Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Прырода і экалогія
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
26-03-2015, 10:21 Прырода і экалогія  ] • "Неделя леса — 2015"
"Неделя леса — 2015" З 28 сакавіка і да 4 красавіка па інцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ва ўсіх арганізацыях галіны праводзіцца добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу - 2015", прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Мэта яе — захаванне і памнажэнне лясоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да рашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі насаджэнняў.
21-03-2015, 21:47 Прырода і экалогія  ] • 22 марта — Всемирный день водных ресурсов
22 марта — Всемирный день водных ресурсов Пераацаніць ролю водных рэсурсаў у жыцці чалавецтва складана. Менавіта таму з мэтай іх захавання і рацыянальнага карыстання ў 1993 годзе было прынята рашэнне абвясціць 22 сакавіка Сусветным днём
водных рэсурсаў.
18-03-2015, 08:42 Прырода і экалогія  ] • Охота на кабана
ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" запрашае на паляванне на дзіка. За кожную здабытую асобіну паляўнічаму выплачваецца грашовае ўзнагароджанне ў памеры 2-х базавых велічынь. Туша дзіка належыць абавязковай утылізацыі. Тэлефон для даведак 3-75-28.
 
19-02-2015, 15:33 Прырода і экалогія  ] • Кто заразу носит
З-за ачага АЧС у Віцебскай вобласці ў канцы 2013 года нядобранадзейнымі прызнаны 7 раёнаў — Гарадоцкі, Шумілінскі, Бешанковіцкі, Сенненскі, Ліёзненскі, Дубровенскі, Аршанскі. У буферную зону трапілі 13 — Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Міёрскі, Полацкі, Пастаўскі, Расонскі, Талочынскі, Ушацкі, Чашніцкі і Шаркаўшчынскі. 10 лютага 2014-га ў краіне зняты каранцін па афрыканскай чуме свіней, аднак і пасля гэтага працягвалася вынішчэнне дзікоў. Планавалася, што ў лясах краіны іх не застанецца зусім. Аднак гэтага не адбылося. Чаму?
19-02-2015, 15:31 Прырода і экалогія  ] • Общими усилиями
Калегія абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвяла вынікі работы ў 2014 годзе і вызначыла задачы на новы перыяд.
Адзначана, што на 43 аб'ектах мадэрнізавана ці заменена ачышчальнае абсталяванне, у выніку выкіды шкодных рэчываў у атмасферу паменшыліся на 301,4 тоны ў разліку за год. Вынікам рэканструкцыі каналізацыйных сістэм і ачышчальных збудаванняў стала стабільная сітуацыя ў басейне Дзвіны. А ўсяго ў рамках праграмы "Чыстая вада" ўведзена ў эксплуатацыю 6 аб'ектаў, за межы водаахоўных зон вынесена 19, праведзены тампанаж 409 невыкарыстоўваемых артэзіянскіх свідравін.
19-02-2015, 15:29 Прырода і экалогія  ] • Правила жесткие, исполняйте их
Браслаўская міжрайінспекцыя кантралюе выкананне правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання і, на жаль, выяўляе парушэнні. Так, хаця забаронена нашэнне і (ці) выкарыстанне пры здабычы зайцоў, вавёркі, куніц, норкі амерыканскай, андатры, ляснога тхара паляўнічай зброі з наразным ствалом, лукаў і арбалетаў, а таксама патронаў з куляй ці карцеччу, знайшліся тыя, хто вырашыў паляваць на пушную дзічыну менавіта з выкарыстаннем кулі ці карцечы, якія патрэбны для здабычы лася, дзіка ці казулі.
19-02-2015, 15:27 Прырода і экалогія  ] • Условия поменялись
Условия поменялись На падставе рашэння райвыканкама ад 23.12.2014 г. №37 скасаваны дагавор арэнды рыбалоўных угоддзяў (азёр Абстэрна плошчай 1098 га і Сумаўка ў 91,1 га) з УП ЖКГ. Вадаёмы перададзены ў фонд запасу рыбалоўных угоддзяў, адпаведна, на іх памяняліся ўмовы аматарскай лоўлі.
Цяпер на Абстэрна і Сумаўцы рыбаловы-аматары, якія з'яўляюцца членамі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў", атрымалі права лавіць рыбу з выкарыстаннем прылад, што маюць ад 6 да 10 кручкоў на кожнага, займацца падводным паляваннем (калі маюць пасведчанне падводнага паляўнічага), лавіць на дарожку з суднаў з рухавіком.
3-02-2015, 12:13 Прырода і экалогія  ] • Любителям рыбной ловли

Рашэннем раённага Савета дэпутатаў ад 23 снежня 2014 года №37 выключаны з арэнды рыбалоўныя ўгоддзі возера Абстэрна і Сумоўка ад УП ЖКГ Міёрскага раёна і перададзены ў фонд запаса рыбалоўных угоддзяў.
Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 21 студзеня 2015 года №32 перададзены ў арэнду КФГ "Цяцерка" азёры Кацілава і Вісяты для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства.  

 

3-02-2015, 11:51 Прырода і экалогія  ] • Рисуем экологию
Конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку стартаваў з 1 лютага. Арганізата-рам яго выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Да ўдзелу запрашаюцца выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы агульнаадукацыйных школ і ўстаноў пазашкольнага выхавання. Выконваць малюнкі ў намінацыі "Біяразнастайнасць — аснова жыцця на зямлі" можна ў рознай тэхніцы, уключаючы аплікацыю. Пры ацэнцы будзе ўлічвацца паўната раскрыцця тэмы, колькасць прадастаўленых работ і іх выхаваўчая і грамадская каштоўнасць, яркасць і арыгінальнасць падачы матэрыялу. 

   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar