газета Миорские новости > Прырода і экалогія > 600 пчоласем’яў
600 пчоласем’яў23-11-2010, 16:23. Разместил: gazeta |
На пчальніках гаспадарак раёна 600 пчоласем’яў: найбольш іх у СВК “Мікалаёўскі”—156, а ў СВК “Узмёнскі”—138, “Пад’ельцы”—125, “Наўгароды”—95, “Чаромушкі-агра”—86. За чарговы сезон валавы збор мёду склаў 153 цэнтнеры (па 25,5 кілаграма ад кожнай пчоласям’і). Таварнага мёду атрымалі ўсяго 64,7 ц, у разліку на пчоласям’ю—11,2 кг (сярэднеабласны паказчык—8,9 кг), у тым ліку з пчальніка СВК “Пад’ельцы”—23,5 ц (19,6 кг на п/с), “Узмёнскі”—15,8 ц (12,7 кг), “Чаромушкі-агра”—11 ц (12,3 кг). Гэта найлепшыя вынікі руплівай працы крылатых працаўніц і іх даглядчыкаў—пчаляроў Ф. А. Мараза, А. А. Сцепуленка, М. І. Шульгі.
Акрамя салодкай прадукцыі сабрана воску 802 кг, у тым ліку таварнага 427 кг (абменены на вашчыну 441 кг), праполісу—30 кг, мервы—314 кг. Кармавая база ў раёне багатая натуральнымі меданосамі: іва, кіпрэй, маліна, вераск, крушына, разнатраўе. Акрамя таго вырошчваецца на палетках шмат культур, якія ў час квеценю даюць шмат нектару: канюшына, грэчка, рапс, люцэрна, доннік. Ёсць дзе шчыраваць пчолкам, і яны не лянуюцца, бо працавітасць закладзена ў іх самой прыродай. А абавязак гаспадароў пчальнікоў—садзейнічаць гэтаму праз забеспячэнне належнага догляду. Л. ТАНАЙНА. Вернуться назад |