Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Сямейны лад » Брак с Божьим  благословением
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
25-04-2015, 12:14 Сямейны лад  ] • Брак с Божьим  благословением   |  
 
Назва: Шлюб з Божым блаславеннем      

Брак с Божьим  благословением Калі спытаць, што важней за ўсё на свеце, не памыляцца тыя, хто адкажа—сям'я. Я лічу так, прычым не адзіная, аналагічна мяркуе і новая сям'я міярчан Вольгі і Яўгена Лукоўскіх.

 

Яны згулялі вяселле 31 студзеня. Да гэтага два месяцы рыхтаваліся: выбіралі сукенку нявесце, касцюм жаніху. Наконт заручальных пярсцёнкаў — спыніліся на класічным вузкім варыянце. Торт пад колер залы заказвалі на мясцовым хлебазаводзе — засталіся вельмі задаволеныя і раюць іншым. Урачыстасць ладзілі ў мясцовай "Чайцы". Гасцей сабралася больш за паўсотні. Грошы зараблялі сваімі сіламі, дапамагалі бацькі.  


— Абавязкова, па вашых перакананнях, вяселле рабіць маштабным?
— Калі дазваляюць магчымасці, то чаму б і не, — гавораць маладыя.
Не чужыя ім і рэлігійныя традыцыі — павянчаліся. Прычым да гэтага рашэння прыйшлі самастойна, ніхто не прымушаў. Лічаць, што шлюб, заключаны на нябёсах, робіць сям'ю мацнейшай. Маладыя ўпэўнены, што жаніцца трэба аднойчы і назаўсёды. 


Вольга яшчэ студэнтка-чацвёракурсніца. Атрымлівае спецыяльнасць выкладчыка інфарматыкі і працоўнага навучання ў Полацкім універсітэце. З гэтага альянсу ёй больш даспадобы працоўнае навучанне, бо сапраўдная гаспадыня, на яе думку, павінна ўмець шыць, вязаць, вышываць, гатаваць.
Муж ужо два гады як міліцыянер-вадзіцель групы затрымання ў Дэпартаменце аховы. Папярэдне скончыў каледж па вадзіцельскай і аўтаслесарскай спецыяльнасцях.
Абое маладых — з Міёр, заканчвалі другую школу, сябравалі са старэйшых класаў. Жэня вучыўся на год старэй.


— А чаму вырашылі ажаніцца? — цікаўлюся.
— Таму што больш не маглі адно без аднаго, — запэўніваюць яны. 
Плануюць жыць у родным горадзе і ў перспектыве, бо ў ім родныя, блізкія, ды і месца спакойнае. Вольга хоча працаўладкавацца менавіта тут. Жадаюць мець уласнае жыллё. І дзетак як мінімум двое: хлопчыка і дзяўчынку.
Любімыя кветкі ў Вольгі — герберы, і муж, канечне, імі песціць каханую. У мядовы месяц вучыліся і працавалі, але гэта зусім не значыць, што ён адмяняецца—проста пераносіцца на лета.


Алена БАСІКІРСКАЯ. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar