Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Сямейны лад » Разам — шчаслівейшыя і мацнейшыя
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-10-2011, 15:56 Сямейны лад  ] • Разам — шчаслівейшыя і мацнейшыя   |  
 
Назва:      

Разам — шчаслівейшыя і мацнейшыя Пра сям’ю Шаўчонкаў з Пад’ельцаў гавораць з падкрэсленай павагай. Не кожны пахваліцца такой пазітыўнай рэпутацыяй, не выпадковай, а заслужанай, тым больш на вёсцы, калі кожны чалавек навідавоку. Хоць аграгарадок Пад’ельцы і далучаецца да райцэнтра, аднак уклад жыцця тут вясковы. Апрацоўваюцца прысядзібныя ўчасткі, на падвор’і — жыўнасць розная. Зямельныя надзелы вялікія, што патрабуе адпаведных людскіх намаганняў. Так і ў Шаўчонкаў. Усё дагледжана, даведзена да ладу. Акуратны дом, тэрыторыя ля яго. Сядзіба вылучаецца сярод іншых, відаць, што шчыравала тут дбайная гаспадарская рука. Яно так і ёсць.

 

Былы ваенны Валерый Міледзьевіч Шаўчонак любіць парадак ва ўсім. Да пары яму і жонка Алена Іванаўна, якая заўсёды клапоціцца, каб панавала чысціня ў пакоях прасторнага, але ўтульнага дома, каб заўсёды было згатавана есці, каб спалі ў мяккім і цёплым... і яшчэ шмат розных “каб” пераадольвае яна дзеля дабрабыту ўласнай сям’і, дзе жывуць самыя дарагія ёй людзі.

 

Са сваім будучым мужам, каханым Валерыем Алена сустрэлася ў гэтым жа бацькоўскім доме. Тады да яе — маладога цырульніка — прывёў падстрыгчыся сябрука стрыечны брат. Позіркі дзяўчыны і хлопца сустрэліся, абодва адчулі, як імгненна мільганула паміж імі нябачная іскарка сімпатыі. Хацелася гаварыць і гаварыць, смяяцца ад цёплай шчырасці тых слоў, ад бестурботнага шчасця і нават забыліся пра мэту візіту.

 

— Не падстрыгла я тады яго, — усміхаецца субяседніца. — А назаўтра раніцай яму трэба было ехаць на службу — на Далёкі Усход. Паехаў.

Праз нейкі час пачала атрымліваць паштоўкі, пісьмовыя пасланні. Адказвала на іх. Наша знаёмства перарасло ў цёплае сяброўства, ды і напэўна — каханне.

Вяртаючыся назад, варта зазначыць, што Алена Бубіновіч (дзявочае прозвішча) вучылася спачатку ў СШ №1, а потым у СШ №3. Школу закончыла ў 1986 годзе. Па накіраванню РКБА паехала вучыцца на цырульніка ў Віцебск. І ўжо праз год вярнулася адтуль спецыялістам — з “чырвоным” дыпломам. Працаваць пачала загадчыцай КБА ў Пераброддзі.

 

Нядоўга затрымалася Алена на Міёршчыне, бо ў час наступнага водпуску Валерыя згулялі вяселле. І маладая сям’я Шаўчонкаў скіравалася на Далёкі Усход.

— Прыехалі мы, — прыгадвае Валерый Міледзьевіч, — холад, завея, снег. Мне трэба было на наступны дзень на службу. Пакінуў маладую жонку дома, супакоіў, што хутка вярнуся. Яна засталася чакаць. А ў нас, як на тое, здарылася непрадбачаная сітуацыя. На працягу трох сутак я не мог і вестачкі падаць пра сябе. Непакоіўся вельмі, а зрабіць нічога не мог.

 

На шчасце, у вайсковым гарадку яе акружылі ўвагай іншыя людзі, супакоілі, што такое ў ваеннаслужачых здараецца нярэдка. Абагрэлі маю Аленку, дапамаглі дачакацца мяне.

Былы вайсковец прыгадаў, што ад яго саслужыўцаў, здаралася, уцякалі маладыя жонкі, тым больш гарадскія, якія з утульных кватэр траплялі ў непрыстасаваныя баракі, дзе не было ніякіх зручнасцей і даймаў холад.

Алена ж з разуменнем адносілася да сітуацыі і да тых умоў, у якіх праходзіла выпрабаванне на трываласць іх сямейнае шчасце. Так, паміж мужам і жонкай існавала каханне, якое астудзіць паўночным завеям было не пад сілу.

 

У 1990 годзе ў маладой сям’і Шаўчонкаў нарадзілася цудоўная светлавалосая дзяўчынка Танечка, што пастаянна цешыла бацькоў, радавала іх. Яшчэ праз тры гады з’явіўся на свет хлопчык — Саша — здаровенькі, прыгожы. Толькі лёс прыпаднёс ім першае сур’ёзнае выпрабаванне. Сынок праз год захварэў, інфекцыйная хвароба паставіла чорную пячатку на далейшым жыцці дзіцяці. Даводзілася з хлопчыкам праводзіць увесь час, каб пазбегнуць горшага. Нязручнасці вымусілі памяняць месца жыхарства.

 

У 1997 годзе Шаўчонкі вяртаюцца ў Беларусь назаўсёды, у дом цесця — Івана Нікадзімавіча Бубіновіча. Дарэчы, гэта быў вельмі душэўны, добры, клапатлівы бацька і дзядуля, дбайны гаспадар і выдатны механізатар колішняга калгаса “Парыжская камуна”. Быў, бо цяпер дарагога для Алены Іванаўны чалавека — яе таты, няма. Ён памёр у 2008 годзе.

 

Разам — шчаслівейшыя і мацнейшыя Слёзы нагортваюцца на вачах удзячнай дачкі, яна глыбока ўздыхае, ёй да болю шкада яго, бо тата ім з сястрой фактычна замяняў і маму.

А яшчэ Іван Нікадзімавіч вучыў зяця земляробскай справе, гаспадарлівасці, перадаючы яму па часцінках свой вялізны жыццёвы скарб — вопыт, спрыт у цяслярскай справе, будаўнічай наогул. У выніку агульных намаганняў бацькоўскі дом пашырэў, стаў больш прасторным, дзе месца хапала ўсім.

 

Сам жа Валерый Міледзьевіч не надта ўмеў гаспадарыць на зямлі. Ды і дзе яму было вучыцца сялянскай справе? Нарадзіўся ён у Германіі, у сям’і ваеннага, дзе служыў яго тата-беларус. Да 6 гадоў рос там у вайсковым гарадку. На 2 гады хлопчык з сям’ёй пакінуў Германію, а ў 8-гадовым узросце зноў вярнуўся туды. З 8 да 15 гадоў жыў і вучыўся на тэрыторыі гэтай краіны. Навучанне дзяцей ваенных там вялося на рускай мове, беларускай жа не было зусім.

— Затое мы амаль свабодна размаўлялі па-нямецку, — прыгадвае В. М. Шаўчонак. — Праўда, цяпер ужо многае забылася.

 

Як ні дзіўна, але на час вяртання ў Беларусь 33-гадовы Валерый Міледзьевіч ужо з’яўляўся ваенным пенсіянерам. Гады службы на Далёкім Усходзе дазволілі яму істотна павялічыць вайсковы стаж.

 

Самы малодшы Паша нарадзіўся ўжо тут у 2003 годзе. Вучыцца цяпер ён у трэцім класе СШ №3. Вучоба даецца лёгка, а таму ў дзённіку ў асноўным дзевяткі ды дзесяткі. Хлопчык дабрадушны, спакойны, праблем з ім ніякіх. Да таго ж, Паша мае абсалютны музычны слых, займаецца ў дзіцячай школе мастацтваў па класу скрыпкі другі год.

 

Наведванне ДШМ ніколькі не перашкаджае асноўнай вучобе. Здольны вучань мае выдатныя поспехі ўсюды, застаецца ў яго нямала часу і на адпачынак.

Вельмі задаволены бацькі, што трапіў іх Паша да Ванды Станіславаўны Кашкур, цудоўнай настаўніцы, вопытнага педагога. Дарэчы, Ванда Станіславаўна была некалі першай настаўніцай у іх старэйшай Тані. У дзяўчыны цяпер засталіся найлепшыя ўспаміны пра родную школу, настаўнікаў. Ды і сама Таццяна паступіла ў педуніверсітэт імя Машэрава, у хуткім часе будзе гісторыкам. Вучыцца на павышаную стыпендыю, жыве ў інтэрнаце. Многае ўмее рабіць самастойна, у тым ліку і гатаваць сабе ежу. А гэта спрыяе эканоміі грашовых сродкаў, не напружвае бацькоў. З сабой студэнтка бярэ ў горад у асноўным прадукты харчавання.

 

Грашовыя даходы сям’і Шаўчонкаў не надта багатыя, аднак на жыццё ўпаўне хапае. Пэўны прыбытак забяспечвае ўласная гаспадарка. Сваё мяса-сала, удосталь рознай агародніны. Працаваць Шаўчонкі ўмеюць, таму і маюць.

Пры размове з бацькамі адчувалася, што дзяцей сваіх яны любяць, лічаць іх найвялікшай каштоўнасцю, укладваючы ім і для іх літаральна ўсё. Муж і жонка прыстасавалі свой працоўны графік так, каб не пакідаць Аляксандра дома аднаго. Ён — інвалід І-ай групы, яму патрэбны ўвага і клопат, бацькоўскае цяпло — усё гэта хлопец атрымлівае спаўна. Тут даражаць адзін адным, бо ўсе яны — самыя родныя і блізкія, самы дарагія і незаменныя. Тут існуе вялікае, святое і непарыўнае адзінства — сям’я.

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar