Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Пошта
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2010, 13:02 Пошта  ] • Людзям у белых халатах
Словы прыязнасці хочацца выказаць у адрас галоўурача Уладзіміра Пятровіча Пашковіча і ўсяго медперсаналу Язненскай участковай бальніцы. Лячэнне тут заўсёды эфектыўнае, бо адносіны да хворых чулыя, добразычлівыя. Ад усёй душы жадаю паважаным медыкам здароўя, цеплыні і сонейка, сямейнага дабрабыту, поспехаў у нялёгкай працы. Нізкі вам паклон.

Ірына КАЗЕЛЬСКАЯ, в. Язна.


16-07-2010, 13:01 Пошта  ] • Ветлівы прадавец
Тое, што тавары дастаўляюцца ў самыя аддаленыя вёсачкі, вельмі зручна, асабліва для пенсіянераў, якім за 70. У аўторак і пятніцу аўтамагазін праз Гараўцы, Вянужу, Навінцы, Бяляны, Барсучыну едзе да нас у Брушкі. Нягледзячы на тое, што наша вёска не першы пункт прыбытку, тавараў нам заўсёды хапае. Асартымент у аўтамагазіне багаты, можна зрабіць папярэднія заяўкі.

9-07-2010, 11:48 Пошта  ] • Да людзей—з душой
Загадвае Каменпольеўскім ФАПам Вольга Іосіфаўна Пальчэўская—чалавек старанны і спагадлівы. Штодзённа зранку прыязджае яна на працу за некалькі кіламетраў, а дадому вяртаецца далёка не заўсёды па рабочаму графіку:калі на ўчастку шмат нямоглых хворых, даводзіцца затрымлівацца і пазней, праяўляе ўвагу да кожнага. Нярэдка і мне даводзіцца звяртацца да яе за дапамогай—за плячыма ўжо 75, розныя немачы навальваюцца, хаця, канешне, не ва ўзросце справа, а ў стане здароўя—іншыя і старэйшыя не адчуваюць цяжару гадоў. Уважліва выслухае, правядзе агляд, прыпіша лекі, а то і дадому забяжыць. Нядаўна ад укусаў мошак ў мяне наступіла моцная алергія, Вольга Іосіфаўна назначыла неабходная антыалергенныя прэпараты, і тры разы на дні рабіла ўколы. Вялікі дзякуй ёй за меддапамогу, старанне, увагу да пажылых людзей.

Серафіма МАЛЯЎКА, в. Каменполле.
9-07-2010, 11:45 Пошта  ] • Узорны магазін “Дзісна”
Будынак, дзе цяпер размяшчаецца магазін “Дзісна”, быў пабудаваны ў 70-ых гадах мінулага стагоддзя, эксплуатаваўся для розных патрэб. Пасля развалу Саюза аказаўся закінутым. Мясцовае насельніцтва пераважна набывала тавары штодзённага побыту і прадукты харчавання ў суседнім Полацкім. Дзісенцы звярнуліся з просьбай да В. І. Тарасевіча, былога старшыні райвыканкама, патлумачылі сітуацыю, што ў горадзе з некалькімі тысячамі жыхароў магазін проста неабходны. Пытанне вырашылі, за клопат дзякуем Віктару Іосіфавічу.

Штодзень людзі ўжо некалькі гадоў наведваюцца ў магазін “Дзісна” і задаволеныя ветлівым абслугоўваннем дружнага калектыву прадаўцоў. Асаблівай павагі заслугоўвае яго загадчыца Жанна Міхайлаўна Левашкевіч, а таксама прадавец Алена Уладзіміраўна Пятроўская. Уважліва выслухаць пакупніка і задаволіць яго запыт—галоўны іх абавязак, які добрасумленна выконваюць. Мы, у сваю чаргу, жадаем іх калектыву моцнага здароўя, поспехаў і шчасця.


А. МІТЛА.
18-06-2010, 13:32 Пошта  ] • Вялікая падзяка
Давялося нам, не маладым ужо людзям, трапіць з рознымі хваробамі ў раённую бальніцу. Вядома, боль цярпець нялёгка, але дзякуючы ўрачам і медсёстрам, іх адказнасці і добразычлівасці, хутчэй прыходзіць выздараўленне.

Выказваем вялікую падзяку загадчыку адзялення І. М. Гарбачову, які працуе на знос з 7 гадзін і да канца светлавога дня, Г. Т. Трубачу, што аказвае дапамогу як па хірургіі, так і па терапіі, гінеколагу Л. В. Жук і галоўнай медсястры Л. Г. Адамовіч, працэдурнай медсястры А. Лук’яшчанка за шчырую ўвагу. Удзячнасць выказваем усім медсёстрам хірургічнага аддзялення, тэхработнікам, работнікам пункта харчавання. Моцнага вам здароўя і новых дасягненняў.

Л. А. ЖУРАЎСКАЯ, В. А.КУРАШ,
Н. М.ШАРАГ, М. В. АРОЛ,
пацыенты з палаты №2.
11-06-2010, 15:13 Пошта  ] • Па прызванню
Шчырае дзякуй адрасуем загадчыцы Завуццеўскага ФАПа Алене Вадзімаўне Лукашэвіч. Яна, не гледзячы на час сутак і надвор’е, едзе дапамагаць людзям. Нялёгка гэта, але адразу бачна, што яна—медык па прызванню.
Аляксандр і Зінаіда ЛАПІЦКІЯ, жыхары в. Завуцце.

11-06-2010, 15:11 Пошта  ] • Прашу аб дапамозе
Нарадзілася і вырасла ў Міёрах на вуліцы Камуністычнай 46-2, дзявочае прозвішча Гарноўская. Так здарылася, што ў 1993 годзе атрымала траўму нагі, калі стала на аборону сястры, а яе п’яны муж параніў мяне нажом. Перанесла пяць аперацый. Думала, што далей будзе ўсё нармальна, але нядаўна стан левай нагі пагоршыўся—яна пачала шчоўкаць. На працы на змене стаяць не магу. На абследаванні ў Брэсце сказалі, што зноў патрэбна аперацыя. Кошт яе 1900 долараў. Практычна ўсю суму сабрала, засталося толькі 300 тысяч беларускіх рублёў. Дома хворая маці і трое дзяцей. Вырашыла звярнуцца да землякоў. Дапамажыце, калі ласка, колькі зможаце. У хуткім часе аперацыя, але грошаў не хапае. Мой адрас: 225 410 вул. Кірава, 73/1-48, інт. 6, Баранавічы-10, Брэсцкая вобл.
Эліна Баляславаўна СЕЛІВАНАВА.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar