Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  О скользких тротуарах и отсутствии контроля »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Пытайцеся—адказваем » О скользких тротуарах и отсутствии контроля
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

29-03-2013, 10:38 Пытайцеся—адказваем  ] • О скользких тротуарах и отсутствии контроля   |  
 
Назва: Пра слізкія тратуары і адсутнасць кантролю      

У раённую газету 26 сакавіка патэлефанавала жанчына з просьбай часцей на старонках раённай газеты друкаваць крытычныя матэрыялы і дапамагаць насельніцтву ў вырашэнні розных праблем, адна з іх — слізкія тратуары.

— Гэта праблема не аднаго дня ці тыдня. Яна суправаджала міярчан праз усю зіму. Як толькі была адліга, то нават у цэнтры горада — уздоўж вуліц Камуністычнай і Кірава — пешаходам рухацца па тратуары трэба было з асаблівай асцярожнасцю, каб не паслізнуцца і не атрымаць траўму, — зазначыла Валянціна Вітольдаўна  Кудраўцава. — Гравійна-солевымі сумесямі шчыра пасыпалі дарогі, каб не здарылася ДТЗ. І гэта, канешне, добра. Але ж трэба дбаць і пра тых, хто не на колах, а на "сваіх дваіх" крочыць на працу, у магазін, у паліклініку…

 

 І з яе довадамі нельга не пагадзіцца, бо праблема, вобразна кажучы, ва ўсіх на вачах, прыкмеціць яе проста немагчыма: тратуары амаль увесь сакавік блішчэлі ледзяным люстэркам. А па набярэжнай — ад выратавальнай станцыі АСВОДа да цэнтральнай бальніцы — і цяпер можна  на каньках катацца, бо па абодва бакі тратуара высокія бардзюры, пасярод — замерзлая вада. Пры плюсавой тэмпературы тут нельга прайсці не змачыўшы ногі, трэба ўзбірацца на гурбіны і такім чынам пераадольваць створаную прыродай і людзьмі "паласу перашкод". Варта звярнуць увагу і на слізкі тратуар ад хлебнага магазіна райпа да магазіна "Ніка". А па вуліцы Ізварына  "паласу" для руху пешаходаў  праз усю зіму ўвогуле ніхто не чысціў і вельмі рэдка пасыпаў пяском. Няроўна ўтаптаны снег цяпер ляжыць намнога вышэй за дарожнае палатно. А ўявіце, як гэтым шляхам (сцежкай у адзін след) можна было зімой на санках дзяцей у сад везці!

 

Валянціна Вітольдаўна падкрэсліла, што і дваравыя тэрыторыі ля шматпавярховак з-за працяглага галалёду сёлета цяжкапраходныя.

У апраўданне УП ЖКГ можа сказаць, што зіма сёлета выдалася асабліва снежнай, а таму клопатаў было шмат, і справіцца з вялікім аб'ёмам работ не паспявалі. Але ж на працягу сакавіка, за выключэннем буры "Хаўер", снегу ў нас не прыбывала і, бясспрэчна, можна было значна больш увагі ўдзяліць падсыпцы пяском тратуараў і дваравых тэрыторый. Паводле праведзенага апытання насельніцтва, узнятая В. В. Кудраўцавай праблема хвалюе і многіх іншых гараджан. Некалькі чалавек нават парэкамендавалі ўстанавіць скрыні з пясчана-солевымі сумесямі ў дварах шматпавярховак, каб самі жыхары ў час галалёду маглі зрабіць падсыпку дваравой тэрыторыі.

 

Падчас абмеркавання з жыхарамі райцэнтра "слізкай" праблемы былі закрануты і некаторыя іншыя пытанні. Напрыклад, моладзь, якая наведвае розныя масавыя мерапрыемствы ў РДК, цікавілася: "Чаму штогод цэнтральную гарадскую плошчу ля раённага Дома культуры зімой ператвараюць у снегасховішча? Брудная гара снегу, якая ляжыць аж да сярэдзіны вясны, зусім не ўпрыгожвае наш горад. Яна, як манумент безгаспадарчасці, кідаецца ўсім у вочы, але камунгасаўцы чамусьці настойліва яе не заўважаюць.

 

Па меркаванні міярчан, бруднымі "плямамі" з'яўляюцца і месцы, дзе ўстаноўлены кантэйнеры для збору смецця. Прычым, зімой іх не ўсюды своечасова апаражнялі. Такія пляцоўкі абнесены прыгожымі агароджамі, але ўстаноўлена яна не з "фасаду, а ззаду". Канешне, так зручней для пад'езду машыны-смеццязборніка. Але ж непрыемна, калі ўся "брыдота" кідаецца прахожым у вочы. А калі яшчэ каты, сабакі ды вароны расцягнуць гэтае смецце, то ісці ля такіх месцаў увогуле не хочацца. Нават пры ўваходзе на цэнтральныя могілкі нас вітаюць…кантэйнеры са смеццем. Няўжо нельга было паставіць іх дзесьці збоку?

 

Падчас тэлефоннай размовы В. В. Кудраўцава параіла дырэкцыі і адказным спецыялістам камунальнай службы ўзмацніць кантроль за работай падначаленых, у тым ліку і за выкананнем абавязкаў прыбіральшчыц у пад'ездах шматкватэрных дамоў.

Будзем вельмі ўдзячны, калі нашы чытачы часцей будуць выносіць на абмеркаванне на старонках газеты грамадскія і асабістыя праблемы. Дарэчы, падзяліцца "набалелым" можна і праз электронную пошту (адрас яе знойдзеце на апошняй старонцы "Міёрскіх навін"). Аднак нагадаю, што скаргі не павінны быць ананімнымі. Трэба ўказваць не толькі сваё імя і прозвішча, але і адрас.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar