Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Рэлігія » "Дзяды"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Жнівень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
1-11-2014, 11:35 Рэлігія  ] • "Дзяды"   |  
 
Назва: Дзяды      

"Дзяды" 2 ЛІСТАПАДА — ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

Зносіны з блізкімі не перапыняюцца нават пасля іх смерці. Мы іх часта ўспамінаем, наведваем месцы апошняга прыстанку і молімся за супакой душ у храмах.  Дзяды — свята беларускага народнага каляндара, звязанае з памінаннем продкаў. Адзначаліся яны некалькі разоў на год, але галоўныя — Восеньскія Дзяды, прыпадаюць на лістапад — час заканчэння земляробчага сезона. У гэты дзень памінаюць усіх продкаў, незалежна ад месца іх пахавання. 


Даўней перад Дзядамі прыбіралі дома, мыліся ў лазні, дзе пакідалі вядро з чыстай вадой і венік для душ продкаў. Жанчыны гатавалі разнастайныя стравы. За сталом збіраліся не толькі блізкія, запрашалі сваякоў, суседзяў, нават жабракоў. Перад тым, як сесці вячэраць, гаспадар чытаў малітву і тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчыняў вокны і дзверы і клікаў па імёнах продкаў.


Стравы на стале маглі быць разнастайнымі, але іх колькасць абавязкова няцотная і не менш за пяць. Памінальная вячэра доўжылася доўга, усе паводзілі сябе стрымана. Узгадвалі лепшае пра сваіх памерлых блізкіх і сваякоў, пра тыя ўчынкі, якімі можа ганарыцца не адно пакаленне гэтага роду, словы і наказы, мудрыя парады. Пачыналася размова з аповеда пра самага старэйшага продка.

 

Таксама на Дзяды наведвалі могілкі.
Да гэтага дня прымеркавалі свае дні памяці і асноўныя хрысціянскія канфесіі. У праваслаўных гэта Дзімітраўская бацькоўская субота, якая прыпадае сёлета на 1 лістапада. Как памянуць сваіх блізкіх царкоўна, неабходна прыйсці ў храм, перадаць запіскі з імёнамі спачылых, якія пры жыцці былі хрышчоныя, і паставіць свечку да Распяцця, на спецыяльны столік, які называецца "канун", як сімвал нашай малітвы і вечнай памяці.
У малітве ўгадаваюць памерлых 2 лістапада і вернікі каталіцкай парафіі.


Раней усіх неабходных рытуалаў на Дзяды прытрымліваліся з году ў год, паступова перадаючы ўсю інфармацыю дзецям і ўнукам. Такі вопыт важны для кожнай сям'і і цяпер, каб умацоўваць сваяцкія сувязі, што асабліва каштоўна ў наш век мітусні і недахопу часу, калі зносіны зводзяцца ў лепшым выпадку да тэлефоннага званка. А гэтыя спрадвечныя традыцыі дапамагаюць захоўваць павагу да продкаў, перадаваць памяць пра старэйшае пакаленне малодшаму, з павагай ставіцца да інстытута сям'і і радства.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar