сям’ю. Я яе равесніца, нарадзілася 22 чэрвеня 1941 года. У сям’і нас было сямёра, я самая малодшая. Вайна забрала траіх. У час бамбёжкі загінуў Ваня на ўласным двары (ён нарадзіўся ў 1937-ым), Аляксей загінуў у 1943 годзе, партызаніў на Віцебшчыне, пахаваны ў вёсцы Пацеенкі. Самы старэйшы Сяргей атрымаў сем раненняў, з куляй у галаве так і жыў, ніхто з хірургаў не ўзяўся аблегчыць яго мукі.

27-12-2011, 12:30 Пошта  ] • Благодарна людям
Нездарма кажуць, што бяда не ходзіць адна. За год перанесла дзве аперацыі ў абласной бальніцы. Лячэнне патрабавала значных матэрыяльных выдаткаў. Як добра, калі побач з табой чулыя і спагадлівыя людзі, якія прыйшлі на дапамогу.
27-12-2011, 12:28 Пошта  ] • Са святамі!

Вялікі выбар тавараў у параўнанні з мясцовай крамай і ветлівыя адносіны да кліентаў вылучаюць паштальёна нашай вёскі Наталлю Іосіфаўну Дубейка. Цешыць утульнасцю і асартыментам мясцовае паштовае аддзяленне, якім загадвае Ванда Мікалаеўна Кавалеўская. Віншуем гэтых жанчын з Новым годам! Жадаем здароўя і аптымізму і надалей таксама каб радавалі сваіх кліентаў.

Жыхары в. Лявонпаль.

23-07-2011, 11:26 Пошта  ] • Нястомная даярка
 

У Пад'ельцах жыве Ала Аляксандраўна Сінкевіч. Нарадзілася яна ў 1943-ім, праз год яе бацьку забралі на фронт, які загінуў дзесьці ў Прыбалтыцы. Маці адной давялося падымаць на ногі дзвюх дачушак. Старэйшай Ніне тады споўнілася тры гадкі. Аралі зямлю, трымалі гаспадарку, а дапамагаў іх маці яе брат Аляксандр з Новых Крукоў. Бавіліся некаторы час у дзядзькі і дзяўчаткі. Ужо пасля вайны пайшлі ў школу. Малодшая Ала вучылася добра, але не было за што асвойваць навуку. Ніна скончыла 7 класаў, паехала ў Рыгу. Ала пайшла працаваць на ферму. Даглядала спачатку цялят, а калі выраслі яны, то даглядала цялушак.

 

 

18-03-2011, 14:36 Пошта  ] • Любоў і дабро ратуюць
Упэўнена, што дабрыня і любоў уратуюць свет. Лічу сябе веруючай, таму тое, што чалавек можа вылечыцца, калі штодзённа будзе чытаць малітвы ад душы, гэта не проста словы.
На жаль, наша імклівае жыццё часта прымушае людзей размаўляць паміж сабой у раздражнёным тоне. Не многія пры тым задумваюцца, што цяжкія словы вернуцца назад, яшчэ больш прыпраўленыя горыччу.
18-03-2011, 14:35 Пошта  ] • Яна — працавітая, уважлівая…
“Яна мудная, цудоўная, працавітая, уважлівая, чулая жанчына.” Так пяшчотна, з любоўю пачынае ліст падзякі сацыяльнаму работніку Святлане Іванаўне Цімафеевай ад сябе і ад тых, каго яна абслугоўвае ў в. Клётаў Двор, А. В. Навуменак.

Зіма выдалася снежнай, а таму цяжка ўявіць колькі сіл спатрэбілася Святлане, каб шасці чалавекам, якім аказвае дапамогу, раскапаць сцяжынкі да дарогі, да калодзежаў, да дрыварак. Робіць яна ўсё з добразычлівай усмешкай, напэўна, каб не паказаць пажылым людзям сваёй стомленасці.
9-11-2010, 11:04 Пошта  ] • Дапамагаюць перажываць
Складанае і непрадказальнае наша жыццё. Чалавек ніколі не ведае, дзе і калі падпільнуе яго небяспека. Вось так неспадзявана напаткала бяда майго сына Алега—абсалютна здаровага 16-гадовага юнака. Вечарам у мінулую пятніцу прама на пешаходным пераходзе ля касцёла яго збіла машына. Маладое цела адфутболіла на некалькі метраў. Добра, што побач аказаліся людзі, на вачах якіх адбылося здарэнне, яны неадкладна выклікалі хуткую.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar