Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Порядок — общая забота »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Пытайцеся—адказваем » Порядок — общая забота
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

27-04-2013, 16:28 Пытайцеся—адказваем  ] • Порядок — общая забота   |  
 
Назва: Парадак — агульны клопат      

На вуліцы сапраўдная вясна, нас сагравае лагоднае сонейка і не надта хочацца ўзгадваць пра сцюдзёныя зімовыя дні, пра клопаты і праблемы, з якімі ў гэты перыяд давялося сутыкацца. Аднак, на жаль, ёсць такая неабходнасць. У раённай газеце за 30 красавіка быў надрукаваны артыкул "Пра слізкія тратуары і адсутнасць кантролю", дзе ўзнімаліся пытанні, што тычацца дзейнасці УП ЖКГ.

 

На публікацыю адразу ж адрэагавала адміністрацыя жыллёва-камунальнай гаспадаркі. За лічаныя дні ў райцэнтры быў вызвалены ад лёду тратуар уздоўж возера — ад лодачнай станцыі да мосціка праз р.Мерыца. Вывезлі снег з плошчы ля РДК. Зрабілі расчыстку тратуараў уздоўж вул. Камуністычнай (ад ПМК-55 да РЦГЭ) і па вул Ізварына. Неадкладна рэдакцыя газеты атрымала пісьмовы адказ за подпісам дырэктара У. І. Мяцеліцы. У ім адзначана: "…У публікацыі карэспандэнт Э. Блажэвіч асвятліла пытанне па расчыстцы ад снегу і падсыпцы пясчана-гравійнай сумессю тратуараў і вуліц, закранула пытанні вывазу снегу з вуліц горада, прыбірання пад'ездаў, правяла сустрэчу з жыхарамі райцэнтра (дзе? Чаму не запрашаліся на гэтую сустрэчу работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі?)…

 

…УП ЖКГ Міёрскага раёна прымае папрокі ў свой адрас, але ў самім тоне напісання артыкула мы прагледжваем падтасоўку паняццяў і нацягванне фактаў. Вы пішаце, што "…гэтая праблема не аднаго дня ці тыдня. Яна суправаджала міярчан праз усю зіму". Гэта не адпавядае сапраўднасці. Расчыстка горада праводзілася па неабходнасці, работы заўсёды выконваліся ноччу, і да васьмі гадзін раніцы горад штодзённа быў ачышчаны ад снегу і падсыпаны ПСС (пясчана-солевымі сумесямі). Ніводнага наракання за зіму па гэтым пытанні ў адрас нашай службы не паступала…

 

Гара снегу на цэнтральнай плошчы насыпалася спецыяльна да свята "Дзень зімы" і была ўбрана строга ва ўстаноўлены час, узгоднены з кіраўніцтвам раёна.

Тратуар на набярэжнай чысціўся і падсыпаўся пастаянна. У сакавіку ўзнікла праблема вялікага перападу тэмператур: ад мінус 10-15 ноччу, да +5 днём. З набярэжнай сабраць ваду тэхнічна не было магчымым, так яна зроблена. І гэта першы год, калі ўзнікла такая праблема. За летні перыяд пытанне па-магчымасці будзе вырашана.

 

Кантэйнерныя пляцоўкі пабудаваны згодна будаўнічых норм і правіл, па-іншаму кантэйнеравоз не можа забраць смецце. На кантэйнернай пляцоўцы, якая на фота (ад рэдакцыі: фотаздымак аўтар крытычнай публікацыі накіраваў адміністрацыі УП ЖКГ), стаяць тры кантэйнеры для розных відаў адходаў. Негабарытныя, выкінутыя матэрыялы там не павінны знаходзіцца. На жаль, дабіцца правільнага карыстання кантэйнерамі мы не можам.

 

Прыбіранне пад'ездаў — гэта наша агульная бяда. Пад'езды і дваравыя тэрыторыі прыбіраюцца строга па графіку. Але існуе мноства пытанняў. Большасць жыхароў адносяцца з разуменнем, аднак ёсць і такія, хто цягне ў пад'езд брудны веласіпед, каляску ці ставіць ля сваіх дзвярэй брудны абутак і многае іншае…

 

Адміністрацыя УП ЖКГ прасіла б пры вы'яўленні фактаў, заяў, званкоў з нараканнямі на работу УП ЖКГ, перш чым выносіць на старонкі газеты інфармацыю (калі гэтага толькі не патрабуе "Закон аб друку") не ствараць негатыўнае, незаслужанае меркаванне аб рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а інфармаваць пра гэта кіраўніцтва раёна на планёрках па панядзелках або перадаваць нам у дыспетчарскую службу (працуе кругласутачна). Дырэктар і спецыялісты арганізацыі прымуць вашу інфармацыю ў любы час сутак. Хацелася б, каб вы асвячалі на старонках газеты не толькі меркаванні аднаго боку (з каментарыямі карэспандэнта), але і інфармацыю службы, што займаецца дадзенымі пытаннямі і цяжкасцямі, з якімі яна сутыкаецца штодзённа".

 

Не буду каменціраваць гэтае пісьмо ці штосьці аспрэчваць. Але, калі рэдакцыйная публікацыя ўсё ж дапамагла вырашыць хоць адну дробязную, але хвалюючую міярчан праблему, то гэта нядрэнна. Канешне, у многім можна пагадзіцца з прыведзенымі вышэй довадамі. Што тычацца работы са скаргамі, то ў адпаведнасці з законам "Аб зваротах грамадзян" (гл. 2, арт 9)  забараняецца "…перадаваць скаргі грамадзян у дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі (службовым асобам), дзеянні (бяздзеянні) якіх абскарджваюцца, за выключэннем выпадкаў, калі разгляд дадзенай катэгорыі зваротаў адносіцца да выключнай кампетэнцыі гэтых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый (службовых асоб)."  Вось таму рэдакцыя газеты накіравала запыт па крытычнай публікацыі не дырэкцыі камунальнай службы, а ў райвыканкам. Зазначу, што крытычны матэрыял быў апублікаваны не са слоў заявіцеля, а толькі пасля праверкі фактаў, выкладзеных у вуснай скарзе В. В. Кудраўцавай. Для гэтага і было праведзена апытанне (а не сход!) жыхароў горада, якія паведамілі і пра некаторыя іншыя хвалюючыя іх праблемы. Да таго ж, на гарадскіх вуліцах былі зроблены адпаведныя фотаздымкі. Хаця, сапраўды, можна папракнуць карэспандэнта, які папярэдне не выслухаў меркаванне работнікаў УП ЖКГ па ўзнятых пытаннях. Таму цяпер надрукавана амаль без скарачэння пісьмо, якое было даслана ў рэдакцыю газеты з УП ЖКГ. Такім чынам на старонках "раёнкі" змешчаны меркаванні абодвух бакоў. Рэдакцыя не бярэ на сябе ролю арбітра, а прадастаўляе магчымасць даць ацэнку сітуацыі намесніку старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Л. І. Лясовічу. Вось яго адказ:

 

"Пытанні, узнятыя ў газеце, маюць месца. Зіма сёлета выдалася працяглай, з моцнымі снегападамі, што паўплывала на стан тратуараў, якія з-за перападаў тэмпературы ў начны і дзённы час станавіліся слізкімі і цяжкапраходнымі.

Расчыстка горада ад снегу праводзілася па меры неабходнасці, і нярэдка ў начны час. У першую чаргу работнікі УП ЖКГ стараліся вызваліць ад лёду і снегу цэнтральныя вуліцы горада. Улічваючы экстрэмальныя ўмовы надвор'я камунальная служба тэхнічна і фізічна не паспявала выконваць сваю работу якасна і ў поўным аб'ёме. На асобных участках, у прыватнасці, па набярэжнай, вызваліць тратуары ад вады было немагчыма, бо тэхнічна не прадугледжаны яе сцёк. Неабходна адзначыць, што і гараджане не садзейнічалі якаснай ачыстцы гарадскіх тэрыторый ад снегу, пакідаючы свае аўтамабілі ў дварах і на праезнай частцы, што значна ўскладняла работу камунальнай тэхнікі.

 

Прапанова гараджан "аб устаноўцы кантэйнераў з пясчана-салявымі сумесямі ў дварах шматпавярховых дамоў" будзе разгледжана ў 2014 годзе.

Што да гары снегу на плошчы, то яна насыпаецца спецыяльна для дзяцей, і, пакуль не пачынаецца таянне, яны актыўна ёй карыстаюцца.

Кантэйнерныя пляцоўкі пабудаваны адпаведна будаўнічых норм і правіл так, каб кантэйнеравоз змог забраць смецце. На кантэйнернай пляцоўцы стаяць тры кантэйнеры для розных відаў адходаў: шкла, пластмасы, паперы. На жаль, камунальнікам даводзіцца вывозіць і выкінутыя на звалкі негабарытныя рэчы.

 

Як паказала практыка, ля могілкаў кантэйнеры для смецця лепш за ўсё ўстанаўліваць ля ўваходаў, каб не складзіравалі смецце на тэрыторыі.

Уборка пад'ездаў і дваравых тэрыторый праводзіцца строга па графіку. Заяў і скарг па гэтым пытанні ва УП ЖКГ не паступала. Аналізуючы стан пад'ездаў, неабходна адзначыць, што большасць жыхароў захоўвае парадак і чысціню, але ёсць прыклады, калі ў пад'езд выкідваюць смецце з кватэр, не прыбіраюць за сабой пасля правядзення рамонтных работ.

Адміністрацыя УП ЖКГ своечасова рэагуе на крытычныя заўвагі ў адрас камунальнай службы і гатова да вырашэння ўзнікаючых праблем".

Зімовыя праблемы ўжо засталіся ў мінулым. У горадзе-вясна, якая прынесла не толькі ажыўленне ў прыродзе, але і новыя клопаты для работнікаў камунальнай службы па навядзенні парадку ў райцэнтры, якіх ім дадаюць і мясцовыя жыхары, забруджваючы навакольную тэрыторыю розным смеццем, адходамі, хламам.

 

Э. БЛАЖЭВІЧ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar