Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » На спине у серого волка
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-12-2013, 13:57 Прырода і экалогія  ] • На спине у серого волка   |  
 
Назва: На спіне ў шэрага ваўка      

На спине у серого волка
Падарожжа на спіне ў шэрага ваўка прапануе ўсім вядомая казка і … пераднавагодняе тэлебачанне. А ці магчыма яно ў рэальнасці? Супрацоўнік паляўнічай гаспадаркі ТАА "Абстэрна" Алег Аляксандравіч Селях сцвярджае, што ні адзін мацёры, гэта значыць, дарослы воўк не дазволіць, каб нехта сеў яму на спіну.
І ўсё ж ёсць выключэнні.

 

Алег Аляксандравіч утрымлівае ў вальеры трох шэрых драпежнікаў, адзін з якіх — Шэрчык — на радасць турыстам катае на спіне маленькіх дзетак. Але ён такі адзін па крайняй меры на ўсёй вядомай еўрапейскай тэрыторыі былога Саюза. Каб гэта стала рэальнасцю, спатрэбіўся не адзін год вывучэння асаблівасцяў паводзін ваўкоў у прыродзе і ў адносінах з людзьмі.

 

Калі А. А. Селях працаваў спецыялістам па ахове дзікіх жывёл і арганізацыі палявання ў Нацыянальным парку "Браслаўскія азёры", многія экалагічныя турысты звярталіся да яго з пытаннямі пра асаблівасці жыцця ў прыродзе многіх дзікіх жывёл, у тым ліку і ваўкоў. Каб адказаць на іх, мала было тэарэтычных, кніжных ведаў. Але ж паназіраць за нейкім зверам у яго прывычным асяродку амаль немагчыма. Вось і вырашыў Алег Аляксандравіч займець уласнага ваўка. Гэта аказалася не надта складана, бо ў час паляванняў паляўнічыя іншы раз лавілі маленькіх ваўчанят. Аднаго з іх і прытуліў А. А. Селях. Больш за 10 гадоў звер жыў у вальеры Нацыянальнага парку, не хаваўся ад людзей, хаця падпускаў да сябе толькі гаспадара. З ім паводзіў сябе як дзіця: лашчыўся, дазваляў пачухаць жывот, паказытаць за вушамі.

 

Вось тады і адбывалася ўзаемнае знаёмства. Аказалася, што дзікі звер беспамылкова ўгадваў настрой чалавека. У зграі звяры заўсёды выяўляюць лідара, хаця верхаводзіць старэйшая ваўчыца. Але высвятленне адносін і лідарства не выключаюць "чалавечыя" рысы ва ўзаемаадносінах. Цяпер Алег Аляксандравіч утрымлівае трох ваўкоў і назіраў, як самы моцны з іх залізваў раны слабейшаму. Быў сведкам, як мацёры звер падкормліваў галоднага шчанюка, адрыгваючы яму ежу.

Можна назваць прыроджанымі ўласцівасцямі ваўкоў уменне маскі-равацца, хавацца і станавіцца незаўважнымі нават у невялікай вальеры.

 

Чым харчуюцца ваўкі? Гэтаму можна здзівіцца, але калі гаспадар выпускае сваіх гадаванцаў з вальеры, тыя пачынаюць мышкаваць, гэта значыць, лавіць мышэй на полі. А палююць яны звычайна на зайцоў, казуляў. Калі няма чаго іншага і вельмі прымушае голад, — могуць напасці на дзікоў. З дамашніх жывёл не вельмі зважаюць на кароў і коней, але не мінуць авечак.

 

У няволі шэрым драпежнікам прапануюцца рэшткі дзічыны пасля палявання, ялавічына, мяса птушкі. Здавалася б, яны не ўжываюць раслінную ежу, але гэта не так. Ваўкі пачалі падбіраць плады, што валіліся ў вальеру з дзічкі, даспадобы ім прыйшліся і яблыкі з сада.

А яшчэ ваўкі любяць купацца.

Умеюць яны размаўляць з сабакамі, але толькі з асобінамі супрацьлеглага полу і ў час гону. У іншым выпадку "размова" можа аказацца надта кароткай.

 

Таямнічы шэры драпежнік — цудоўны турыстычны аб'ект. Ён выклікае цікавасць у звычайнага падарожніка, нераўнадушны да яго нават паляўнічы. Каб здзівіць гэтую катэгорыю наведвальнікаў, познім вечарам Алег Аляксандравіч прапануе ім арганізаваць паляванне на ваўкоў. І папярэджвае, што звяры самі наведаюцца да іх. Дэманстратыўна заскуголіць па-ваўчынаму, а Шэрчык, Ромбік і Іза адкажуць з вальеры. Толькі прыезджыя не ведаюць, што тая ваўчыная зграя — дамашняя, а імпэт сустрэцца з драпежнікамі ў начной цемры адразу прападае.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar