Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Паспорт оформляем заранее »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Пытайцеся—адказваем » Паспорт оформляем заранее
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

21-02-2015, 13:05 Пытайцеся—адказваем  ] • Паспорт оформляем заранее   |  
 
Назва: Пашпарт афармляем загадзя      

Паспорт оформляем заранее — Раней пашпарты выдавалі з 16 гадоў. Ці праўда, што цяпер гэты дакумент атрымліваюць у 14-гадовым узросце? Майму сыну 13 з паловай, напэўна, надышоў час падаваць заяву, куды можна звярнуцца, калі хлопчык зарэгістраваны па месцы жыхарства ў сельскай мясцовасці?

 

Адпаведна Указа №294 ад 03.06.2008 г. "Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь" пашпарт абавязаны мець кожны грамадзянін, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту. Дзеці, якім споўнілася поўных 13 (г.зн.13 гадоў + 1 дзень) дакументуюцца пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Прычым, калі на дзень падачы заявы яшчэ не споўнілася 14, пашпарт выдаецца бясплатна. Грамадзяне, зарэгістраваныя ў сельскай мясцовасці, падаюць заяву на выдачу пашпарта ў сельвыканкам па месцы жыхарства, а міярчане — у разлікова-даведачны цэнтр УП ЖКГ.


Не аформіўшы пашпарт дзіцяці ва ўстаноўлены тэрмін, вы пазбаўляеце яго магчымасці працаўладкавацца ў час летніх канікул, прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне, паступіць у навучальную ўстанову, атрымаць атэстат аб заканчэнні школы і г.д.
— Тэрмін дзеяння майго пашпарта заканчваецца ў ліпені 2017 года. У сакавіку сёлета я буду ўступаць у шлюб. Калі мне неабходна падаць заяву для абмену пашпарта ў сувязі са зменай прозвішча?
— Гэта неабходна зрабіць у бліжэйшы час пасля заключэння шлюбу, бо пасля аднаго месяца з дня перамены прозвішча пашпарт будзе з'яўляцца несапраўдным. Тэрмін вырабу новага дакумента — месяц, кошт — 90 тысяч рублёў (0,5 б.в.). Можна атрымаць яго ў паскораным парадку—праз 15 дзён з дня падачы заявы з дадатковай аплатай той жа сумы — 90 тысяч рублёў. 
— Кажуць, што пашпарт лічыцца сапраўдным яшчэ на працягу месяца пасля заканчэння тэрміну яго дзеяння. Гэта так?
— Няправільнае сцвярджэнне. Пашпарт лічыцца несапраўдным у выпадку заканчэння тэрміну яго дзеяння. Грамадзянін мае права менш чым за год да гэтага звярнуцца для яго абмену. Пражыванне без пашпарта ці па несапраўднаму дакументу пагражае папярэджаннем ці штрафам у памеры да 4-х базавых велічынь.


Алена РАКШНЯ, старшы інспектар групы
па грамадзянстве і міграцыі РАУС.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar