Самая горшая сітуацыя ў выніку рэйду-праверкі стану электрабяспекі на аб'ектах была выяўлена ў КУП "Язна" і ААТ "Наўгароды". На крытычную публікацыю, змешчаную ў №17 раённай газеты за 26 лютага, кіраўніцтва адрэагавала аператыўна і недахопы ліквідаваны.
Так, у КУП "Язна" электраманцёр забяспечаны сродкамі абароны, у жывёлагадоўчых памяшканнях электраправодка ачышчана ад бруду, сілавыя шчыты зачынены на замкі і "жучкі" ў рубільніках заменены на завадскія плаўкія ўстаўкі.
На пасяджэнні ў ААТ "Наўгароды" заслухана справаздача галоўнага энергетыка арганізацыі А. І. Чарневіча. За дапушчаныя парушэнні яму была аб'яўлена вымова і акрэслены тэрмін для ліквідацыі выяўленых недахопаў. Парушэнні выпраўлены. На дадзены момант аголеныя правады ізаляваны, заземлены карпусы электрарухавікоў, у жывёлагадоўчых памяшканнях электраправодка ачышчана ад бруду.
Падрыхтавала
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.