Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » О лодках и катерах
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-10-2012, 15:44 Прырода і экалогія  ] • О лодках и катерах   |  
 
Назва: Пра лодкі і кацеры      

Прайшло лета, апусцелі пляжы, але па-ранейшаму шмат на вадаёмах рыбаловаў-аматараў, якія ловяць рыбу з берагоў і лодак. Важна, каб яны не забываліся пры гэтым пра бяспеку і захоўвалі правілы карыстання плавальнымі сродкамі. У адпаведнасці з арт.133 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях нельга адплываць ад берага на лодках, кацерах і іншых суднах (за выключэннем плаўсродкаў грузападымальнасцю да 225 кг), якія не зарэгістраваны і не прайшлі тэхагляд. Гэта важна для папярэджання бедстваў на вадзе.

 

Каб не атрымаць штраф і без пагрозы жыццю эксплуатаваць судны, трэба захоўваць наступныя ўмовы:

-      зарэгістраваць плавальныя сродкі і прайсці тэхагляд;

-      на абодвух бартах насавой часткі судна нанесці дзяржаўныя рэгістрацыйныя нумары;

-      на суднах спецслужбаў павінен быць надпіс, які апавяшчае аб прыналежнасці судна, а ў яго насавой частцы — сцяг службы;

-      трэба ўкамплектаваць судны водаадліўнымі і выратавальнымі сродкамі (забяспечыць імі кожнага чалавека ў лодцы).

Суднаўладальнікі перад пасадкай у лодку пасажыраў абавязкова павінны правесці з імі інструктаж аб правілах плавання і мерах бяспекі.

 

Важна захоўваць плаўсродкі і іх абсталяванне ў належным стане.

Пры плаванні на вёсельных лодках, кацерах, спартыўных і парусных суднах забараняецца:

•      перагружаць іх звыш устаноўленай нормы па пасажыраўмяшчальнасці і грузападымальнасці;

•      заходзіць у зоны купання і падплываць да пляжаў і зон адпачынку;

•      набліжацца да суднаў, якія рухаюцца, перасякаць іх курс у небяспечнай блізкасці і ствараць іншыя перашкоды;

•      купацца і даваць нырца з усіх відаў суднаў ( у тым ліку і катамаранаў), расхістваць іх, перасядаць з аднаго месца на другое ці ўздымацца, рабіць іншыя рэзкія рухі;

•      сядзець на “носе” ці на борце, звешваць у ваду ногі;

•      браць з сабой дзяцей да 7 гадоў і прадастаўляць (без суправаджэння дарослых) плаўсродкі  асобам, якім не споўнілася 14 гадоў;

•      карыстацца плавальнымі сродкамі грамадзянам, якія не ўмеюць плаваць;

•      аддаляцца ад берага далей, чым гэта дазваляецца ўстаноўленымі правіламі і інструкцыямі;

•      выкарыстоўваць выратавальныя сродкі не па прызначэнні;

•      распіваць спіртныя напіткі і эксплуатаваць плаўсродкі ў нецвярозым стане;

-забруджваць водную акваторыю.

Да кіравання маторнымі лодкамі, кацерамі і паруснымі суднамі дапускаюцца толькі асобы, якія маюць адпаведныя пасведчанні.

Пры няшчасных выпадках з людзьмі на вадзе, асобы, якія карыстаюцца плавальнымі сродкамі, абавязаны аказаць дапамогу церпячым бедства.

У час трэніровак, спаборніцтваў ці іншых мерапрыемстваў на вадзе адказнасць за бяспеку людзей нясуць кіраўнікі ўстаноў, якія іх арганізуюць і праводзяць.

А. РУБАНІК, начальнік

Міёрскай выратавальнай станцыі.

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar