Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Пытайцеся—адказваем » Правильно и цивилизованно
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
9-08-2013, 16:22 Пытайцеся—адказваем  ] • Правильно и цивилизованно   |  
 
Назва: Правільна і цывілізавана      

У Міёрскім сельсавеце налічваецца больш за 20 грамадзянскіх могілкаў. За ўсімі наладжаны догляд. Пахаванні ў Масеўцах, што ля дарогі Полацк-Браслаў, маюць добраўпарадкаваны выгляд. Пра гэта пастаянна клапоцяцца жыхары бліжэйшых вёсак і райцэнтра. Вясной арганізавана праводзяцца суботнікі па ўборцы і адвозцы смецця, летам тэрыторыя пастаянна абкошваецца. За кошт бюджэту сельвыканкама летась была часткова ўстаноўлена агароджа, падсыпаны з'езд з дарогі.

 

Здаецца, усё належнае робіцца ў памяць аб памерлых. А вось Яўгенія Уладзіміраўна Вараб'ёва з Наваполацка парадак на масеўскіх могілках раскрытыкавала. "Людзей хаваюць дзе каму ўздумаецца, — паведамляе яна ў лісце, адрасаваным старшыні Міёрскага сельвыканкама Г. В. Шынкевіч. — Тэрыторыя могілак перагароджана, месцаў для праходу не пакінута. Дабірацца да апошняга прыстанку блізкіх даводзіцца, дэманструючы акрабатычныя здольнасці".

 

Звычайна тыя, хто парушае правілы ўтрымання месцаў пахавання, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. У сувязі са скаргай Я. У. Вараб'ёвай праведзена камісійнае абследаванне могілкаў у Масеўцах. Пасля гэтага Галіна Васільеўна звярнулася ў рэдакцыю, каб растлумачыць сітуацыю, а заадно нагадаць усім, што існуюць правілы ўтрымання месц пахавання, якіх неабходна прытрымлівацца. Вось што яна расказвае:

 

— Тэрыторыя, прызначаная для могілак, павінна дзяліцца на сектары, якія разбіваюцца на рады для магілак. Хаваць памерлых трэба паслядоўна ў кожным радзе, тады дарожкі будуць прамыя, стане зручней хадзіць і знаходзіць неабходнае пахаванне.

Могілкі ў Масеўцах існуюць даўно, рэльеф мясцовасці — гарысты. Таму пракласці роўныя алеі, уздоўж якіх размяшчаліся б пахаванні, ужо няма ніякай магчымасці. Праходы не зусім зручныя, звілістыя, але яны ёсць. Аднак не ўсюды можна бесперашкодна прайсці да магілак, бо некаторыя грамадзяне самавольна павялічваюць памер участка для пахавання, абгароджваючы яго шпагатам. У першую чаргу гэта тычыцца тых, хто не так даўно пахаваў сваіх блізкіх. Яны зарэзервавалі сабе месц звыш устаноўленай нормы.

 

— Сапраўды, нярэдка даводзіцца бачыць, што ў кагосьці дзве-тры магілкі ўпрытык, а ў іншага — вялікая прастора, ды яшчэ агароджа. Якім чынам вызначаецца памер участка для пахавання?


— Тэрыторыя для пахавання ўзгадняецца з органамі мясцовай улады. Выдзяляецца яна бясплатна. Каб не бегаць па могілках, наведваючы бабулю ў адным месцы, а дзядулю ў іншым, заўсёды ўлічваецца той факт, што блізкіх трэба хаваць побач. Адпаведна памер участка вызначаецца такім чынам, каб гарантаваць пахаванне на ім памерлых пазней людзей з адной сям'і. У такім выпадку ён складае 2,3 метра ў даўжыню і 2 — у шырыню. З дазволу органаў мясцовага кіравання тэрыторыю можна павялічваць, але не больш чым на 10%. Для адзіночнага пахавання адводзіцца ўчастак 2,3х1,4.

Што да адлегласці паміж участкамі пахавання, па доўгім баку яна павінна складаць не менш за 0,5 метра, па кароткім-не менш за метр. Пры пахаваннях у два рады, верхні павінен адступаць ад ніжняга не менш чым на 0,5 м.

 

— Ці можна абгароджваць адведзеную тэрыторыю на могілках?

 

— Дазваляецца ўстаноўка металічных канструкцый (без выступаючых вострых частак) вышынёй да 40 сантыметраў па перыметры прадастаўленага ўчастка для пахавання.

 

— Акрамя таго, што нельга перавышаць устаноўлены памер участка для пахавання, што яшчэ варта ўлічыць, каб не ствараць перашкод на могілках?

 

— Трэба належным чынам даглядаць за кветнікамі і газонамі ля магілак, пастаянна добраўпарадкоўваць тэрыторыю, своечасова рамантаваць помнікі і надмагільныя канструкцыі. Па тым, у якім стане знаходзяцца месцы пахаванняў родных і блізкіх, вызначаюць узровень цывілізаванасці насельніцтва.

 

Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar