Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » Калі больш кручкоў
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-10-2011, 11:03 Прырода і экалогія  ] • Калі больш кручкоў   |  
 
Назва:      

Да інтэнсіўных спосабаў лоўлі рыбы адносяцца выкарыстанне дарожкі з лодак з рухавікамі, падводнае паляванне, а таксама звычайных прылад, у якіх ад 11 да 20 кручкоў.

Аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі спосабамі арганізуецца ў светлы час бясплатна ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў па рашэнню мясцовых органаў улады, за плату — у фондзе рыбалоўных угоддзяў, якія прадастаўлены ў арэнду для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, па рашэнню арандатара. Права на яго маюць члены рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.

 

Пры лоўлі рыбы на дарожку з суднаў дазваляецца выкарыстанне адной блясны ці воблера, іншай штучнай нажыўкі на рыбалова.

Аматарская рыбная лоўля інтэнсіўнымі спосабамі дазваляецца на вадаёмах Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” Снуды, Войса, Доўгае. Тут магчыма падводнае паляванне і выкарыстанне дарожкі. Пры тым пратока, якая злучае азёры Войса і Струста, з’яўляецца самастойным вадатокам, а не часткай аднаго з гэтых вадаёмаў.

 

Аматарская рыбная лоўля ўсімі дазволенымі інтэнсіўнымі спосабамі праводзіцца на азёрах Абскрыцелі, Белае, Вялікянцы, Вайнікішкі, Глыбошчына, Дворнае, Ільжа, Людвінова, Мацешы, Муйсатка, Няўзятка, Альшанка, Прадушнае, Рудавец.

У Міёрскім раёне на вадаёмах фонду запасу рыбалоўных угоддзяў усімі дазволенымі інтэнсіўнымі спосабамі можна лавіць рыбу на азёрах Міёрскае, Ідолта, Дворышча, Сілаўскае, Трубянец, Яноўскае, на рэках Дзвіна, Дзісна і Авута.

 

У Шаркаўшчынскім раёне падводнае паляванне дазволена на рацэ Дзісна ад Сямёнавічаў да ракі Голбіца, а на Мнюце ад граніцы раёна да ракі Дзісна. Паплаўковыя і донныя вуды на рацэ Дзісна можна выкарыстоўваць ад ракі Голбіца да ракі Бярозаўка і ад ракі Мнюта да граніцы раёна. Жэрліцы пасля ледаставу дазваляецца ставіць на рацэ Дзісна ў межах раёна, на азёрах Княж, Валозева, Скно.

Аматарская рыбная лоўля інтэнсіўнымі спосабамі на вадаёмах, дзе яна не вызначана, ці ў цёмны час сутак, без членскага білета таварыства паляўнічых і рыбаловаў (на вадаёмах фонду запасу рыбалоўных угоддзяў), падводнае паляванне без адпаведнага пасведчання ці членскага білета таварыства з выкарыстаннем аквалангаў і іншых падобных прыбораў, ліхтароў, з падводнымі стрэльбамі (пісталетамі), якія страляюць гарпуном з 5 зубамі, кваліфікуюцца як здабыча рыбы без належнага на тое дазволу ці ў забаронены час (забароненых месцах), або забароненымі прыладамі і караецца па ч. 1 арт. 15.35 Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў. Калі вам сталі вядомы падобныя факты, неадкладна паведаміце па тэл. 8-02153-32-2-75 у любы час сутак. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

 

Д. ПАЛУЭКТАЎ,

дзяржінспектар.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar