Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  За адказам — у ЗАГС »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Пытайцеся—адказваем » За адказам — у ЗАГС
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

23-08-2011, 14:40 Пытайцеся—адказваем  ] • За адказам — у ЗАГС   |  
 
Назва:      

Падчас “прамой лініі” начальнік аддзела загс Ірына Леанідаўна Гушча адказвала на пытанні, якія хвалююць жыхароў раёна. Вось некаторыя з іх.

Ірына Леанідаўна, як атрымаць паўторны дакумент?

— Для гэтага трэба з пашпартам звярнуцца ў аддзел, напісаць пісьмовую заяву, заплаціць дзяржпошліну. Калі жанчына змяніла прозвішча пры заключэнні шлюбу, то ёй неабходна прадаставіць пасведчанне аб яго рэгістрацыі.Штогод наш аддзел па заяве грамадзян выдае да 250-300 паўторных дакументаў, найбольш — пасведчанняў аб нараджэнні.

 

Калі грамадзяне заключалі шлюб ці рэгістравалі нараджэнне дзіця ў сельвыканкаме, ці можна атрымаць паўторны дакумент у раённым аддзеле?

— Штомесячна сельвыканкамы, а таксама Дзісенскі гарвыканкам, накіроўваюць у раённы загс запісы актаў грамадзянскага стану ў 2-х экзэмплярах, з якіх адзін застаецца ў нас на захоўванні, а другі адсылаецца ў сектар архіва органаў загса галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, які размешчаны ў абласным цэнтры па вул. Праўды,18.

 

А як быць, калі запіс быў зроблены ў іншым раёне?

—  У такім выпадку для выбару паўторнага дакумента неабходна накіраваць пісьмовы запыт у аддзел, дзе складзены запіс. Кожны гэта можа зрабіць самастойна. Важна пры звароце дакладна ўказаць усе неабходныя звесткі, у тым ліку прыгадаць калі складзены запіс. Мы пры патрэбе падкажам адрас цікавячага вас загса, патлумачым як аформіць зварот. Тэлефануйце. Калі ж прыедзеце ў раённы аддзел, то зможаце тут запоўніць спецыяльны бланк. У дадатак да заявы будзе прыкладзены суправаджальны ліст і  пісьмовая пошта накіруецца па дакладнаму адрасу. Нагадаю, што паўторныя пасведчанні (а таксама даведкі),  дасланыя з іншых рэгіёнаў, адрасуюцца не заяўніку, а ў раённы аддзел загса па месцы прапіскі, дзе атрымаць іх можна пры прад’яўленні  дакумента пацвярджаючага асобу. Давядзецца таксама заплаціць дзяржпошліну. Карыстаючыся выпадкам хачу нагадаць, што некалькі гадоў назад з пашпартнай службы Міёрскага РАУС (цяпер групы па грамадзянству і міграцыі) у наш аддзел перададзены пасведчанні аб нараджэнні, заключэнні шлюбу і некаторыя іншыя дакументы, якія засталіся там пры атрыманні (афармленні) пашпартоў. Пацікаўцеся ці няма сярод іх і вашых, а калі адшукеце “згубу”, то забярыце яе (плаціць не трэба).

 

Ці магу я лічыць сябе беларусам, калі нарадзіўся ў Беларусі, а тата мой па нацыянальнасці ўкраінец, мама — руская?

— На жаль, не можаце. Нацыянальнасць грамадзяніна ў нашай краіне вызначаецца па нацыянальнасці яго бацькоў, а не па месцы нараджэння ці пражывання.

 

Раскажыце, калі ласка, пра тэрміны рэгістрацыі шлюбу і якія патрэбны дакументы пры падачы заявы.

— Грамадзяне, якія жадаюць стварыць сям’ю, павінны прыйсці ў загс з пашпартамі. Пажадана мець і пасведчанні аб нараджэнні, каб падцвердзіць нацыянальнасць. Хто ўступае ў шлюб паўторна, прыносяць дакумент, пацвярджаючы скасаванне папярэдняй рэгістрацыі ці пасведчанне аб смерці, рашэнне суда. Нават калі хтосьці не зможа прадаставіць такія дакументы, то ў прыёме заявы на рэгістрацыю шлюбу не будзе адмоўлена, а патрэбныя “паперы” паспрабуем адшукаць у нашым архіве (калі яны там ёсць) ці накіруем запыт у іншыя органы.

 

Рэгістрацыя шлюбу адбываецца ва ўзгодненыя з заяўнікам тэрміны, але не раней чым праз 15 дзён і не пазней трох месяцаў пасля падачы заявы.

Самыя насычаныя вясельнымі ўрачыстасцямі летнія месяцы. А таму многія пары яшчэ у пачатку вясны цікавяцца магчымасцю зарэгістраваць шлюб у ліпені, жніўні. Для гэтага ў нас ёсць журнал папярэдняга запісу.

 

А ці можна “абыйсці” устаноўлены 15-дзённы тэрмін?

— Пры наяўнасці ўважлівых прычын кіраўнікі органаў запісу актаў грамадзянскага стану могуць дазволіць заключэнне шлюбу і ў карацейшыя тэрміны. А пры наяўнасці асаблівых абставін (цяжарнасць, нараджэнне дзіцяці, непасрэдная пагроза для жыцця асобы, якая ўступае ў шлюб…) яго можна зарэгістраваць нават у дзень падачы заявы.

 

Той, хто не змог задаць пытанне падчас прамой тэлефоннай лініі, можа пазваніць па нумары  4-18-51 у любы іншы дзень, за выключэннем выхадных, і атрымаць адказ.

Ірына ГУШЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar