Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Рэлігія » Крест Евфросинии Полоцкой в Миорах
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-06-2015, 11:24 Рэлігія  ] • Крест Евфросинии Полоцкой в Миорах   |  
 
Назва: Крыж Еўфрасінні Полацкай у Міёрах      

Крест Евфросинии Полоцкой в Миорах Ушаноўваемую хрысціянскую каштоўнасць — адноўлены Крыж Прападобнай Еўфрасінні Полацкай — 11 чэрвеня віталі жыхары Міёршчыны. Святыня прыбыла да нас у адпаведнасці з графікам руху хрэснага ходу, прысвечанага 1000-годдзю прастаўлення Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Пачалося шэсце 4 чэрвеня ад Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Шлях пілігрымаў пралёг праз Наваполацк, Расоны і Верхнядзвіншчыну. 


Крест Евфросинии Полоцкой в Миорах У нашым раёне сустрэлі рэліквію, якую даставілі на аўтамабілі святары Полацкай епархіі ў суправаджэнні насельніц Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, ля паклоннага крыжа на скрыжаванні дзвюх рэспубліканскіх дарог ля вёскі Блажкі. Адтуль з працэсіяй рушылі ў райцэнтр. Пакуль ішлі па вуліцах—Верхнядзвінскай, Ягора Томкі і Камуністычнай—колькасць людзей у калоне павялічвалася, бо далучаліся і іншыя мясцовыя жыхары. Шматлюдна было таксама на цэнтральнай гарадской плошчы ля РДК. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў прыпаднёс шаноўным гасцям хлеб-соль. Благачынны Міёрскай акругі, настаяцель мясцовага храма Палажэння рызы Прасвятой Багародзіцы ў Влахерне протаіерэй Віктар Вабішчэвіч у саслужэнні свяшчэннаслужыцеляў Сергія Гуцко і Сергія Кавальскага з храмаў Праабражэння Гасподняга (в. Язна) і Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (в. Чэрасы) адслужыў падзячны малебен.
Затым айцец Віктар і кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў звярнуліся да ўдзельнікаў хрэснага ходу з прывітальнымі прамовамі, абодва пры гэтым адзначылі, што прысутнасць Крыжа Прападобнай Еўфрасінні—вялікая радасць і замілаванне для зямлі міёрскай і тутэйшых людзей.

Крест Евфросинии Полоцкой в Миорах Міярчане на плошчы атрымалі магчымасць прыкласціся да Крыжа.
Затым удзельнікі хрэснага ходу ў суправаджэнні аўтамашын ДАІ рушылі да царквы па вуліцах Кірава, 350-годдзя Міёр і Дзяржынскага. Калі наблізіліся да храма, то з вышыняў купалоў загучаў звон, які апавясціў аб радаснай падзеі.
У царкве айцец Віктар Вабішчэвіч адслужыў малебен з чытаннем акафісту Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Да позняга вечара людзі розных узростаў, з розных куточкаў Міёршчыны прыходзілі сюды, каб прыкласціся да ўшаноўваемай хрысціянамі святыні. Настаяцельніцы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра дапамагалі пры гэтым маленькім дзецям і знямоглым пажылым. Да таго ж, яны расказвалі гісторыю стварэння Крыжа майстрам-ювелірам Лазарам Богшай і пра карпатлівую працу ювеліра-мастака Мікалая Кузьміча па аднаўленні страчанай рэліквіі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прыхаджане маглі набыць абразкі з выявай Прападобнай Еўфрасінні Полацкай і кнігі пра яе жыццё і дзейнасць.
Крест Евфросинии Полоцкой в Миорах Раніцай на наступны дзень, 12 чэрвеня, настаяцель храма Віктар Вабішчэвіч адслужыў літургію і малебен з чытаннем акафіста Чэснаму і Жыватворнаму Крыжу. Усе жадаючыя мелі магчымасць паспавядацца, каб атрымаць прычасце. Прадоўжылася выстаўленне Крыжа Еўфрасінні Полацкай для пакланення. Кожны, незалежна ад веравызнання, меў магчымасць прыкласціся да яго.
Бліжэй да поўдня адбыўся падзячны малебен і вынас рэліквіі з храма. Прыха-джане ў гэты час сталі на калені, і свяшчэннаслужыцелі Полацкай епархіі Уладзімір Ляшкевіч і Міхаіл Каляда пранеслі над іх галовамі Крыж Прападобнай Еўфрасінні, а затым усе прысутныя тройчы абыйшлі храм хрэсным ходам. За царкоўнай тэрыторыяй святыню пагрузілі ў мікраўтобус і калона рушыла у напрамку дачнага пасёлка Асінаўка, каб праводзіць Крыж і пілігрымаў-суправаджальнікаў за горад. Калі праходзілі ля сельгаспалеткаў, механізатары, якія там працавалі, прыпынілі тэхніку, заглушылі рухавікі, паказваючы ўшанаванне рэліквіі і тых, хто ішоў у працэсіі. Прыпыніліся прыхаджане ля каталіцкага паклоннага крыжа, адкуль госці-пілігрымы прадоўжылі далейшы шлях аўтатранспартам. Заехаліся яны ў дзіцячы санаторый "Расінка", дзе таксама адбылося выстаўленне святыні, да якой прыклаліся і адпачывальнікі, і работнікі ўстановы.
У гэты ж дзень рэліквію даставілі ў Браслаў, 13-га чэрвеня — у Шаркаўшчыну, 14-га — у Глыбокае, 15-га — у Паставы. Сёння, 16 чэрвеня, у другой палове дня яна прыбудзе ў Докшыцы, 17-га — ва Ушачы, а 18-га — вернецца на Полаччыну.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымках: падчас хрэснага ходу з Крыжам Прабадобнай Еўфрасінні Полацкай і падчас прыкладання ў храме Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ў Влахерне.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar