Марыя Мікалаеўна Зазнова з вёскі Малая Кавалеўшчына:
—Я ўжо двойчы чытала ў раённай газеце выступленне спецыяліста райвыканкама Ц. Самуля аб тым, што ў нашым населеным пункце зроблена артэзіянская свідравіна. Так, нейкія работы вяліся, аднак мы па-ранейшаму карыстаемся вадой з рачулкі Волта. У чым справа?
—Звесткі аб тым, што тут зроблена артэзіянская свідравіна, адпавядаюць сапраўднасці,—пацвярджае галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Цімафей Паўлавіч Самуль.—Прыняты да ведама неаднаразовыя звароты мясцовага насельніцтва, а таксама тое, што з гэтай жа сістэмы забяспечваецца вадой тутэйшай жывёлагадоўчая ферма. Старая шчыліна выйшла са строю і не магла быць адноўлена. Праектныя работы праведзены ў 2009 годзе, а будаўнічыя—сёлета. Для гэтага СВК “Чэрасы” ўзяў патрэбны крэдыт.
Цяпер заканчваецца пракладка новага водаправода да Малой Кавалеўшчыны, засталося “ўрэзацца” ў старую трасу. Вось толькі гэтыя работы вяліся з дапамогай тэхнікі райаграсервісу, якая часта ламалася. А таму справы ішлі марудна. І тым не менш артэзіянская вада хутка дойдзе да спыжыўцоў.