23 кастрычніка праходзіла рэспубліканская акцыя “Наш чысты лес”, якая была накіравана перш за ўсё на прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы забруджвання зялёных пасадак і навакольнага асяроддзя. У суботні дзень 110 работнікаў Дзісенскага лясгаса і лясніцтваў раёна, а таксама рабочыя атрады ад Мікалаёўскай і Чапукоўскай школ, дзіцяга садка №1 г. Міёры прынялі ў ёй ўдзел—заняліся ачысткай лясоў, лесапаркаў і месцаў адпачынку ад смецця, якога сабралі каля 50 метраў кубічных. Працавалі на 23 аб’ектах.
Паважаныя жыхары раёна, наведваючы лес, не пакідайце пасля сябе “брудных слядоў”: пластыкавых бутэлек, бляшанак, слоікаў, іншых адходаў. Не стварайце стыхійных звалак на ўзлесках і ў зонах адпачынку. Беражыце створаную прыродай прыгажосць.
М. ШЧАРБІЦКІ.