Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Сямейны лад » На конкурсе семей
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-04-2012, 10:11 Сямейны лад  ] • На конкурсе семей   |  
 
Назва: На конкурсе сем’яў      

На конкурсе семей У конкурсе маладых сем'яў "Валадар зямлі па-глыбоцку", што праходзіў тры дні, удзельнічалі дзве каманды з Глыбоцкага, па адной з Пастаўскага і Міёрскага раёнаў. Гонар Міёршчыны абараняла сям'я Кабяк — Наталля і Уладзімір з дзецьмі Іванам і Вікторыяй, якія ў мінулым годзе восенню заваявалі на абласным этапе першае месца, а на рэспубліцы — трэцяе. Пра апошнія падзеі расказала гаспадыня дома Наталля:

— Увогуле, конкурс планаваўся як міжнародны, аднак так склаліся абставіны, што спаборнічалі толькі беларусы. Арганізатары пазнаёмілі нас з гістарычнымі і цікавымі мясцінамі горада Глыбокае, правялі экскурсію па храмах. А потым сямейныя пары чакалі нялёгкія выпрабаванні. Самымі простымі аказаліся "Візітка" і "Інтэлектуальны конкурс". Мы праходзілі майстар-клас па ткацтве і на кроснах ткалі невялікі адрэзак палатна, а мужчыны тым часам паказвалі свае здольнасці ў старажытным рамястве — разьбе па дрэве — стваралі са звычайных паленаў лыжкі.

 

Наступны дзень выдаўся яшчэ больш насычаным. Зімовая рыбалка для моцнай паловы звыклая справа, а вось падаіць кароў?! Запрэгчы каня ў сані і праехаць паласу перашкод давялося разам дружнай сям'ёй. Напрыканцы, можна палічыць гэта лёгкім адпачынкам, але на самой справе і тут арганізатары наладзілі выпрабаванне: мужчыны парылі адзін аднаго і ацэньвалася, хто гэта зробіць лепш. Мы, жанчыны, заварвалі гарбату з зёлак — смакавала яе журы.

 

Трэці дзень конкурсу таксама прыпаднёс свае сюрпрызы: мужчыны ў звычайнай вясковай печы пяклі дранікі і бліны! Атрымлівалася па-рознаму… 

На заканчэнне кожная сям'я павінна была артыстычна абыграць літаратурны твор, які ім дастаўся па жараб'ёўцы. Мы дэкламавалі верш глыбоцкай паэтэсы Ганны Зінкевіч, нам нязменна дапамагалі ў гэтым дзеці — Іван і Вікторыя.

Цікава, што ўсе тры дні праходзілі ў розных вёсках, не паспявалі прызвычаіцца да абстаноўкі. Пашанцавала нам трапіць на дэгустацыі, якія праводзілі малочна-кансервавы завод і мясакамбінат.

 

Па кожным конкурсе выдзялялі намінацыі і адпаведна з гэтым ўзнагароджвалі. Наша сям'я стала пераможцай двойчы і атрымала граматы "Валадар сякеры" і за творчую пастаноўку "Валадар слова".   

 

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar