Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Пытайцеся—адказваем » О льготах и не только
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-06-2015, 13:48 Пытайцеся—адказваем  ] • О льготах и не только   |  
 
Назва: Пра льготы і не толькі      

Па запыту чытачоў нашай газеты рэдакцыя звярнулася да інжынера "Белтэхагляду" М.С. МІЛТО патлумачыць, якія льготы пры аплаце за выдачу дазволу на допуск транспарта да ўдзелу ў дарожным руху маюць пенсіянеры.

 

—Іх маюць не толькі пенсіянеры, —адзначыў Мікалай Сямёнавіч.—Падатковы кодэкс сведчыць, што дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху пры тэхаглядзе плаціцца па стаўцы, паніжанай на каэфіцыент 0,5 у адносінах аўтамотатэхнікі, уласнікам якой з'яўляецца пенсіянер па ўзросце, інвалід першай і другой груп пры наяўнасці медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае іх годнасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, маламернымі суднамі (за выключэннем выпадкаў, пры якіх прадугледжана іх поўнае вызваленне ад уплаты дзяржпошліны).

 

Але для гэтага абавязкова неабходна прадаставіць ксеракопіі медыцынскай даведкі і пенсійнага пасведчання.
Нагадаю, што за легкавы аўтамабіль дазволенай масай не больш за 1,5 тоны стаўка дзяржпошліны для фізічных асоб прадугледжана ў 3 базавыя велічыні, а гэта пры БВ у 180 тыс рублёў—540000 руб., масай да дзвюх тон—6 БВ (1080000 руб.), да трох —8 БВ (1440000).


Майце на ўвазе і наступнае: легкавыя аўтамабілі з тэрмінам выпуску да 10 гадоў праходзяць тэхагляд праз два гады, як і прычэпы да легкавікоў дазволенай максімальнай масай не больш за 0,75 тоны (для іх стаўка пошліны для фізічных асоб складае 2 БВ ці 360000 рублёў). Старэйшыя легкавікі і прычэпы трэба прад'яўляць для агляду штогод.
Праз два гады праводзіцца тэхагляд двухколавай тэхнікі незалежна ад года выпуску, пры тым дзяржпошліна за матацыкл, квадрацыкл складае дзве базавыя велічыні, а за мапед яна зусім не прадугледжана, толькі для гэтага транспарта трэба абавязкова мець ксеракопію тэхпашпарта.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar