Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Пытайцеся—адказваем » "Горячий телефон"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-02-2015, 13:18 Пытайцеся—адказваем  ] • "Горячий телефон"   |  
 
Назва: "Гарачы тэлефон"      

"Горячий телефон" Прыямкі для вады — пагроза для колаў
Па вуліцы Кірава ў раёне бальніцы ўздоўж тратуара размешчаны прыямкі для сцёку вады, так званыя ліўнёўкі.
— Гэтыя прыямкі небяспечныя для вадзіцеляў і веласіпедыстаў, — сцвярджала жыхарка райцэнтра Ірына Іванаўна Быкава ў тэлефоннай размове. — Яны ніяк не абазначаны і нічым не закрыты. Трапіўшы ў ямку, веласіпедыст не толькі свой транспарт пашкодзіць, але і сам траўму можа атрымаць. Знаёмы вадзіцель мяняў кола ў сваім аўтамабілі пасля таго, як неспадзявана заехаў у адну з такіх ямак. Мы звярталіся ва УП ЖКГ з просьбай зрабіць бяспечнымі гэтыя месцы, але нам адказалі, што няма сродкаў.

 

Пасля размовы з жанчынай супрацоўнікі рэдакцыі адправіліся на вуліцу Кірава. Фотаздымак, зроблены ў якасці ілюстрацыі да матэрыялу, наглядна дэманструе, у якую сітуацыю можа трапіць вадзіцель, паркуючыся ля тратуара і не ведаючы пра незакрытыя ліўнёўкі глыбінёй больш за 20 см.
Зварот Ірыны Іванаўны рэдакцыя пераадрасавала ва УП ЖКГ. У адказе нам паведамілі, што работы па ачыстцы і частковым рамонце ліўнёвак па вуліцы Кірава праведзены.
Цяпер у вышэйназваным месцы прыямкі для сцёку вады "абясшкоджаны" металічным пакрыццём (на фота).


Убярыце прыбіральню
Віктар Альфонсавіч з Ідолта патэлефанаваў у рэдакцыю з просьбай звярнуць увагу на такую праблему.
— Клуб у нашай вёсцы знаходзіцца ля дарогі. Будынак адрамантаваны, а побач з ім — драўляная прыбіральня, якая сваім выглядам псуе навакольны пейзаж. Гэта прытым, што ніякай патрэбы ў такім збудаванні ўжо няма, — расказаў мужчына.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Тронькін запэўніў, што да канцы зімы збудаванне будзе ўбрана.

 

Падрыхтавала  Кацярына РЫНКЕВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar