Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Рэлігія » Живут в памяти
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-10-2012, 11:13 Рэлігія  ] • Живут в памяти   |  
 
Назва: Жывуць у памяці      

Живут в памяти 2 лістапада — Дзяды

Мы абавязкова стараемся да 1 і 2 лістапада, калі хрысціяне адзначаюць Дзень Усіх Святых і Дзень успаміну памерлых, прывесці ў парадак магілы родных, блізкіх, і нават тыя, што размешчаны побач, пра якія ніхто не клапоціцца, бо сваякі памерлі, выехалі ці проста не турбуюцца. У храмах у гэтыя дні мы молімся за тых, хто ўжо адышоў у вечнасць і не мае ніякага зямнога клопату, а дома ўзгадваем пра іх сваім дзецям і ўнукам, як і яны некалі апавядалі нам пра сваіх памерлых бацькоў, дзядуль і бабуль, сваякоў і знаёмых. І так паўтараецца з пакалення ў пакаленне. Здаўна людзі верылі, што душы продкаў будуць мець супакой, калі пра іх памятаюць жывыя. Але не менш гэта патрэбна і самім жывым, якія, запаліўшы на могілках свечкі, разважаюць пра будзёнае і вечнае, і спадзяюцца, што праз гады, калі пакінуць зямлю, іх дзеці ці ўнукі прыедуць на могілкі, запаляць свечкі...

 

У першыя дні лістапада мы асабліва ўшаноўваем святароў і духавенства. Шмат іх, адданых хрысціянскай веры, служэнню Богу і людзям, было ў нашай мясцовасці. У гэтым ліку і ксёндз Міёрскай парафіі Уладас Пятрайціс, які на працягу 17 гадоў служыў у Міёрскім касцёле: адпраўляў святую Імшу, хрысціў, шлюбаваў, адраджаў веру і вёў нас да Бога. Сёлета 9 мая на 57 годзе жыцця адышоў святар у вечнасць, і  Дзень ушанавання Усіх Святых і Дзень ушанавання памерлых ён у гэтым годзе ўжо сустрэне на Нябёсах. Яго смерць стала сапраўднай стратай для большасці былых парафіян, а перш за ўсё для вернікаў з Міёр і бліжэйшых населеных пунктаў. Быў ён таленавітым пастырам, здольным арганізатарам, неардынарным чалавекам і, можна ўпэўнена сцвярджаць, знакавай асобай нашага часу. Няпростае жыццё ксяндза, з яго цвёрдай верай і светлай надзеяй, з любоўю да кожнага чалавека, і нават яго смерць апавядаюць нам пра штосьці вельмі важнае, што не кожны прыкмячае, іншы раз стараецца адштурхнуць, не ўспрымае як патрэбнае. Да канца жыцця ксёндз заставаўся верным хрысціянскаму і святарскаму пакліканню сваімі справамі і пачынаннямі. Зрабіў ён па адраджэнні духоўнасці на Міёршчыне нямала, чым і заслужыў вялікі аўтарытэт у грамадстве.

 

Святар Уладас Пятрайціс не шкадаваў сябе дзеля іншых, і так было аж да апошняй хвіліны жыцця, калі ён, не звяртаючы ўвагі на праблемы са здароўем, актыўна займаўся падрыхтоўкай да святкавання стагоддзя касцёла ў Іказні. І сам нястомна працаваў поплеч з іншымі. Ён не толькі вельмі любіў жыццё, але і аддаваў сваю энергію і дабрыню іншым. Многім помніцца яго прастата ў зносінах, пачуццё гумару і ўменне знайсці падыход да кожнага чалавека, незалежна ад грамадскага статусу, месца работы, звычак, “капрызаў” характару. Прыцягвала, адчыняла сэрцы людзей яго пастаянная шчырая ўсмешка на твары. Ён умеў вырашаць самыя складаныя справы, быў апантаным у здзяйсненні добрых задумак. Святар любіў кветкі, вырошчваў птушак, захапляўся рыбалоўствам, цудоўна разбіраўся ў класічнай музыцы, спяваў і проста ўмеў радавацца прыгажосці жыцця. Не ўсе разумелі важнасць яго спраў, у тым ліку і многіх напрамкаў пастырскай работы, а таму нярэдка пярэчылі новым пачынанням. Але ксёндз маўкліва пераадольваў цяжкасці, якія, між тым, пакідалі глыбокія раны на яго сэрцы. Хаця святар быў родам з Літвы, але вельмі любіў Беларусь, асабліва Міёршчыну, а таму і быў пахаваны ў тутэйшай мясцовасці. Мы, парафіяне, удзячны яму і за аднаўленне Міёрскага касцёла, і за тое, што многім дапамог прыкмеціць Божае святло пасля працяглай ночы атэізму. Нават не хочацца верыць, што не ўбачым яго шчырай усмешкі, не пачуем яго простых і такіх мудрых разважанняў.

 

А. СВЯТАПОЛЬСКАЯ.

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar