Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Рэлігія » Если подаёте записку в храме
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
2-02-2013, 07:20 Рэлігія  ] • Если подаёте записку в храме   |  
 
Назва: Калі падаяце запіску ў храме      

Если подаёте записку в храме У храме, як і ўсюды, існуюць свае правілы. Але ведае іх далёка не кожны. Напрыклад, як падаць запіску? Царкоўная запіска — разавы памінальнік. Яна такая ж важная, як і спецыяльны памінальнік — кніжачка, куды ўпісаны для памінання імёны жывых і памерлых. Яе ўносяць на алтар і чытаюць падчас Боскай літургіі перад святым пасадам. Але лепш за ўсё купіць памінальнік. Яго потым можна забраць назад і захоўваць дома ля абразоў.

 

У запісках, якія падаюць для памінання, пішуць толькі імёны тых, хто хрышчоны ў праваслаўнай веры. Іх трэба падаваць да пачатку літургіі. Лепш зрабіць гэта вечарам або раніцай, пакуль служба яшчэ не пачалася.

Упісваючы імёны жывых і памерлых, памінайце іх са шчырым пажаданнем ім дабра, старайцеся ўспомніць таго, каго пішаце. Гэта ўжо сама па сабе малітва. Дарэчы, пісаць трэба ў родным склоне (каго?) Першымі назавіце імёны святароў, якіх памінаеце, прычым указвайце сан. Калі гэта запіска аб здароўі, то далей пішыце сваё імя, родных і блізкіх. Яны павінны быць поўнымі, у царкоўным напісанні (Аляксандра, а не Сашы). Пры гэтым не ўказваюцца прозвішчы, імя па бацьку, званні і ступені роднасці. Дзіця да сямі гадоў узгадваецца як немаўля.

 

Калі хочаце, у запісках аб здароўі можна перад іменем паставіць: “хворага”, калі чалавек хварэе, “воіна”, “вандроўніка”, “зняволенага”. Але не пішуць “заблудлы”, “зацяты”. У гэтую запіску можна ўнесці ўсіх, каму мы жадаем не толькі здароўя, але і выратавання. І калі мы молімся за чалавека, які зрабіў шмат зла, то звяртаемся да Бога з просьбай , каб той змяніў свае намеры.

 

І за жывых, і за памерлых можна падаць запіску на праскамідыю. Падчас такога памінання з простых прасфор выцягваюцца часткі за кожнае імя, напісанае вамі. Абедня (Літургія) уключае ў сябе і праскамідыю, і асаблівую малітву перад пасадам, калі ўслых агучваюць імёны, за якія былі выцягнуты часткі на праскамідыі. Дарэчы, яна і абедня — самыя важныя спосабы малітвы за жывых і памерлых.

 

Аб здароўі можна заказаць малебен. Гэта асаблівае богаслужэнне, пры якім просяць у Госпада, Багародзіцы, святых міласці або дзякуюць за даброты (падзячны малебен). Звычайна яго праводзяць пасля Літургіі, але можна і перад ёй. Грамадскія робяць у дні храмавых святаў, на Новы год, перад пачаткам навучальнага года, пры стыхійных бедствах, пры эпідэміях і інш.

Запіска на малебен аб здароўі пачынаецца напісаннем васьміканцовага крыжа з указаннем, якому святому ён узносіцца. Затым пералічваюць імёны тых, за каго хочаце памаліцца. Абавязкова ўдакладніце, вадасвятны малебен (асвячаецца вада, якую потым раздаюць вернікам) або звычайны.

 

І за жывых (асабліва цяжка хворых), і за памерлых можна заказаць Саракавуст. Гэта штодзённае памінанне, якое робіцца ў царкве на працягу сарака дзён. Можна яго заказваць на паўгода або год. У некаторых храмах і манастырах прымаюць запіскі на вечнае памінанне.

У запісках аб спачыну памерлы на працягу сарака дзён узгадваецца як “новаспачылы”. Гэта трэба ўказваць. Перад імем можна пісаць “забіты”, “воін”, “незабыўны”. Тут пішуць імёны памерлых родных, знаёмых, добразычліўцаў і ўсіх, хто дарагі нам.

 

Падчас паніхіды моляцца толькі за памерлых. Звычайна яна ідзе пасля малебна па просьбе вернікаў, а таксама ва ўстаноўленыя царквой дні: на Радуніцу або ў бацькоўскія субботы — Троіцкую, Дзімітрыеўскую, 2-ю, 3-ю і 4-ю суботы Вялікага паста. Паніхіды можна рабіць над памерлымі, але яшчэ не пахаванымі. Іх прынята замаўляць на трэці, дзявяты і саракавы дзень пасля смерці, у дні нараджэння, імянін і смерці.

У праваслаўных памерлых хаваюць на трэці дзень пасля смерці. Перад гэтым адбываецца адпяванне.  За памерлага заказваюць саракавуст аб супачынку.

 

Па матэрыялах друку.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar