Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » З прыпынкам на “Ельні”
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-10-2011, 11:06 Прырода і экалогія  ] • З прыпынкам на “Ельні”   |  
 
Назва:      

З прыпынкам на “Ельні” 29 верасня ў раён наведаліся арнітолагі арганізацыі  "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Узяўшы за памочнікаў з сабою мясцовых школьнікаў, настаўнікаў і людзей іншых прафесій, якія не раўнадушныя да захавання прыроды ў родных мясцінах, размеркаваліся на пяць груп і раз'ехаліся па вышках, што ўстаноўлены на берагах рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Ельня".  Іх задачай з'яўляўся падлік журавоў, якія ў гэты перыяд кіруюць свой шлях у цёплыя краіны на зімоўку.  Эксперымент праводзіўся ўпершыню. Выбар Ельні не выпадковы: не кожнае балота можа змясціць тысячу і больш журавоў, а наша мае статус тэрыторыі, важная для птушак, а менавіта для мігруючых журавоў, якія робяць тут кароткачасовы прыпынак. Назіральнікі прыпыніліся ў Белеўцах, Канахах, Ліпне, Юркаўшчыне. Да даследавання далучыўся з суседняга раёна Валерый Кавалёў, ён сачыў за працэсам з вышкі, што паблізу вёсак Буда і Васількова.

 

У мінулым годзе, дарэчы, спрабавалі журавоў падлічыць на палях, калі яны спыняліся падсілкавацца кукурузай, але гэта аказалася дастаткова складана. Птушкі пераляталі з месца на месца, была небяспека збіцца.

 

У складзе нашай групы, што спынілася на вышцы за Канахамі, былі арнітолаг "Аховы птушак Бацькаўшчыны" Вольга Лукшыц, настаўніца геаграфіі СШ №3 Людміла Францішкаўна Пракоф'ева, выкладчык гісторыі Крукаўскай БШ Андрэй Генадзьевіч Шокель, вучні Дварнасельскай СШ Арцём Маляўка і Дзмітрый Закрэўскі.

Прыбылі туды загадзя, каб не прапусціць ні адну чараду. У хуткім часе ў біноклі і падзорную трубу ўбачылі драпежную птушку — палявога луня, які таксама цяпер ляціць на зімоўку ў паўднёвую Еўропу, а на балоце спыняўся на начлег.

Першы жураўліны клін з'явіўся ў полі зроку а палове шостай. Налічылі 34 птушкі. Яны, пралятаючы над прасторным балотам, паціху зніжаліся і знікалі за невысокімі соснамі і бярозкамі ў тым месцы, дзе размяшчаюцца азёры. Праз дзесяць хвілін з'явіліся наступныя. Затым яшчэ і яшчэ. З розных бакоў чулася іх радаснае і, разам з тым, развітальнае курлыканне. У падзорную трубу бачылі, што вельмі шмат птушак ляцела з бакоў іншых вышак прыблізна ў цэнтр балота, да вадаёмаў. Падлічыць іх не маглі, надта далёка было. З гэтай задачай спраўляліся назіральнікі бліжэйшай вышкі. 

З прыпынкам на “Ельні” 

Балота для журавоў — не толькі начлег, тут добрая магчымасць і падсілкавацца ягадамі, адпачыць стомленым за дзень крылам.

Сонца заходзіла за гарызонт, а птушкі ўсё зляталіся. Чуліся галасы гусей. Ім таксама даспадобы такія зацішныя мясціны. Гусі і журавы асцярожныя птушкі, таму і выбіраюць для начлегу найбольш бяспечныя месцы. Цікава, што пры палёце яны кіруюцца законам аэрадынамікі. Першы "разганяе" паветра крыламі, каб наступнаму было лягчэй. Так ляцяць некаторы час, пасля мяняюцца, бо пракладваць шлях дастаткова нялёгка.

 

Супрацоўнік АПБ Вольга Лукшыц паведаміла, што зімуюць журавы на тэрыторыі

Ізраіля, краінах паўдневай Еўропы і паўночная Афрыкі. У кожнай чарады і

свой пастаянны маршрут. У Ізраіле ёсць нават спецыяльныя паркі, дзе яны

зімуюць, а турысты свабодна ходзяць па спяжынках і назіраюць за птушкамі. На

спецыяльных міні-аўтамабілях развозяць і раскідваюць ім ежу. Птушкі не баяцца

людзей, бо яны ім дапамагаюць перажыць зімоўку ў чужой краіне.

Вясной на балотах на ўсходзе можна пачуць курлыканне маладых пар, яны пераклікаюцца, танцуюць.

 

Сярод журавоў ёсць "халасцякі", якія не маюць пары і не размнажаюцца. Яны гуртуюцца ў невялікія чародкі па 10-30 птушак, якія можна бачыць сярод лета.

Гняздуе на "Ельні" і падва (на руск. мове — белая курапатка), што занесена ў "Чырвоную кнігу" Рэспублікі Беларусь. На зіму яна мяняе шэрае пер'е на белае, так маскіруецца ад драпежнікаў. З-за змены клімату, калі снег выпадае пазней, а падвы ўжо змянілі апярэнне, птушку лёгка ўпаляваць драпежнікам. Захавальнікам з Шаркаўшчынскага раёна пашчасціла неяк бачыць каля дзясятка птушак ў сярэдзіне верасня на балоце. 

Вольга Лукшыц адзначыла, што "Ельня" вельмі ўнікальнае балота і трэба шмат зрабіць, каб захаваць яго ў такім выглядзе. Трэба адзначыць, што пры

падтрымцы “Аховы птушак Бацькаўшчыны” значныя крокі ў гэтым накірунку

зроблены. З удзелам адміністрацыі ДПУ “Ельня”, мясцовых арганізацый,

спецыялістаў з Мінска, захавальнікаў з Міёр, Дворнага Сяла, Чапукоў,

Шаркоўшчыны, Германавіч у гэтым годзе на балоце былі адрамантаваны раней

пабудаваныя плаціны. Гэта засцерагае заказнік ад перасыхання, бо мясціны

вельмі пацярпелі ў час апошняга пажару ў 2002 годзе, і спрыяе аднаўленню

гідралагічнага рэжыма.

 

З другіх вышак разам з арнітолагамі журавоў улічвалі настаўніца біялогіі

Крукаўская СШ Іна Каскевіч разам з вычнямі Паўлам Шаховічам, Уладзіславам

Мацурам, Таццянай Варанько, настаўнікі Чапукоўскай СШ Юрый Якаўлеў і Віктар

Маскалёў з вучнямі Мікалаем Вашкіным і Раманам Антанёнкам. Актыўны ўдзел у

падліку журавоў прыняў дэрэктар ДПУ “Ельня” Іван Іванавіч Барок.

 

Уражанні ад экспедыцыі вельмі цяжка перадаць словамі. Цішыня, якая паступова спускаецца над балотам. Захад сонца. І гэта ўсё перарывае курлыканне журавоў і гусінае гагатанне. Глядзіш у бінокль, а на цябе выпучыўшы вочы ляціць сава ці аддаляецца палявы лунь, манеўруючы паміж соснамі і пажоўклымі бярозкамі-карлікамі. Малюнак жывой прыроды — як на далоні. Вось дзе трэба любавацца захадам і ўсходам, атрымліваюць асалоду ад птушыных галасоў. Гэта павінна прывабліваць не толькі саміх беларусаў, але і турыстаў з замежжа.

 

Падсумавалі ўлік птушак з пяці вышак. На начлег на тэрыторыі заказніка "Ельня" акрамя 4000 журавоў у той вечар спусцілася і 850 гусей. Дарэчы, з адной з вышак налічылі каля тысячы журавоў, якія ляцелі на суседняе балота Жады.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar