Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » Рассуждения о экономию и бережливость
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-04-2013, 16:16 Прырода і экалогія  ] • Рассуждения о экономию и бережливость   |  
 
Назва: Развагі пра эканомію і беражлівасць      

Год беражлівасці… А што гэта ў матэрыяльным плане? Быць беражлівым—значыць быць эканомным ці скупым? А можа беражлівасць гэта ашчаднасць, страх перад рызыкай, няхай нават апраўданай. Што калі не будзе патрэбнага выніку? Ці гэта спосаб адносін да жыццёвых каштоўнасцей, да свайго дабрабыту, да свайго здароўя? Аказваецца, гэта паняцце вельмі аб'ёмнае.

 

Урад зацвердзіў план па правядзенні Года беражлівасці. У ім 25 асноўных пазіцый. Адна з іх — зэканоміць 1,43 мільёна тон паліўна-энергетычных рэсурсаў. У мінулым годзе планка была ніжэй — 1, 415 млн. тон, і, па аператыўных дадзеных, гэта выканана. З улікам таго, што 1 тона ўмоўнага паліва каштуе 210 долараў, эканомія склала 297 млн. долараў. Вынік уражвае! Але паліва — гэта не толькі газ і нафтапрадукты. Гэта і мясцовае паліва. Улічваючы лясістасць нашай рэспублікі, мы не ў поўнай меры і вельмі безгаспадарліва выкарыстоўваем дровы. Часта аддаецца на паліва драўніна, якую можна выкарыстаць для перапрацоўкі. У той час як многія ўчасткі палёў, канавы, яры зарастаюць хмызняком. А паспрабуй там тапарняку насекчы, такі штраф дадуць, што і без дроў у жар кіне. Няўжо гэтыя зараснікі з'яўляюцца такой каштоўнасцю і тым, хто мае патрэбу ў дровах, асабліва пенсіянерам, нельга дазволіць такую нарыхтоўку? Выгада тут двайная — палі ачысцяцца ад хмызняку, іх можна будзе ўзараць. А гэта эканомнае выкарыстанне нашых зямельных рэсурсаў.

 

У лесе прайсці не ўсюды можна — перашкаджае ветралом. Дрэвы ляжаць і гніюць. Замест таго, каб нарыхтоўваць дровы з паваленых дрэў, прапаноўваюцца цэлыя дзялянкі лесу. Як гэта растлумачыць, калі гаварыць пра эканомію і беражлівасць? Памятаю, год 18-20 таму лясніцтвы маглі дазволіць нарыхтоўку дроў з ветравалу бясплатна. Можа цяпер гэта лічыцца нявыгадным? Няўжо забыліся на простую ісціну  — свае сродкі чалавек патраціць на іншыя мэты: заплаціць за камунальныя паслугі, купіць прадукты харчавання, прамысловыя тавары, лекі. У любым выпадку грошы вернуцца дзяржаве.

 

Усё часцей газеты пішуць пра эканомію і беражлівасць. Большасць аўтараў рашэнне гэтай праблемы бачыць ва ўмацаванні дысцыпліны і парадку. Але гэтыя патрабаванні прад'яўлялі ва ўсе часіны. А калі паглядзець на праблему зыходзячы з эфектыўнасці выкарыстання чалавечага патэнцыялу. Чаму ў ААТ "Дрыгучы" паспяхова штурмуюць вышыню надояў ў 6000 кг, а ў КУП "Язна" больш за дваццаць год стаяць на месцы? Нібы і лічаць, які даход ад цэнтнера кармавых адзінак у гэтых і іншых гаспадарках, але зрухі адбываюцца марудна.

 

Можна зрабіць вывад, што людзі не ўсюды маральна гатовы да эканоміі і беражлівасці. У гэтым асноўная прычына халатнасці. Любы кантроль і іншыя меры па прыцягненні такіх работнікаў да выканання сваіх абавязкаў малаэфектыўныя, бо скіраваны не на прычыну (амаральнасць асобы), а на яе наступствы. І калі хочам станоўчага выніку, трэба разбудзіць у чалавека сумленне.

 

Спытайце ў добрага гаспадара, з чаго пачынаць капітальны рамонт уласнага дома. Не сумняваюся, адказ прагучаў бы такі — спачатку трэба адрамантаваць ці перакрыць дах. Зразумела, што столь, сцены, падлогу неабходна абараніць ад вільгаці. У дзісенскім Доме рамёстваў (будынак 1903 года) два гады назад убралі перагародкі, падлогу, вывезлі ўсё, замянілі, а дах цячэ, намакае і разбураецца драўлянае абтынкаванае столевае і міжпаверхавае перакрыццё.

 

Відзаўскі сельскагаспадарчы каледж выкупіў у сваім мястэчку цагляны хлеў 1770 года, каб абсталяваць там турыстычны аб'ект. Добры намер — за мінімальныя сродкі прыцягнуць у невялікі населены пункт турыстаў. А ў Дзісне год дзесяць таму разабралі і вывезлі на сметнік гістарычны аб'ект — двухпавярховы будынак былой паштовай станцыі. Восенню мінулага года такі лёс напаткаў аднапавярховы будынак 19 стагоддзя, дзе пасля вайны знаходзілася пошта, а потым бібліятэка. А сцены даўнія былі моцнымі, чаму б не прыстасаваць памяшканне пад гасцініцу ці жылы дом. Хоць Дзісна і ўключана ў "залатое кальцо" турызму, але частка аб'ектаў, якія маюць гістарычнае значэнне ператвараецца ў руіны. І гэта не вяжацца ні з эканоміяй, ні з беражлівасцю.

 

Ф. ШЫМУКОВІЧ,

няштатны карэспандэнт.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar