В ожидании Божьего Рождения »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Рэлігія » В ожидании Божьего Рождения
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

3-12-2013, 15:48 Рэлігія  ] • В ожидании Божьего Рождения   |  
 
Назва: У чаканні Божага Нараджэння      

В ожидании Божьего Рождения
28 лістапада ў праваслаўных пачаўся адзін з самых строгіх пастоў, які папярэднічае вялікаму святу Божага Нараджэння. Завершыцца ён на Куццю — 6 студзеня. Каб "ачысціць цела" вернікі ў гэты перыяд адмаўляюцца ад мяса, а ў асобныя дні нават і ад  алею, рыбы. Для дзяцей, старых і хворых людзей, цяжарных і кормячых жанчын правілы посту паслабляюцца. Аднак царква сцвярджае, што абмежаванне ў ежы без пакаяння і ўдзелу ў богаслужэннях — гэта не пост, а толькі дыета. Паўсядзённая малітва і наведванне царквы, чытанне Святога Пісання і хрысціянскай рэлігійнай літаратуры спрыяюць ачышчэнню душы. Неабходна ўстрымацца ад забаўляльных мерапрыемстваў,  супрацьстаяць шматлікім  спакусам і грахоўным памкненням, не рабіць зла, не асуджаць акружаючых, дапамагаць тым, хто мае патрэбу.

 

Варта ведаць, што па прадпісаных Царквой правілах падчас посту муж і жонка павінны адмовіцца ад  інтымных зносін. Устанаўліваюцца абмежаванні і ва ўжыванні алкагольных напояў. Калі хтосьці знаходзіцца ў сварцы або трымае на кагосьці гнеў, то ў перыяд посту неабходна абавязкова памірыцца, бо грахі гонару, асуджэння, нянавісці  і злосці пазбаўляюць таго, хто пасціцца, усяго плёну.

 

Каталіцкая Царква распачала пост 1 снежня, а закончыцца ён 24 снежня. Гэты перыяд католікі называюць Адвэнтам, што перакладаецца з лацінскай мовы як "чаканне". На працягу 4 тыдняў штодзённа ва ўсіх касцёлах перад усходам сонца будуць праходзіць Святыя Імшы, якія называюцца Раратнімі. У касцёле ўстанаўліваецца вялікая свечка, якая сімвалізуе вобраз Найсвяцейшай Панны Марыі — менавіта яе ўшанаванню надаецца ў гэты перыяд асаблівае значэнне. Агонь свечкі параўноўваецца з ранішняй зоркай, што папярэднічае ўзыходу сонца: Божая Маці з'яўляецца тым праменьчыкам, які прадвяшчае нараджэнне Збаўцы. Да таго ж, Дзева Марыя дае нам прыклад душэўнай і цялеснай прыгажосці, чысціні і пакорлівасці, да якіх трэба кожнаму імкнуцца і жыць адпаведна запаветам Божым. Гледзячы на Марыю — Маці Ісуса Хрыста, звяртаючыся да яе з малітвамі, вернікі павінны імкнуцца, асабліва ў час Адвэнту, перамагчы свае слабасці і грахі.

 

В ожидании Божьего Рождения
Кожная раратная Імша ў каталіцкім касцёле па даўняй традыцыі праходзіць  з удзелам дзяцей, якія трымаюць у руках свечкі, што таксама выклікае шматлікія асацыяцыі. А яшчэ на працягу посту ў касцёле паступова запальваюць чатыры свечкі (штотыднёва па адной). Паступовае ўзмацненне святла з набліжэннем Нараджэнны Хрыстова сведчыць пра выцясненне цемры грахоў Святлом Збаўцы, якое нясе мір, веру, надзею і любоў. Сплеценыя ў вяночкі зялёныя яловыя галінкі сімвалізуюць вечнасць жыцця і  бясконцую Божую міласць.

 

І праваслаўныя, і каталіцкія святары заклікаюць хрысціян у дні чакання свята стварыць належную атмасферу посту не толькі ў сем'ях, але і ў грамадскіх месцах, у працоўных калектывах. А чаму б і не? Дабрыня, спагадлівасць, прыветная ўсмешка, дабрачыннасць — яны павінны быць паўсядзённымі, як хлеб на нашым стале.

 

На здымках: на Раратнай Імшы ў Міёрскім касцёле.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar