ГАИ экзамены подкорректировали »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Пытайцеся—адказваем » ГАИ экзамены подкорректировали
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

20-05-2015, 11:06 Пытайцеся—адказваем  ] • ГАИ экзамены подкорректировали   |  
 
Назва: ДАІ экзамены падкарэкціравала      

ГАИ экзамены подкорректировали У СМІ з’явіліся звесткі аб зменах пры здачы кваліфікацыйных экзаменаў у Дзяржаўтаінспекцыі. Расказаць пра іх папрасілі нашы чытачы. А рэдакцыя за каментарыямі звярнулася да інжынера-інспектара міжраённай рэгістрацыйна-экзаменацыйнай групы аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС Віктара Мар'янавіча БУКІСА. Вось яго адказ: 

 

— Сапраўды, з 26 красавіка гэтага года парадак прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі крыху памяняўся. Аднак гэта не адносіцца да колавых трактараў.


Змяненняў няшмат, у асноўным яны тычацца паўторнай здачы экзаменаў, выкарыстання навігатара ў час практычнага ваджэння і разгляду паўторнай апеляцыі.
Як і раней, экзамен складаецца з двух этапаў, першага — тэарэтычнага, а пры яго здачы і практычнага, які пачынаецца спачатку на аўтадроме, а потым працягваецца па горадзе.


Цяпер курсант, які здаў тэарэтычны экзамен, дапускаецца да здачы практычнага на працягу шасці месяцаў (раней на гэта давалі толькі тры месяцы). Калі за гэтыя паўгода выпрабаванне па ваджэнні не будзе пераадолена, зноў давядзецца вяртацца да тэорыі.


Экзамен можа быць прызначаны паўторна як мінімум праз 6 дзён, пачынаючы з наступнага дня пасля няўдалай спробы. Аднак для асоб, якія не здалі тэарэтычны экзамен або адзін з этапаў практычнага экзамену з трэцяй і наступных спроб, паўторны экзамен прызначаецца не раней чым праз 30 дзён.
У выпадку непрадстаўлення экзаменацыйнай карткі па тэарэтычным і практычным экзаменах у рэгістрацыйна-экзаменацыйнае падраздзяленне для атрымання вадзіцельскага пасведчання на працягу трох гадоў, тэарэтычны і практычны экзамены прызначаюцца зноў.


Новыя правілы дазваляюць пры прыёме практычнага экзамену на другім этапе выкарыстоўваць радыёэлектроннае прыстасаванне для навігацыі (навігатар). Рашэнне аб выкарыстанні навігатара прымаецца старшынёй камісіі па ўзгадненні з членамі камісіі (экзаменатарамі). Выпрабавальны маршрут уносіцца ў навігатар перад пачаткам прыёму экзамену.
Апеляцыю можна падаваць толькі раз. Паўторная не разглядаецца, адразу вяртаецца экзаменуемаму.
 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar