Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
Дзяржаўны прырода-ахоўны ландшафтны заказнік Ельня даўно стаў для Міёршчыны брэндам. Маючы сусветную вядомасць, балота Ельня з'яўляецца ўнікальным, нездарма яго называюць "кавалачкам тундры", які насяляюць асаблівыя насякомыя, жывёлы і птушкі, многія з іх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Не менш важную ролю адгрывае яно і ў падтрымцы гідралагічнага рэжыму прыродна-тэрытарыяльнага комплексу рэгіёна і ракі Заходняя Дзвіна.
Вугор водзіцца ў Перабродскіх азёрах, таму з выдатным смакам гэтай незвычайнай рыбы многія на Міёршчыне знаёмы. Менш мы ведаем пра яе асаблівасці. А яна гадамі жыве ў прэснай вадзе, а дасягнуўшы палавой спеласці, для нерасту скіроўваецца ў далёкае Саргасава мора, што размешчана ў авеяным сучаснымі легендамі Бярмудскім трохкутніку. Што і як там адбываецца за 8 тысяч кіламетраў і на глыбіні 400 м, да гэтага часу застаецца невядомым навуцы, але потым моладзь вугра з Атлантычнага акіяна праз Балтыйскае мора вяртаецца ў нашы вадаёмы. Яна засяляе 48 беларускіх азёр, 37 з якіх размешчаны ў Паазер'і на Віцебшчыне. Лічыцца, што ўвесь гэты працэс рэгулюе прыродны інстынкт.
Адказнасць за браканьерства ўзмацнілася ў сувязі са зменамі і дапаўненнямі ў адміністрацыйным і крымінальным заканадаўстве, уведзенымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2014 года "Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь", што ўступілі ў сілу 17 лістапада мінулага года.
Cімвалам 2015-га года грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны" ў Беларусі абвешчана сава вушастая. Сава вушастая — гэта непераборлівая зімуючая птушка, якая раўнамерна размяшчаецца па тэрыторыі ўсёй краіны. Найбольш высокая шчыльнасць гэтага віду пярнатых характэрна для лісцёва-хваёвых лясоў. Селяцца яны ў масівах, якія мяжуюць з адкрытай тэрыторыяй, дзе ім добра паляваць на дробных грызуноў. Аднак вушастая сава нярэдка сустракаецца і ў садах, парках, лесаахоўных палосах.
Амаль год таму ТАА "Абстэрна" завезла на Міёршчыну 126 высакародных аленяў. Чым не падстава пацікавіцца, што з гэтага атрымалася. Кармленне "статка" пачынаецца, як добра развіднее. Егер ТАА "Абстэрна " Раман Антушэвіч пад'язджае да вальеры, дзе яго даўно чакае гурт аленіх, на "УАЗіку"з прычэпам, поўным аўса. Разам з ветэрынарам гаспадаркі Аляксеем Ляшкевічам бяруцца за вялікія вёдры. Раней кармушкі стаялі ў глыбіні агароджанай і падзеленай на 7 сектараў плошчы. Але здаралася, што "насельнікі" няветліва сустракалі людзей, відаць, абараняючы сваю тэрыторыю. Маглі зрэдку нават ударыць капытом. Вось і пераставілі кармушкі , а гэта драўляныя латкі, да самай дротавай агароджы. Зараз іх з праезду напаўнялі кормам з разліку два кілаграмы "на душу". Закончыўшы гэтую справу, Раман Антушэвіч дапаўняе рацыён гадаванцаў салянымі брыкетамі, з размаху перакідае праз высокі плот блок карычневага колеру. Алені асцярожна абнюхваюць яго , а затым самы смелы пачынае грызці . Яшчэ некалькі пачастункаў пералятаюць за сетку.
З мэтай абуджэння ў спецыялістаў лесаводчай сферы пачуцця прафесійнай гордасці, захавання і развіцця гістарычных традыцый, Міністэрства лясной гаспадаркі запрашае ўсіх творчых асоб прыняць удзел у адкрытым конкурсе па напісанні тэксту і музыкі гімна лясной гаспадаркі. Палажэнне аб ім апублікавана ў адпаведным раздзеле на сайце http://www.mlh.by. Дапамогу ў афармленні заяўкі на ўдзел можна атрымаць ў ДЛГУ "Дзісенскі лясгас".
Паважаныя рыбаловы-аматары, у адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 98 Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, вы абавязаны падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў. А гэта азначае, што на берагах, а зімой і на лёдзе нельга пакідаць смецце, розныя адходы. Масляныя і паліўныя "сляды", бруд не павінны пакідаць вашы тэхніка і транспарт. В. БУДА, намеснік начальніка.
Гэта сцвярджае аграном-пенсіянер Яўген Аксяновіч з Ушацкага раёна. Але трэба ведаць і ўлічваць біялогію расліны. А яна цвіце і пладаносіць адзін раз у жыцці, пасля гэтага гіне. Каманду да смерці падаюць кветачкі ў час наліву насення. Калі ссекчы расліну ў пачатку распускання кветак, то яна дасць ад каранёў новыя парасткі, здольныя пладаносіць. Калі ж ссекчы яе ў пачатку наліву насення, у перыяд так называемай спеласці, парасткаў яна больш не дасць, а насенне будзе няўсхолым.
Некаторыя выяўляемыя Браслаўскай міжрайінспекцыяй парушэнні правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання звычайна вельмі падобныя, на іх і звяртаю яшчэ раз увагу. Паляваннем прызнаецца пошук, высочванне, праследаванне, спроба здабычы ці здабыча паляўнічай жывёлы, што знаходзіцца ва ўмовах натуральнай свабоды, а таксама знаходжанне ў паляўнічых угоддзях і іншых месцах жыцця паляўнічай жывёлы з прыладамі палявання, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Правіламі, або здабыча дзікіх звяроў і (ці) птушак, што не з'яўляюцца паляўнічымі, з выкарыстаннем прылад і спосабаў паляваня.