Нярэдка спецыялісты і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў не ўключаюцца ў барацьбу з баршчэўнікам, бо лічуць гэтую справу бесперспектыўнай. Каб перамагчы такую небяспечную расліну, трэба выкарыстоўваць сродкі ў комплексе. А гэта выкошванне, заворванне і хімічны прэпарат тэрсан. Вось так мяркуюць працаваць у ВУПКУ "Міёрскі". Ля жывёлагадоўчых памяшканняў у Цілеўшчыне і Мінаўтах механізатары ўжо зааралі ўчасткі, якія акупіраваў баршчэўнік. Барацьба з ім будзе прадоўжана іншымі сродкамі.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.