газета Миорские новости > Прырода і экалогія > Есть средства против

Есть средства против


9-07-2013, 15:32. Разместил: gazeta

Каб папярэдзіць распаўсюджанне баршчэўніку, неабходна не дапусціць яго цвіцення. На раслінах вышынёй да 30 см у якасці хімічнага сродку барацьбы выкарыстоўваюцца традыцыйныя гліфасаты, добры эфект дае гірбіцыд суцэльнага дзеяння тэрсан, але ён вельмі дарагі.

 

Баршчэўнік імкліва распаўсюджваецца па канавах, узлесках, ля будынкаў, на няўдобіцах, дзе не можа прайсці тэхніка, таму трэба выкарыстоўваць ранцавыя апырсквальнікі, якія павінны быць у кожнай гаспадарцы.

Калі расліны высокія, хімічных прэпаратаў яны не надта баяцца. Неабходна праводзіць сістэматычнае падкошванне з мэтай недапушчэння цвіцення. Для гэтага выкарыстоўваюць трымеры і звычайныя косы. Пры тым нават самыя тоўстыя сцяблы неабходна зразаць ля самай зямлі. Бо з бакавых пупышак "парасончык" можа "выскачыць" сантыметрах у 4-6 ад паверхні глебы.

 

Асаблівая ўвага — тэхніцы бяспекі. Апранайце шчыльную куртку, абувайце гумовыя боты, надзявайце гумовыя рукавіцы і акуляры. Пасля заканчэння работы ўсё гэта неабходна вымыць, асабліва старанна мыйце рукі і адкрытыя ўчасткі цела.

 

В. ГАГАЛІНСКІ,

першы намеснік

начальніка райсельгасхарчу.

 

 

 


Вернуться назад