Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Пошта
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-10-2010, 10:45 Пошта  ] • Пра маці
Хачу расказаць пра маладую сям’ю Цыцыных з Міёр. Алена—маці траіх дзяцей. Хоць і няшмат ёй гадоў, аднак вопыт па выхаванню малых ужо мае. Дарэчы, яна ніколі далёка не ад’язджала ад родных мясцін. Цяпер працуе намеснікам галоўнага бухгалтара на ААТ “Міёрскі камбікормавы завод”.
15-10-2010, 13:32 Пошта  ] • Мілым людзям дзякуем!
Жыхары вёскі Краснае выказваюць шчырую падзяку работнікам Наўгародскага сельскага Дома культуры Наталлі Пятроўне Сівой, Ганне Станіславаўне Беразоўскай, Алене Георгіеўне Купча, Святлане Чаславаўне Паперадзень і музыку Яўгену Мікалаевічу Пяткевічу за цудоўнае і змястоўнае свята вёскі. Гэтыя мілыя людзі знайшлі вольны час, каб падарыць нам прыемныя хвіліны адпачынку, на нейкія гадзіны забыцца пра напружанае сялянскае жыццё. Жадаем ім моцнага здароўя, плённай працы, бадзёрага настрою, аптымізму і творчага натхнення. Дарыце людзям радасць і цудоўны настрой. Не развітваемся, а чакаем штогод да сябе ў госці. Няхай добрая традыцыя працягваецца.

В. АЛЯКСЕЕВА.

20-08-2010, 16:13 Пошта  ] • Ратуйце прадаўцоў!
Як цяжка пераносіць небывалую спякоту гэтым летам! Наведваюся ў камерцыйныя магазіны, а там прыемная прахалода—выходзіць не хочацца. На жаль, іншая сітуацыя ў кааператыўных, у прыватнасці, у “Ветэране”. Зайшла на некалькі хвілін і ледзь не самлела, пакуль разлічылася за тавары. Бедны ж прадавец вымушаны цэлы працоўны дзень выносіць такія пакуты і адначасова быць матэрыяльна адказнай асобай. Не здзіўлюся, калі хтосьці з іх няправільна разлічыць пакупнікоў ці, што яшчэ горш, трапіць у бальніцу.

13-08-2010, 15:37 Пошта  ] • Добрыя словы ад пакупнікоў
Загадчыцай магазіна ў Клётавым Двары працуе Ірына Міхайлаўна Матэленак. Яна ж і за прылаўкам гаспадарыць. Заўсёды прыемна заходзіць да яе за пакупкамі. Сустракае ўсмешкай, дапамагае з’арыентавацца ў выбары тавараў, пакажа і раскажа, словам, праяўляе талент сапраўднага прафесіянала сваёй справы.

9-08-2010, 16:19 Пошта  ] • Падзяка старшыні
Жыву ў «прэзідэнцкім» доме ў вёсцы Наўгароды. Трымаю з жыўнасці кароўку і курэй. Хацела завесці свіней, але не было дзе іх размясціць. Звярталася, каб дапамаглі з гэтым пытаннем, бо я ўжо пенсіянерка. Абяцалі, але працягвалася гэта два гады. Тады вырашыла патэлефанаваць старшыні Навапагосцкага сельсавета Раісе Аляксандраўне Гернат. У хуткім часе атрымала пісьмовы адказ, што хлеў будзе пабудаваны да першага жніўня. Так патрэбны мне будынак ўжо “красуецца” ў маім двары.

Вялікае дзякуй Раісе Аляксандраўне за спагадлівасць і ўвагу да патрэбаў людзей.

Валянціна БЫКОЎСКАЯ, пенсіянерка, в. Наўгароды.

9-08-2010, 16:12 Пошта  ] • Любяць сваю работу і пакупнікоў
Ужо не першы год прыязджае ў вёску Галёнчына аўталаўка, а працуе на ёй Уладзімір Казіміравіч Малецкі. Чалавек сціплы, ветлівы і добразычлівы, аднолькава адносіцца да ўсіх пакупнікоў, нягледзячы на іх розныя характары. Бывала такое, што паколькі наша вёска па яго маршруту апошняя, то не заўсёды хапала хлеба ці цукру, вядома, з таварам не заўсёды можна падразлічыць. Аднак аўталаўшчык знаходзіў выхад, каб нас не пакрыўдзіць і не пакінуць без такіх неабходных прадуктаў, прывозіў іх з магазіна ў Цвеціна. За цярпенне і клопат выказваем яму падзяку.
6-08-2010, 15:20 Пошта  ] • За курсы масажу—дзякуем!
Выказваем падзяку масажысту Дзісенскай БСД Ганне Дзмітраўне Якімовіч. Яна прыезджае на Мікалаёўскі ФАП (часам на сваім транспарце) і праводзіць курсы масажу пацыентам. Жадаючых знаходзіцца шмат, бо не трэба дабірацца да горада і чакаць аўтобус. Для нас, жыхароў сельскай мясцовасці, гэта вельмі важна.

Ганна Дзітрыеўна вельмі добры, уважлівы чалавек. Жадаем ёй моцнага здароўя і ўсяго самага найлепшага.

Жыхары в. Мікалаёва. С. КАБЯК, В.МЯДЗЯЛЕЦ, Р. ПАЛІЎКА, М. БОНДЗІКАВА, В. ШАСТАКОВА, Г. БАЛАШ і іншыя.
29-07-2010, 17:27 Пошта  ] • Добразычлівы аўталаўшчык
Нашы вёскі Акунёва, Ліпаціна, Турчына, Сакалова, Паплавы абслугоўвае аўтамагазін, на якім працуе прадаўцом Аляксандр Рышардавіч Блажэвіч. Гэта вельмі ўважлівы і добразычлівы чалавек, да пакупнікоў адносіцца заўсёды з увагай, кожнаму дасць параду. Асартымент тавараў таксама ў дастатковай колькасці. Калі каму спатрэбіцца штосьці з таго, чаго не будзе ў наяўнасці, ці больш важныя прадметы, то на наступны раз абавязкова прывязе.
За яго нялёгкую працу мы яму вельмі ўдзячныя і жадаем у ёй поспехаў.

Жыхары вёсак Акунёва, Лапаціна, Турчына, Сакалова, Паплавы: С. В. ТАЛАПІЛА, І. І. ГАНЕБНАЯ, З. В. МІШУТА, Т. П. КЛЯСЦЁНАК і іншыя (усяго 16 подпісаў).
16-07-2010, 13:04 Пошта  ] • Дзякуй за дарогу
На хутары Ніўе жыве з сынам хворая жанчына Антаніна Іосіфаўна Бахір. Дарога да яе хаты палявая, але апошнім часам даехаць было немагчыма. Перашкодай на шляху стала вялікая яма. Бывала, вясной, калі яна запаўнялася вадой, хоць уплаў праз яе перабірайся. Ні газ, ні дровы не мог даставіць транспарт. Паўкіламера Антаніна Іосіфаўна вымушана была несці балон на сабе. Звярталася за дапамогай, але ў адказ чула толькі абяцанні.

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar