Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія » На паляванне — толькі з пуцёўкай
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-03-2011, 09:17 Прырода і экалогія  ] • На паляванне — толькі з пуцёўкай   |  
 
Назва:      

Міністэрства лясной гаспадаркі і Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету ў студзені 2011 года падрыхтавала тлумачэнні па асобных пытаннях Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.
Пытанне 1. Ці мае права карыстальнік паляўнічых угоддзяў рэалізаваць паляўнічыя пуцёўкі на ненарміраваныя віды ў адну паляўнічую дачу (на выбар), а не па ўсёй паляўнічай гаспадарцы?
У адпаведнасці з патрабаваннямі Правілаў (частка 1 пункт 125) у пуцёўцы пры яе афармленні ўказваюцца (адпаведна дадатку 11) віды дазволеных да здабычы паляўнічых жывёлін, тэрміны і месца палявання, пры неабходнасці — колькасць дазволеных да здабычы жывёлін, спосабы і прылады палявання, від выкарыстання прадукцыі палявання, іншыя ўмовы. Такім чынам, карыстальнік паляўнічых угоддзяў (яго вышэйстаячая арганізацыя ці іншая арганізацыя па дагавору з карыстальнікам паляўнічых угоддзяў) мае права выдаваць пуцёўкі для палявання (на пушнінную і пярнатую дзічыну) як па ўсёй гаспадарцы, так і ў асобную тэрытарыяльную адзінку ўнутрыгаспадарчага дзялення, дзе паляванне на дадзеныя віды жывёлы дазволена (егерскі абход, паляўнічую дачу, паляўнічагаспадарчую зону і г. д.), што прадугледжана адпаведнай графой бланка паляўнічай пуцёўкі ў адпаведнасці з дадаткам 8 да Правілаў.

Карыстальнікі паляўнічых угоддзяў абавязаны сваім лакальным нарматыўным прававым актам вызначаць кошт пуцёвак на кожны сезон, які можа быць устаноўлены дыферэнцыравана з улікам тэрміну іх дзеяння ў цэлым па гаспадарцы, а таксама па асобных паляўнічых дачах, егерскіх абходах і паляўнічагаспадарчых зонах, але пры гэтым кошт не можа быць меншым за мінімальны, які ўстаноўлены Саветам Міністраў.

Пытанне 2. Ці можа паляўнічы не плаціць за пуцёўку да разавага дазволу на здабычу жывёлы, калі падчас палявання ён знаходзіцца ў загоне, а прадукцыя палявання выкарыстоўваецца для асабістых патрэб паляўнічых? Ці можна знаходзіцца на стралковай лініі з зараджаным ружжом і запісам у пуцёўцы на нарміраваныя віды паляўнічых жывёлін — без права здабычы?
Звернемся да часткі 9 пункта128 Правілаў. Там адзначана, што плата за выдачу пуцёўкі да разавага дазволу на здабычу жывёлы спаганяецца з кожнага, хто ўдзельнічае ў паляванні і мае права на здабычу. Калі паляўнічы ўдзельнічае ў паляванні без аплаты кошту пуцёўкі да разавага дазволу на здабычу жывёлы, то ён не мае права на здабычу (акрамя асоб, якія аказваюць егерскія паслугі), пры гэтым робіцца адпаведная адзнака ў пуцёўцы. Яму забараняецца здабыча жывёлы, пералічанай у дадатку 2 да Правілаў.

Грамадзяне, якія не аплацілі кошт паляўнічай пуцёўкі да разавага дазволу і (ці) маюць у ёй запіс “без права здабычы”, па дамове з кіраўніцтвам палявання могуць выйсці на паляванне без ружжа. Ім не забараняецца выкарыстоўваць паляўнічых сабак, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку.

З ружжом паляваць на жывёлін нарміраваных відаў без аплаты кошту паляўнічай пуцёўкі да разавага дазволу маюць права па рашэнню карыстальніка паляўнічых угоддзяў толькі асобы, якія працуюць у карыстальніка паляўнічых угоддзяў па працоўнаму ці грамадзянска-прававому дагавору і аказваюць егерскія паслугі. У пуцёўцы да разавага дазволу пры гэтым абавязкова павінен быць запіс “егерскія паслугі”. Прычым удзельнічаць у здабычы жывёлы гэтыя асобы могуць толькі з дазволу паляўнічых, якія маюць права здабычы (унеслі плату за паляўнічую пуцёўку да разавага дазволу).

Гэтыя тлумачэнні не распаўсюджваюцца на арганізацыю і правядзенне паляванняў па здабычы паляўнічай жывёлы з мэтай яе выкарыстання ў эканамічнай дзейнасці карыстальніка паляўнічых угоддзяў.

Н. ЛАЎРЫНОВІЧ.




 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar