Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » "ПаЖАДАнне" сбывается
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-10-2014, 15:46 Прырода і экалогія  ] • "ПаЖАДАнне" сбывается   |  
 
Назва: ПаЖАДАнне збываецца      

"ПаЖАДАнне" сбывается 16 кастрычніка наш раён наведалі супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук, пры іх удзеле адбылася нарада кіраўнікоў адпаведных раённых служб па пытаннях стварэння рэспубліканскага заказніка "Жада". 

 

Палявыя даследаванні, праведзеныя сёлета, пацвердзілі ўнікальнасць тутэйшага прыроднага комплексу і неабходнасць яго захавання. Гэта вялікае верхавое балота, патэнцыяльная Рамсарская тэрыторыя, якая іграе істотную ролю ў захаванні біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці на нацыянальным і міжнародным узроўні. Тут зарэгістравана 348 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, што складае 21% агульнай колькасці прадстаўнікоў флоры Беларусі. На малапарушаных угоддзях выяўлена 6 відаў, што занесены ў Чырвоную кнігу, яшчэ 4 — у дадатак Канвенцыі СІТЕS, 9 патрабуе прафілактычнай аховы і рацыянальнага выкарыстання, 75 знаходзіцца ў Еўрапейскім чырвоным спісе.


Сярод 130 відаў наземных пазваночных жывёл 31 від млекакормячых, 82 — птушак, 7 — паўзуноў і 10 — земнаводных. З іх 8 занесена ў нацыянальную Чырвоную кнігу.
Ядром заказніка можа быць складаная водна-балотная сістэма верхавога тыпу, дзе выдзелена 51 расліная супольнасць. Пераважаюць хмызнячкова-сфагнавыя, сасновыя балотныя лясы на пераходных і верхавых балотах, лісцёвыя — на пераходных і нізінных. 4 катэгорыі асабліва каштоўных раслінных супольнасцяў займаюць 9,2% агульнай плошчы і 8 экасістэм катэгорыі НАТУРА — 94%. Вось яны і з'яўляюцца падставай надання Жадам статусу рэспубліканскага водна-балотнага заказніка.


У аснову яго граніц пакладзена тэрыторыя, зарэзерваваная ў 2006 годзе. Пры гэтым не выключана выкарыстанне радовішча "Стрэчна" ў 517 гектараў для здабычы торфу. Яно знаходзіцца ў чатырох кварталах Язненскага лясніцтва і не іграе, па меркаванні даследчыкаў, істотнай ролі на захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці ўсяго масіву. Раслінны покрыў тут вельмі парушаны, прыкмет аднаўлення няма, ахоўваемых відаў раслін і жывёл не выяўлена. Больш за тое, ёсць пагроза загаранняў. Але захаваўся пласт торфу ў 3 метры, што дастаткова для далейшай распрацоўкі. Толькі гэта магчыма пры ўзвядзенні дамб паміж асушальнай сеткай торфараспрацовак і ахоўваемай часткай балота, паэтапным разгортваннем работ, пастаянным маніторынгу ахоўваемых экасістэм, выдзяленні 100-мятровай ахоўнай зоны на сумежжы і паўторным забалачванні выпрацаваных участкаў.

 

Пазітыўныя змяненні ад стварэння заказніка ў павелічэнні гідралагічнай, асяроддзеўтваральнай і кліматарэгулюючай ролі масіву, паляпшэнні ўмоў для рэдкіх і каштоўных супольнасцяў, ахоўваемых жывёл і раслін.
Заказнік "Жада" фарміруецца на землях дзяржаўнага ляснога фонду: да насаджэнняў першай групы адносіцца 1262,9 га, палосы вакол населеных пунктаў займаюць 11,2 га, прыбярэжныя палосы — 350,7 га, забалочаныя лясы —1533,8 га, участкі з рэліктавымі пародамі — 9,6 га. На іх ужо цяпер дзейнічаюць пэўныя абмежаванні лесагаспадарчай дзейнасці, на значных тэрыторыях такая дзейнасць з'яўляецца немэтазгоднай з-за цяжкадаступнасці і нізкапрадукцыйнасці лясоў. Таму страты для лясной гаспадаркі не прагназуюцца.

 

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar