Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Сямейны лад » На облаке любви
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
2-05-2015, 14:40 Сямейны лад  ] • На облаке любви   |  
 
Назва: На аблачынцы кахання      

На облаке любви Вікторыя і Сяргей Сасноўскія стварылі сям'ю ў Дзень закаханых. Спачатку вяселле планавалі на 7 лютага, а потым падумалі і вырашылі два святы спраўляць у адзін дзень. Наогул, Вікторыя хацела выходзіць замуж летам, але пагадзілася з мужам, які жадаў ажаніцца зімой.

 

Там нарадзіліся, пазнаёміліся, сябравалі, пажаніліся, жывуць зараз, плануюць застацца і ў перспектыве. Ім па душы прыроднае хараство і спакой, не любяць мітусні і шуму. Тым больш, для жыцця ў аграгарадку ёсць усе ўмовы — мясцовая гаспадарка выдзеліла ім дом з усімі выгодамі. Маюць свой агарод, бычка і ката Кешу. Дарэчы, ён, як і патрабуюць павер'і, пераступіў парог дома першым. 


Вікторыя чацвёрты год працуе лабарантам у СУП "Павяцце", кантралюе якасць малака. Сяргей адслужыў у арміі ў супрацьпаветраных войсках і лічыць карысным і патрэбным гэты этап жыцця для кожнага мужчыны. Па спецыяльнасці ён электраманцёр, рамантуе электраабсталяванне ў Міёрскім ПМК-55. На работу дабірацца не праблема, бо маладыя ўжо паспелі прыдбаць аўтамабіль.
Пажаніліся ў дастаткова свядомым узросце: Вікторыі — 24, Сяргею — 27. Упэўнены, што шлюб павінен быць адзіным і на ўсё жыццё, а ў сям'і трэба саступаць, ўзаемапаважаць і, канечне ж, кахаць.


Да вяселля рыхтаваліся старанна. Упрыгожанні і сукенку бралі на пракат у міёрскім салоне "Давай ажэнімся". Торт заказвалі на зімовыя матывы. Прызнаюцца, што вельмі смачны. Па традыцыі прадавалі і першы кавалак, купіў сябар жаніха. На вяселле патрацілі каля 3000 тысяч у доларавым эквіваленце. Але расходы акупіліся і нават з прыбыткам, бо ўсе родныя і блізкія, якіх сабралася паўсотні, стараліся шчодра адарыць маладых.
Cваім вяселлем Сасноўскія зрабілі cапраўдны падарунак для выхаванцаў дзіцячага дома, бо госці па прапанове маладых прыходзілі не з кветкамі, а з мяккімі цацкамі, якія перададзены на дабрачыннасць.
У маладой сям'і напера-дзе яшчэ шмат знамянальных дат і падзей, якія прынясуць нямала задавальнення.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar