Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Пытайцеся—адказваем » Охват тем — широкий
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-02-2015, 16:15 Пытайцеся—адказваем  ] • Охват тем — широкий   |  
 
Назва: Ахоп тэм — шырокі      

У суботу, 21 лютага, "прамую лінію" праводзіў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.У. Гагалінскі. Ён адзначыў, што дзяжурства ля тэлефона і ў выхадны дзень выклікала добразычлівую цікавасць не толькі ў жыхароў раёна: было шэсць зваротаў, у тым ліку з Глыбокага і Полацка. Сярод найважнейшых — просьба дапамагчы паскорыць ліквідацыю запазычанасці райаграсэрвісу перад Глыбоцкім занальным архівам. А вось нібы асабістая праблема па дастаўцы мэблі з магазіна, толькі, пагадзіцеся, службы аказання экстраных транспартных паслуг у нас няма. Вядома, трэба вывучаць, наколькі яна запатрабаваная, колькі будзе каштаваць, а заказчыкі гатовы за яе плаціць.

 

Іншыя звароты патрабавалі толькі кансультацыі, абгрунтаваных адказаў. Напрыклад, для Віктара Уладзіміравіча, работніка аграрнай сферы, было крыху цяжкавата патлумачыць, як фарміруецца цана на плодаагароднінную прадукцыю ў магазінах. Значна прасцей адказаць, ці будзе адноўлены свінагадоўчы комплекс ва УП "Павяцце". Не, не будзе, бо пераабсталяванне старых памяшканняў пад новую тэхналогію патрабуе вялікіх сродкаў, таму прынята рашэнне размясціць у іх буйны рагаты статак, магчыма, у некаторых — нават дойнае пагалоўе.


Два пытанні паступілі наконт лёсу былога аэрадрома: чаму б не выкарыстаць яго плошчу пад сельгасугоддзі ці агароды? Гэта непажадана, бо верхні ўрадлівы слой глебы там зняты перад укладкай бетонных пліт, пад іх навезена пясчана-цэментавая сумесь. Таму найбольш рацыянальным выкарыстаннем бачыцца цяперашняе — для вырошчвання лясных наса-джэнняў.


Як аказалася, не забыта міярчанамі даўняе абяцанне цяпер ужо былога губернатара замест аэра-дрома стварыць верталётную пляцоўку. І яно ў цяперашніх умовах нерэальнае: які інвестар возьмецца за рэалізацыю загадзя неакупнага праекта?
— Як было не пацікавіцца, што цяпер хвалюе кіраўніка агранамічнай службы раёна? 


 Сёлетняя зімоўка — экстрэмальная для азімых культур, — адзначыў Віктар Уладзіміравіч, — магчыма пашкоджанне і нават гібель пасеваў жыта і пшаніцы на значных плошчах. Гэта патрабуе падрыхтоўкі насеннага матэрыялу яравых збожжавых. Гаспадаркі маюць яго больш за 3200 тон з улікам страхавога фонду, гэтага дастаткова пры любых сітуацыях. Аднак нельга забываць пра ўмовы захоўвання, падрыхтоўку да сяўбы, сортаабнаўленне, завоз эліты.


Падрыхтаваў  Леанід МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar