Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Пытайцеся—адказваем » Интернет "глючит": кто виноват и что делать
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-10-2015, 14:32 Пытайцеся—адказваем  ] • Интернет "глючит": кто виноват и что делать   |  
 
Назва: Інтэрнэт "глючыць": хто вінаваты і што рабіць      

Згодна з новаспечанай народнай мудрасцю, самае шкоднае для нервовай сістэмы—марудны інтэрнэт. І тут цяжка не пагадзіцца. Калі чарговая серыя любімага серыяла загружаецца на працягу 10 хвілін і ніяк не "адчыняюцца" новыя фотаздымкі на стужцы навін у сацыяльнай сетцы, запас цярплівасці лопаецца і 
ў адрас "глючнага" інтэрнэта гучаць самыя шчырыя праклёны. Іншая справа, калі з хуткасцю ўсё ў парадку, тады вандроўка па інфармацыйных і забаўляльных сайтах прыносіць толькі задавальненне. Забяспечыць абанентаў якасным і хуткім інтэрнэтам—адна з асноўных задач раённага вузла электрасувязі. 

Интернет "глючит": кто виноват и что делать Згодна з новаспечанай народнай мудрасцю, самае шкоднае для нервовай сістэмы — марудны інтэрнэт. І тут цяжка не пагадзіцца. Калі чарговая серыя любімага серыяла загружаецца на працягу 10 хвілін і ніяк не "адчыняюцца" новыя фотаздымкі на стужцы навін у сацыяльнай сетцы, запас цярплівасці лопаецца і ў адрас "глючнага" інтэрнэта гучаць самыя шчырыя праклёны. Іншая справа, калі з хуткасцю ўсё ў парадку, тады вандроўка па інфармацыйных і забаўляльных сайтах прыносіць толькі задавальненне. Забяспечыць абанентаў якасным і хуткім інтэрнэтам — адна з асноўных задач раённага вузла электрасувязі. 

 

— Як правіла, выбіраюць пакет паслуг, куды ўваходзяць тэлебачанне і інтэрнэт. Большасць абанентаў аддае перавагу безлімітным тарыфным планам,—расказвае начальнік РВЭС Раман Пухальскі.—У паловы карыстальнікаў хуткасць, якую вытрымліваюць медныя абаненцкія лініі, большая за 10 Мбіт/с. Гэта залежыць ад некалькіх фактараў. Першаступеннае значэнне мае адлегласць абанента ад сеткі вузла перадачы дадзеных. Таму не заўсёды можам прапанаваць тарыфны план з высокай хуткасцю. Да прыкладу, у сельскай мясцовасці для работы стацыянарных тэлефонаў раней пракладвалі кабелі, праз якія не могуць перадавацца высокахуткасныя сігналы. Паступова замяняем іх на сучасныя. Гэта патрабуе значных фінансавых затрат. Увогуле, сур’ёзных праблем з прадастаўленнем паслугі няма. Пытанні вырашаюцца. 

Раман Феліксавіч заўважае, што якасць работы інтэрнэту вызначаюць не толькі тэхнічныя ўмовы. Хуткасць перадачы інфармацыі залежыць ад загружанасці веб-сервера і ліній перадачы дадзеных. Да прыкладу, калі ўвесці ў пошукавай сістэме пэўны фільм, з'явіцца шмат адрасоў магчымага прагляду. Аднак на кожным будзе свая хуткасць—большая ці меншая. Гэта значыць, на сайце, які працуе марудна, у гэты момант "завісае" шмат карысталь-нікаў. Даволі часта прычынай нізкай хуткасці і збояў становяцца вірусы, што трапляюць у камп'ютар праз "сеціва". Таму карыстальнікам трэба сачыць за "чысцінёй" аперацыйнай сістэмы. Здараецца, непаладкі выклікаюць тэхнічныя работы на сетцы, што, як правіла, праводзяцца ў начны час. Падобныя наступствы хутка ліквідуюцца. Варта нагадаць і пра бераж-лівае абыходжанне з абсталяваннем. Завышаная нагрузка карысці не прынясе, а адыходзячы з дому трэба абавязкова адключаць тэхніку ад электрычнай сеткі. Пра перабоі ці выхад са строю тэлефона, тэлебачання ці інтэрнэту можна паведаміць па нумарах службы тэхнічнай падтрымкі 123 і бюро рамонту—108.


Цяпер  у сельскай мясцовасці дзейнічаюць 23 вузлы перадачы дадзеных з радыусам распаўсюджання сігнала 2-3 км. Сёлета запушчана сетка ў Новым Пагосце і Наў-гародах, да канца года магчымасць падключаць інтэрнэт з'явіцца ў Волкаўшчыне. Гэтай паслугай жыхары аграгарадкоў і вёсак раёна, згодна з сацыяльным стандартам, забяспечаны, аднак пра "ўсюдыіснасць" інтэрнэту на Міёршчыне не скажаш. У раёне засталося 4 станцыі, на якіх пакуль няма вузлоў перадачы дадзеных. Абанентаў там няшмат, у большасці гэта людзі сталага ўзросту. Мэтазгоднасць "абнаўлення" станцый  павінна вызначыць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і верагоднасць станоўчага адказу пад сумненнем. 


У асноўным жа падключэнне да інтэрнэту складанасцей не выклікае. Заява ад будучага абанетна—вывучэнне тэхнічных умоў спецыялістамі—заключэнне дагавору і, калі ласка, выхад у "сусветную павуціну" адчынены. Прычым жыхарам раёна не абавязкова прыязджаць у Міёры. Вырашыць усе пытанні можна па тэлефоне і праз пошту. Трэба заўважыць, што для азнаямлення з навінамі, пошуку даведачнай інфармацыі і скачвання невялікіх файлаў  будзе дастаткова хуткасці ў 2-3 Мбіт/с. Для якаснага прагляду фільмаў онлайн—ад 4 Мбіт/с і вышэй. 


Сёлета ў Міёрах укараняецца новая тэхналогія GPON. Да канца года ёй змогуць карыстацца 500 абанентаў. Тэхналогія мае на ўвазе замену састарэлых медных кабеляў на больш  прагрэсіўныя оптавалакновыя, што валодаюць значна большай прапускной здольнасцю. Кабель пракладваецца непасрэдна ў кватэру абанента, што гарантуе пастаянную хуткасць доступу ў інтэрнэт, якая будзе дасягаць 100 Мбіт/с, і выключае збоі ў рабоце з-за перагрузкі сеткі. У 2016-м го-дзе плануецца "перавесці" на GPON Дзісну, а у 2017-2018 гадах, магчыма, тэхналогія адправіцца ў прыватны сектар і сельскую мясцовасць. 


 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar