Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » Пчёлке нужно в пастбище
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-04-2013, 16:08 Прырода і экалогія  ] • Пчёлке нужно в пастбище   |  
 
Назва: Пчолцы патрэбна паша      

Пчёлке нужно в пастбище Рашэннем абласнога Савета №186 ад 21.06.2012 г. зацверджана праграма развіцця пчалярства ў сельгасарганізацыях Віцебшчыны на перыяд да 2015 года. Яна грунтуецца на рэспубліканскай праграме па племянной справе на гэты ж перыяд. Фінансаванне вызначаных мерапрыемстваў ажыццяўляецца за кошт дзяржаўнай падтрымкі, з абласнога бюджэту.

 

Перад гаспадаркамі вобласці пастаўлена задача павялічыць колькасць пчаліных сем'яў з 4806 летась да 6000 на канец 2015-га. Неабходна забяспечыць рост прадукцыйнасці пчальнікоў, штогод паўсюдна мяняць матак на племянных плодных, набываць вуллі для замены старых з тэрмінам службы больш за 40 гадоў, забяспечваць прэпаратамі для лячэння пчол.

 

У нашым раёне пчалярствам займаецца 5 гаспадарак. На канец мінулага года яны мелі 650 сем'яў, у сярэднім па 130 на сельгаспрадпрыемства. Ад іх летась атрымана 74,1 цэнтнера таварнага мёду ці па 11,4 кг на сям'ю. Таварнага воску было 478 кг — па 740 грамаў на сям'ю. Яшчэ атрымана па  32 кг праполісу. За межы раёна прададзена 45 пакетаў пчол, для сябе набыта 60 плодных матак, куплена 110 новых вулляў.

 

Сёлета за бюджэтныя сродкі будзе набыта 30 вулляў, 100 матак і ветпрэпараты. Запланавана атрымаць 105,7 цэнтнера таварнага мёду, па 16,2 кг на сям'ю, а яшчэ 490 кг воску, 52 кг праполісу. Для гаспадарак гэта высокія паказчыкі, забяспечыць якія не проста. У першую чаргу пчолам неабходна належная кармавая база. Высокі медазбор забяспечваюць моцныя сем'і, якія маюць патрэбную колькасць сотаў. Але самым важным з'яўляецца стварэнне ўмоў для бесперапыннага медазбору (кветкавага канвеера) на працягу ўсяго вясенне-летне-асенняга сезона. А гэта патрабуе сяўбы меданосных культур — донніку, фацэліі — у розныя тэрміны на адлегласці не больш чым за 2 км ад пчальніка.

 

Летась гаспадаркі раёна пасеялі 100 гектараў грэчкі (па 50 га ААТ "Папшулі" і "Пад'ельцы"), 890 га насеннай канюшыны (у тым ліку 30 га гібрыднай), 40 га донніку (ВУПКУ "Юбілейны" і ААТ "Дрыгучы"), 2200 га азімага рапсу і 2600 — яравога. Плошчы пад гэтай крыжакветкавай культурай штогод павялічваюцца, цвіце яна на працягу 20-25 дзён, але інтэнсіўнае выдзяленне нектару доўжыцца толькі 10 дзён. Мядовая прадукцыйнасць гектара складае 80-120 кілаграмаў, для апылення гектарнай плошчы патрэбна адна пчоласям'я. Яна забяспечвае павышэнне ўраджайнасці на 30-50%. Рапсавы мёд светлы, пахучы, салодкі, вельмі карысны для здароўя людзей, але для зімоўкі пчол ён не прыдатны, бо хутка крышталізуецца нават у сотах і патрабуе неадкладнай адкачкі праз 7-8 дзён пасля заканчэння медазбору.

 

Пчалінай сям'і для паспяховай зімоўкі неабходна не менш за 25 кг корму. Пасевы донніку і фацэліі паблізу пчальнікоў маглі б вырашыць праблему забеспячэння пчол якасным кормам на зіму, павелічэння сілы сем'яў і іх таварнай прадукцыйнасці. Збор мёду з гектарных пасеваў донніку складае 200 кілаграмаў пры працягласці цвіцення гэтай культуры да 40 дзён. У фацэліі — прадукцыйнасць 300 кг пры працягласці цвіцення ў 30 дзён. Гэтыя расліны добра зімуюць, не баяцца вясенніх і асенніх замаразкаў. Доннік добра пераносіць пераменнае надвор'е дзякуючы магутнай каранёвай сістэме. Мёд з гэтых культур працяглы час не крышталізуецца, застаецца паўнацэнным кормам для пчол зімой.

 

Летась для гаспадарак, якія маюць пчальнікі, было даведзена заданне па закладцы насенных участкаў донніку. Для ААТ "Дрыгучы" гэта 30 гектараў, "Пад'ельцы"—20, для "Мікалаёўскага", "Наўгародаў" і "Узмёнскага краю" — па 10 га. Але ж вызначаную плошчу доннік заняў пры добрых усходах толькі ў ААТ "Пад'ельцы". У "Мікалаёўскім" і "Наўгародах" усходы атрымаліся зрэджанымі, нераўнамернымі. Пра якія клопаты аб далейшым развіцці пчальнікоў можа ісці размова!

 

Клопат пра пчол акупляецца павелічэннем ураджайнасці многіх культур. Вельмі спадзяюся, што кіраўнікі і аграномы нашых гаспадарак праявяць увагу да крылатых працаўніц, а гэта хаця б пасевы донніку паблізу пчальнікоў.

 

Л. ТАНАЙНА,

вядучы спецыяліст

па пчалаводстве.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar