газета Миорские новости > Рэлігія > Воспоминания и расписание богослужений на кладбищах

Воспоминания и расписание богослужений на кладбищах


30-10-2015, 09:41. Разместил: gazeta

Воспоминания и расписание богослужений на кладбищах 1 лістапада каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх святых, калі веруючыя  дзякуюць Богу і аддаюць пашану ўсім святым і тым,  чые імёны невядомыя, але дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Ва ўсіх храмах пройдуць набажэнствы. Літургія ў гэты дзень мае радасны характар. 


 

2 лістапада-Успамін усіх памерлых вернікаў.  Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі родных, а калі яны размешчаны далёка і немагчыма даехаць, то пажадана пабываць на бліжэйшых і абавязкова памаліцца  за памерлых.  За тых, хто адышоў у вечнасць, у каталіцкіх храмах будуць маліцца на працягу ўсёй актавы Успаміну памерлых - з 1 да 8 лістапада. У гэты час Касцёл дае магчымасць атрымаць поўны адпуст (адпушчэнне кары за грахі),  які можна ахвяраваць за душы памерлых. Для гэтага неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання - споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і наведаць могілкі. Каталіцкі Касцёл вызнае веру ў жыццё пасля смерці і тое, што дзякуючы нашаму супольнаму ўдзелу ў жыцці Хрыста мы складаем адно святое цэлае, а заслугі адных могуць прынесці дапамогу іншым. 
Усе каталікі перад святамі павінны належным чынам прыбраць месцы пахаванняў сваіх родных, блізкіх і недагледжаныя могілкі, недапушчальна прыносіць і спажываць тут ежу, спіртныя напоі ці класці іх на магілы. Годным успамінам стане запаленая на магіле свечка і кветкі, але найважней за ўсё- малітва за супакой душы.
Падчас актавы Успаміну памерлых на могілках праходзяць набажэнствы. У Міёрскай парафіі яны распачнуцца 31 кастрычніка-у 11.30 у Чамярах, у 12.00-у Вяце. А затым парадак наведвання месц пахаванняў наступным: 1 лістапада-у 15.00 святая Імша ў Перабродскім касцёле і наведванне могілак;  2 лістапада-у 8.00 Святая імша ў Міёрскім касцёле і  працэсія на старыя могілкі, а ў 12.00-маленне на новых могілках; 6 лістапада-у 11.00 на могілках у Томках і Гаранах,  у 12.00 у Войткаве, у 14.00 у Пад'ельцах; 7 лістапада-у 12.00 ў Марцінаўцах, у 13.00 у Пціцкіх, у 14.00 у Бліжнім Чурылаве; 14 лістапада-у 12.00 у Орцах. 

2 лістапада — Успамін усіх памерлых вернікаў.

 Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі родных, а калі яны размешчаны далёка і немагчыма даехаць, то пажадана пабываць на бліжэйшых і абавязкова памаліцца  за памерлых.  За тых, хто адышоў у вечнасць, у каталіцкіх храмах будуць маліцца на працягу ўсёй актавы Успаміну памерлых - з 1 да 8 лістапада. У гэты час Касцёл дае магчымасць атрымаць поўны адпуст (адпушчэнне кары за грахі),  які можна ахвяраваць за душы памерлых. Для гэтага неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання - споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і наведаць могілкі.

 

Каталіцкі Касцёл вызнае веру ў жыццё пасля смерці і тое, што дзякуючы нашаму супольнаму ўдзелу ў жыцці Хрыста мы складаем адно святое цэлае, а заслугі адных могуць прынесці дапамогу іншым. Усе каталікі перад святамі павінны належным чынам прыбраць месцы пахаванняў сваіх родных, блізкіх і недагледжаныя могілкі, недапушчальна прыносіць і спажываць тут ежу, спіртныя напоі ці класці іх на магілы. Годным успамінам стане запаленая на магіле свечка і кветкі, але найважней за ўсё- малітва за супакой душы.


Падчас актавы Успаміну памерлых на могілках праходзяць набажэнствы. У Міёрскай парафіі яны распачнуцца 31 кастрычніка — у 11.30 у Чамярах, у 12.00-у Вяце. А затым парадак наведвання месц пахаванняў наступным:

1 лістапада-у 15.00 святая Імша ў Перабродскім касцёле і наведванне могілак;  

2 лістапада-у 8.00 Святая імша ў Міёрскім касцёле і  працэсія на старыя могілкі, а ў 12.00-маленне на новых могілках;

6 лістапада-у 11.00 на могілках у Томках і Гаранах,  у 12.00 у Войткаве, у 14.00 у Пад'ельцах;

7 лістапада-у 12.00 ў Марцінаўцах, у 13.00 у Пціцкіх, у 14.00 у Бліжнім Чурылаве;

14 лістапада-у 12.00 у Орцах. 

 


Вернуться назад