Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Рэлігія » В свете Вифлеемской звезды
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
11-01-2013, 11:53 Рэлігія  ] • В свете Вифлеемской звезды   |  
 
Назва: У святле Бэтлеемскай зоркі      


В свете Вифлеемской звезды
У дванаццаты раз 3 студзеня ў Міёры з’ехалася моладзь з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі, каб праслаўляць Божае нараджэнне. 

Супала мерапрыемства з урачыстасцю Святога Імя Езуса. Прыбыло на конкурс-фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”  восем парафій: Варапаева, Дзеркаўшчына, Паставы, Удзела, Браслаў, Мосар, Шаркаўшчына і самі міярчане. Пасля ранішняй службы ў касцёле вернікі накіраваліся ў РДК.

 

Пачаўся фестываль малітвай і інструментальнай кампазіцыяй дуэта ў складзе Вячаслава Адзінца і Сяргея Матэленка, выкладчыкаў школы мастацтваў. Пробашч-дэкан парафіі Унебаўзяцця Насвяцейшай Панны Марыі Крыштаф Міянкіна сардэчна вітаў гасцей і гледачоў. Ён прыгадаў словы Святога Паўла: “Хто спявае на хвалу Божую, той двойчы моліцца”, выраз так дарэчы падыходзіць і да фестывалю. Крыху пазней да ўдзельнікаў фестывалю далучыўся ксёндз-біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін.

В свете Вифлеемской звезды Вядучыя Ірына Качан і Аляксандр Ражанскі прадставілі журы, у склад якога ўваходзілі Зінаіда Пучкоўская, Іна Сапун, Наталля Барыла і ксёндз Ежы Моцунь.

Трэба адзначыць, што ўзровень конкурсу за сваю гісторыю значна вырас і набыў папулярнасць. Гучалі не толькі спевы на беларускай, але і на польскай мовах, разнастайныя жанры — інструментальная кампазіцыя, сола, дуэт, гурты. Вядомыя калядкі падпявалі гледачы, а выступоўцаў шчодра ўзнагароджвалі апладысментамі. Спевы краналі самыя тонкія струны душы.

 

У невялікіх перапынках паміж выступленнямі вядучыя праводзілі розныя конкурсы, забавы дазвалялі няспешна падрыхтавацца наступным спевакам і павесяліць гледачоў.

Пасля смачнага абеду зала зноў запоўнілася. З канцэртам выступіў беларускі бард Алесь Каноцкі.

 

 

 

 

 

В свете Вифлеемской звезды З хваляваннем канкурсанты чакалі падвядзення вынікаў. У намінацыі “гурты” найвышэйшая адзнака пастаўлена моладзі з Шаркаўшчыны, другое месца занялі “Ізумруды” з Дзеркаўшчыны, а трэцяе — мясцовае трыа гітарыстаў у складзе Паўла Валеўкі, Дзмітрыя Ляшука і Андрэя Ражанскага. У сольных выступленнях свае прызёры: 1. Эліна Пілат (Браслаў), 2. Таццяна Ікановіч (Дзеркаўшчына), 3. Яўгенія Баговіч (Міёры) свой поспех падзяліла з Кацярынай Шафіровіч (Варапаева). Лепшымі дуэтамі фестывалю прызнаны з Пастаў Марта Шуцілава і Роберт Урбан, з Удзела — Вікторыя Раманчук і Аксана Шымко, а выступленне дзяўчат з Мосара Алёны і Аляксандры Губскіх адзначана “за арыгінальнасць”. Пераможцам і прызёрам уручаны граматы і каштоўныя падарункі, а астатнія канкурсанты дадому вярталіся не з пустымі рукамі, таксама атрымалі за ўдзел памятныя ўзнагароды.

 

За падтрымку ў правядзенні фестывалю ксёндз-пробашч Крыштаф Міянкіна выказаў падзяку вернікам мясцовай парафіі, ксяндзу-біскупу Уладзіславу Бліну, ксяндзам Паўлу Самсонаву і Вячаславу Барку, парафіяніну Чаславу Сіповічу.

Закончыўся чарговы фестываль, прысутныя атрымалі бласлаўленне ад біскупа і станоўчыя эмоцыі ад цёплай каляднай атмасферы. Несумненна, добрая традыцыя і ў наступным годзе збярэ ў нашым гарадку моладзь, якая праславіць нараджэнне Езуса мілагучнымі спевамі.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar