С точки зрения граждан »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Пытайцеся—адказваем » С точки зрения граждан
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

12-04-2013, 10:15 Пытайцеся—адказваем  ] • С точки зрения граждан   |  
 
Назва: З пункта гледжання гараджан      

Публікацыя на старонках раённай газеты крытычнага матэрыялу "Пра слізкія тратуары і адсутнасць кантролю" (№26 ад 30 сакавіка 2013 г.) выклікала цікавасць у гараджан да абмяркоўваемай тэмы. Давялося выслухаць розныя іх меркаванні і прапановы.

 

Міярчанін Іосіф Міхайлавіч Лаўрыновіч праз раённую газету папрасіў падзякаваць УП ЖКГ за тое, што сёлетняй зімой вуліцы райцэнтра — 17-е Верасня, Зоі Касмадземьянскай, Янкі Купалы, Піянерская, Камсамольская — падтрымліваліся ў добрым стане. Нават у самую моцную завіруху яны былі расчышчаны.

Пра тое, што вуліцу Янкі Купалы камунгасаўцы заўсёды своечасова "выратоўвалі" ад снегу, казала і Галіна Іванаўна Іванова (па просьбе аўтара прозвішча зменена). Аднак яна падкрэсліла, што пры галаледзіцы пяском падсыпалі рэдка, з-за чаго нават на машыне ў адлігу цяжка было ехаць, не кажучы пра хадзьбу ў абутку на абцасах. Але найбольш жанчына занепакоена тым, што вясной дарожнае гравійна-пясчанае пакрыццё раскісае.

 

— Вуліцы ўжо 20 гадоў, і хацелася б, нарэшце, ўбачыць нам на ёй асфальтавае пакрыццё, — зазначыла Галіна Іванаўна. — Увогуле цікава ведаць ці плануецца рамонт нашай дарогі?

Пра неабходнасць тэрміновага рамонту вуліцы Піянерскай расказалі Антаніна Калінаўна Іванова, Раіса Васільеўна Дзямід і Ядвіга Станіславаўна Томка:

— Зімой было добра, бо снег і мароз на нашай вуліцы парадак трымалі. Ды і камунгасаўцаў не папракнеш — чысцілі снег рэгулярна. Але ў нас ёсць іншая праблема—вясновая. Дарэчы, пра яе ведае і камунальная служба, і раённая газета, бо летась звярталіся са скаргай. Не так даўно на адной палове Піянерскай ляжаў асфальт, а вось на тым участку, які бліжэй да чыгункі, так і не дабраліся пакласці цвёрдае пакрыццё. А ў апошнія гады вельмі гразкай стала ўся вуліца. Справа ў тым, што падчас газіфікацыі і пракладкі водаправода разламалі асфальт, а там, дзе яго не было — узрушылі цвёрдае гравійнае пакрыццё. Жыхары прыватных сядзіб атрымалі камунальныя зручнасці, а дарогі не стала. Летась зрабілі падсыпку праезнай часткі, але справа не надта палепшылася. Мы чакаем, што сёлета дарожна-рамонтныя работы прадоўжацца. Цікава, калі за іх возьмуцца?

 

А. А. Жук зазначыла, што ў сакавіку на завулку імя Фрунзе было слізка, але не крыўдуе за гэта на УПЖКГ:

— Можна іх зразумець — усю зіму "змагаліся" са снегам, якога было шмат, — нямала паліва патрацілі, якое каштуе дорага, а прадпрыемства абмежавана ў фінансах.

Т. А. Грэцкая з вул. Юбілейнай расказала пра "мясцовы спосаб" барацьбы з галаледзіцай: "Мы тэлефанавалі камунальнікам і яны тут жа накіроўвалі тэхніку з пяском".

Адразу пасля крытыкі ў газеце УП ЖКГ вызваліла цэнтральную плошчу горада ад гары бруднага снегу, рассунула гурбы на тратуары па вул. імя Ізварына і ўздоўж возера па вул. Кірава.

 

Жыхары з Юбілейнай папрасілі пасадзейнічаць у паляпшэнні начнога асвятлення ўчастка вуліцы ад р. Мерыца да вул. Верхнядзвінскай, дзе не гараць ліхтары.

Хтосьці патэлефанаваў і парэкамендаваў дарожнікам праверыць стан асфальтавага пакрыцця на ўсіх гарадскіх вуліцах і там, дзе пасля зімы ўтварылася шмат выбоін, неадкладна правесці рамонт.

Зроблены акцэнт і на неабходнасці павышэння індывідуальнай свядомасці людзей, якія не павінны забруджваць вуліцы і паркі  смеццем.

 

Вяртаючыся да пытання своечасовай падсыпкі "слізкіх" вуліц хачу адзначыць, што паводле паведамлення работнікаў ЦРБ з 2 лістапада да 10 сакавіка (у гэты перыяд вёўся маніторынг) у нашым раёне ў выніку галаледзіцы атрымалі траўмы 88 чалавек. Першы месяц вясны аж да апошніх дзён быў з адлігамі і маразамі, а таму, несумненна, агульная колькасць пацярпелых будзе большай.

У заключэнне слова старшыні раённага савета ветэранаў Ч. С. Кашкуру:

— Па выніках работы за 2012 год  УП ЖКГ прызнана пераможцам і занесена на раённую Дошку гонару. Ад імя прэзідыўма раённага савета ветэранаў віншую працоўны калектыў з заслужанай ацэнкай яго працы. Нагадаю, што крыху раней кіраўніку гэтага прадпрыемства, ветэрану працы Уладзіміру Іванавічу Мяцеліцу было прысвоена званне "Чалавек года Віцебшчыны". Прыемна, што такога гонару ўдастоены член нашай раённай ветэранскай арганізацыі. Праз раённую газету выказваю асабіста Уладзіміру Іванавічу падзяку за чалавечнасць, спачуванне, разуменне праблем, аказанне другі год запар пасільнай спонсарскай дапамогі нашай ветэранскай арганізацыі. І іншыя грамадскія арганізацыі, падшэфная школа адчуваюць яго дапамогу.

 

Што да работы УП ЖКГ, то ў летні час з узыходам сонца, выходзяць камунальнікі прыбіраць гарадскія вуліцы і двары ад смецця. А зімой у такі ж ранні час працуе на расчыстцы дарог і тратуараў тэхніка. Калектыў імкнецца зрабіць райцэнтар чыстым і прыгожым. Канешне, не ўсё ідэальна. Ёсць, напэўна, і недахопы, пра якія ўзгадвалася ў газетным артыкуле.

 

У назву ж крытычнага матэрыялу ("Пра слізкія тратуары і адсутнасць кантролю"), змешчанага ў №26 раённай газеты, пакладзены две тэмы — "слізкія тратуары" і "адсутнасць кантролю". Дык вось з дугой паловай  назвы я зусім не згодны. Ведаю, што дырэктар УП ЖКГ асабіста кожную раніцу аб'язджае горад, сочыць за работай сваіх падначаленых. Усе заўякі ў дыспетчарскую службу ад міярчан кантралюе і па магчымасці аператыўна выпраўляе. Таму лічу, паважаныя жыхары райцэнтра, калі бачыце недахопы ці ёсць невырашаемыя пытанні або прапановы па добраўпарадкаванні, то дапамагайце камунальнай службе аператыўна іх вырашаць — тэлефануйце ў дыспетчарскую ці кіраўніцтву УП ЖКГ. Думаю, так хутчэй мы навядзём парадак у горадзе.

Рэдакцыя газеты ўдзячна ўсім, хто прыняў ўдзел у абмеркаванні газетнага артыкула.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar