Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Пытайцеся—адказваем » К анализам надо готовиться
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-02-2015, 09:57 Пытайцеся—адказваем  ] • К анализам надо готовиться   |  
 
Назва: Да аналізаў трэба рыхтавацца      

Мы прывыклі да патрабаванняў урачоў, што здаваць многія аналізы трэба з раніцы і нашча. Аднак, аказваецца, гэтага недастаткова. Як падрыхтавацца да медыцынскіх даследаванняў так, каб яны адлюстравалі сапраўдны стан арганізма?
(Са звароту ў рэдакцыю).

 

Гэтае пытанне мы пераадрасавалі намесніку галоўнага ўрача ЦРБ па медыцынскай частцы Святлане Васільеўне БІРУКОВАЙ. Вось яе кансультацыя:
— Пры правядзенні даследаванняў ва ўмовах стацыянару ўрачы ў кожным выпадку індывідуальна пракансультуюць хворых пра асаблівасці здачы аналізаў. А яшчэ іх можна задаць у райпаліклініцы, Дзісенскай паліклініцы, Язненскай участковай бальніцы, урачэбных амбулаторыях Даўгінава і Туркова. Кругласутачна дзейнічае клініка-дыягнастычная лабараторыя ў райцэнтры.


Сапраўды, да здачы аналізаў трэба падрыхтавацца. Так, кроў здаюць нашча, пры агульным даследаванні крыві — не раней, чым праз гадзіну пасля прыёму ежы; пры біяхімічным, на гармоны, імуналагічным — не менш за 8 і не больш за 14 гадзін голаду; на інфекцыі (экстрана) — пасля 4-6 гадзін устрымання; на халестэрын і іншыя параметры ліпіднага профілю, тэст на глюкозаталерантнасць — не менш чым праз 12 гадзін галадання. Хаця ваду піць можна.
Калі напярэдадні моцна перанервава-ліся, аналіз лепш перанесці на іншы дзень.


Нельга курыць за 1 гадзіну да даследавання.
Непажадана здаваць адразу пасля фізіятэрапіі, рэнтгенаграфіі, біапсіі і іншых інструментальных даследаванняў.
Пры патрэбе ў аналізе мачы напярэдадні пажадана не ўжываць садавіну і агародніну, якія могуць памяняць яе колер — буракоў, морквы. Не піце больш ці менш звычайнага, не прымайце мачагонныя прэпараты, антыбіётыкі і ўрасептыкі. Непажадана ўступаць у палавыя кантакты за 12 гадзін да збору мачы. Жанчынам не рэкамендуецца здаваць такі аналіз у час менструацыі.


Эндаскапію стрававода і страўніка робяць нашча, вячэраць напярэдадні не пазней за 19 гадзін і не спажываць газаўтваральную ежу — садавіну, агародніну, бульбу. А яшчэ не піць, не курыць, не чысціць зубы.
Мазкі, пасеў мачы і іншых матэрыялаў робяць пры праяўленні пярвічных прыкмет хваробы. А гэта не менш чым праз тры тыдні пасля неабароненага палавога кантакту (на захворванні, што перадаюцца палавым шляхам). Трэба паведаміць урачу, калі прымаеце антыбіётыкі. За суткі трэба ўстрымацца ад палавых кантактаў, у дзень здачы — не праводзіць туалет палавых органаў.
УЗІ брушной поласці праводзяць нашча, а за 2-3 дні не есці ўсё, што выклікае браджэнне,—чорны хлеб, малочныя прадукты, капусту, садавіну. Пры даследаваннях органаў малога тазу за гадзіну трэба выпіць 1 літр вады.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar