Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » Родник
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-04-2013, 16:14 Прырода і экалогія  ] • Родник   |  
 
Назва: Крынічка      

Цешачы марную і бескарысную цікаўнасць, падаўся я мінулай восенню да Язненскай крынічкі. Знаходзіцца яна на беразе Малога возера, лічы што на гарадзішчы, дзе паўстагоддзя таму корпаліся вучоныя. Знайшлі-такі сляды старажытнай цывілізацыі: бронзавыя завушніцы і круглую каменную печ. Людзі дасведчаныя казалі, што ў такіх нашы далёкія продкі выплаўлялі з балотнай руды жалеза.

 

Калі б я і натрапіў на тую печ, усё адно не ведаў, як здабыць з балота жалезную руду, і таму пакуль што намер выплавіць металу на матыку пакінуў.

На жаль, давялося чуць, што няма ўжо той плавільні. Магчыма, урасла ў зямлю або разбурыў хто.

Затое пазавіхаўся ля крынічкі. Доўгі час я глядзеў ў таямнічыя рухі вады, якая выплывала аднекуль здалёк, з самых нетраў зямлі-матухны, і не адважваўся зачэрпнуць яе каўшом, каб напіцца. Студзяністая белая маса абляпіла дно, бакі крынічкі і рэдкія сцяблінкі водарасцяў. У дадатак паверхня вады была шчыльна ўкрыта масляністымі плямамі. І скрозь гэтыя плямы прабівалася, бруілася чысцюткая крынічная вада.

 

Гэта і ёсць гаючая вада для вачэй, пра якую калі-нікалі нагадвалі старэйшыя аднавяскоўцы, — здагадаўся я. Само сабой узнікла пытанне якім чынам яна ўздзейнічае на чалавека.

Я нахіліўся над крынічкай, набраў у далоні вады, прамыў вочы. Глянуў на свет—нічога не змянілася. Ярка свяціла, але не грэла восеньскае сонца, прывабна зіхацела Малое возера, рэдкія аблачынкі як у люстэрку адсвечваліся ў ім.

 

І тут мільганула, так бы мовіць, шалёная думка: а што, калі гэта і ёсць тая вадзіца, ад якой з вачэй чалавека спадае заслона і ён тады бачыць свет такім, які ёсць ён на самой справе! Вось спрадвечная і марная надзея распазнаваць ворага і сябра, злодзея і сумненнага. У наш тэлевізійны час такая здольнасць набывае надзвычайнае значэнне: не было б ахвяр бытавой рэкламы і палітычных інсінуацый. Дастаткова ўспомніць дзейнасць расійскіх пірамід тыпу МММ, ХАПЕР і іншых. На нашых вачах свет мяняецца не ў лепшы, на жаль, бок. І таму прадбачанне — рэч зусім не лішняя ў жыцці.

 

Набегшы з гары ветрык шапатнуў штосьці прыбярэжным чаратам, хваляй калыхнуў аер. Вада з крынічкі вузенькай палоскай скатвалася ў возера гадзіну, дзень, год… Стагоддзе… Вечнасць!

 

Пётра СІНЯЎСКІ. 6.02.2006 г.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar